Родная мова. Я вучу дзяцей нямецкай мове не толькі ў Пяцігарскай школе, дзе ўсе прадметы выкладаюцца па-беларуску. Двойчы на тыдзень я працую ў Асінаўскай пачатковай школе, дзе ўсе прадметы выкладаюцца на мове суседняй, няхай і брацкай краіны. Але вялікай розніцы ў мовах дзяцей, шчыра кажучы, няма. Нягледзечы на тое, што адна школка працуе на роднай мове, а другая – на рускай, у абедзвюх дзеці гамоняць на вясёлай трасянцы. Звонкае д... Więcej »
Надзённае пытанне. Я з’яўляюся дэпутатам раённага савета па Пушкінскай выбарчай акрузе №12. Даўно пражываю ў Бешанковічах, працаваў тут на розных пасадах, ведаю ў твар большасць сталых жыхароў. Пры сустрэчах яны заўсёды дзеляцца сваімі праблемамі, ставяць пытанні, многія з якіх не вырашаюцца доўгі час. Адным з такіх вострых пытанняў з’яўляецца рэканструкцыя водаадводных канаў ва ўсходняй частцы гарадскога пасёлка паміж вуліцамі Урыцк... Więcej »
Ідалапакланенне. Інакш не растлумачыць тое, што ў Беларусі існуюць Прэзідэнцкія ёлкі, стыпендыі, спаборніцтвы, кубкі і нават каманды. Ён што, на свае кроўныя ўпрыгожвае тыя ёлкі, са сваёй кішэні выплочвае стыпендыі, купляе амуніцыю для хакейных каманд і кубкі? Не, гэта робіцца на грошы падаткаплацельніка, то бок на нашы грошы. Тады навошта хлусіць, попрасту крывіць душой, надаючы елкам і іншаму гучныя тытулы? Пэўна, хочацца быць шчодр... Więcej »
Пір падчас чумы. Падрыхтоўка да навагодніх святаў набывае ў нас апошнімі часамі небывалы размах. Ужо за чатыры тыдні да Новага года вітрыны магазінаў засвяціліся гірляндамі. Цэнтральныя пляцы гарадоў ўпрыгожваюцца велізарнымі елкамі. Сустрэчу чарговага Новага года нам прапаноўваюць адзначыць з размахам. Але ў цвярозых грамадзян узнікае законнае пытанне: за чый кошт ладзіцца той банкет? Аказваецца, як і ўсе мінулыя разы, у ролі заказч... Więcej »
Выйсці з тупіка. Установа адукацыі “Пяцігарская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа” месціцца ў вёсцы Пяцігарск, што ляжыць на тэрыторыі гаспадаркі “АграВітВін” з цэнтрам у вёсцы Дразды. На цэнтральнай сядзібе гаспадаркі ёсць толькі пачатковая чатырохкласная школа. Пяцігарская сярэдняя ляжыць на трасе Бешанковічы –Ула за 7 км ад цэнтра. Большасць вучняў, якія вучацца тут, з Драздоў. Цягам апошніх дзесяці-пятнаццаці гадоў кол... Więcej »
Падзяка старшыні. Людзі на Бешанковіччыне жывуць цярплівыя. Яны прывыклі працаваць за так, яны прывыклі, што ўсе чыноўнікі да іх просьбаў глухія. Яны ведаюць, каб дастукацца да начальства і вырашыць нейкую праблему, трэба не адны боты стаптаць. Механізм вырашэння розных пытанняў сёння прыкладна такі. Пахадзіўшы па інстанцыях і атрымаўшы паўсюль або адмову, або абяцанкі-цацанкі, людзі звяртаюцца наўпрост да старшыні РВК. Той бярэ пыт... Więcej »
Нацыянальная трагедыя. 30-га кастрычніка суседняя Расея афіцыйна адзначала Дзень смутку: Дзень растраляных, высланых, зніклых бясследна ў савецкія часы. Загінулых у час рэпрэсій паміналі па ўсёй Расеі, бо яны ёсць у кожным населеным пункце былога СССР. Бяда заходзіла ў кожную без выключэння хату. З афіцыйным асуджэннем тагачасных падзей выступіў расейскі прэзідэнт. Беларусь на афіцыйным узроўні такой даты не адзначае. І не таму, што т... Więcej »
Мы і Эўропа. Калі параўноўваць жыццё з тым, якім яно было нядаўна, падасца, што яно кіпіць. Вось і ў нашым райцэнтры толькі сёлета адрамантаваны аўтавакзал, даводзіцца да ладу будынак РДК, паднаўляюцца ці будуюцца ходнікі. Калі ж зірнуць на жыццё з іншага боку, (а менавіта, колькі нам трэба зрабіць, каб стаць хоць крыху падобнымі на Эўропу), то ахоплівае жах. Працуючы такімі тэмпамі, нават праз сотню гадоў нам наканавана заставацца зад... Więcej »
Вымярзаем. Па нейкай дурной завядзёнцы цэнтральнае ацяпленне ў нашых дамах уключаюць толькі тады, калі тэмпература апусціцца значна ніжэй камфортнай. Нехта нібыта чакае, што ўслед за летам і восенню прыйдзе яшчэ адно лета. Нібыта за гэтыя тыдзень-другі можна значна зэканоміць паліва. Эканомілі яго лепш бы на вайсковых манеўрах! А тут эканомія тая вылазіць бокам. І асабліва пакутваюць ад яе тыя людзі, якія маюць хранічныя захворванні, ... Więcej »
Бессаромнасць, або суб’ектыўныя заметкі ад выступлення лідэра адной эўрапейскай краіны. Якраз у дзесятую гадавіну знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага кіраўнік Беларусі дзяліўся з літоўскімі карэспандэнтамі сваімі поглядамі на жыццё-быццё. Той, каго падазраюць у дачыненні да знікнення гэтых людзей, у прывычнай нахрапістай манеры “наязджаў” на журналістаў і, стараючыся быць “шчырым”, паказваў сваю звычайную дасведчанасць ва ... Więcej »