Змест дзесятага тома Збору твораў Івана Мележа складае эпісталярная спадчына пісьменніка, а таксама паказальнікі адрасатаў, твораў і творчых задум, імёнаў, летапіс жыцця і творчасці. Іван Мележ ва ўяўленні шматлікіх прыхільнікаў яго таленту — гэта перш за ўсё выдатны раманіст, аўтар «Палескай хронікі» і «Мінскага напрамку». Аднак буйная пісьменніцкая індывідуальнасць заўсёды вызначаецца шырынёй творчых інтарэсаў. І сапраўды, Іван Мележ,... Więcej »
Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў належыць да тых выдатных і сапраўдных мастакоў слова, чыя творчасць і лёс шматлучна і неадрыўна звязаны з лёсам свайго народа і сваёй Радзімы. Шматлікія чытачы добра ведаюць і творчасць паэта і пройдзены ім праз гады і дзесяцігоддзі вялікі шлях. На гэтым шляху ўсё галоўнае ў грамадскім развіцці і цудоўным жыцці Савецкай краіны станавілася зместам і пафасам творчасці Аркадзя Куляшова і выяўлялася з вялікай п... Więcej »
Пяты том Збору твораў Аркадзя Куляшова складаюць вершы і паэмы розных гадоў, а таксама крытычныя нататкі. Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў (1914—1978), беларускі паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Саматэвічы Касцюковіцкага раёна. Першы верш надрукаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай газеце "Наш працаўнік". У рэспубліканскім друку першыя вершы з’явіліся ў 1927 г. Выйшлі кнігі паэзіі: "Росквіт зямлі", "Па песню па сонца!..", "Медзі дождж",... Więcej »
О, Беларусь, мая шыпшына... Літасць ленінска-сталінскага рэжыму прадугледжвала замену смяротнае кары на 25 гадоў зняволення. Уладзімір Дубоўка — зорка першае велічыні на небасхіле паэзіі 20-х гадоў — адгрукаў, як казалі некалі, ад званка да званка каля 27-і гадоў, не па карце вывучаючы самыя глухія і самыя аддаленыя куткі «единой и неделимой» савецкай імперыі. Любы паэт у болыпай ці меншай меры — прарок, і ў першую чаргу свайго лёсу. А ... Więcej »
Трэці том Збору твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна склалі паэмы "Куліна"?, "Блакада", "Лінія перамены дат", "Смаргонская акадэмія", "Аблачына-самабранка", "Вяртанне ў першы снег", "Трыкірый" а таксама вершы. Więcej »
У першы том Збору твораў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ўвайшлі вершы з кнігі «Маладзік над стэпам», «Рунець, красаваць, налівацца!», «Нагбом», «Неруш», «Адам і Ева», «Линія перамены дат», «Вяртанне ў першы снег», «Рум», «Свята пчалы», «Абсяг», «Белая яблыня грому», «Вечалле», «Амплітуда смеласці». Więcej »
Помніць сябе пачынаю пад галасы жніўнае песні. Хутар Верасовачка. Песня тужлівая, здаецца, колецца неўсвядомленай яшчэ самотай, як іржэўе. Заходзіць сонца. Мама кажа страшную казку. Калі бацька прыходзіў з працы ці прыязджаў з руму, я любіў расперазаць яго, каб з запазухі выпаў ці абаранак, ці акрайчык, што перадаў зайчык. ...Пераезд у Вушачу помню дужа смутна. На кані паклажа і я. Чамусьць цяжка было перавезці з хутара ката. Яго, як ва... Więcej »
Усё. Спрачацца не будзем, стройце людзей! – сказаў Іваноўскі Дзюбіну і выйшаў з-за вугла пуні. Даўганогі, худы і нязграбны ў сваім белым абвіслым маскхалаце старшына Дзюбін памкнуўся нешта сказаць, але змоўчаў; у снегавым змроку блізкае ночы было відаць, як незадаволена перасмыкнуўся яго цёмны ад сцюжы і ветру, заўчасна зморшчаны твар. Пасля кароценькай паўзы, якая засведчыла яго маўклівую нязгоду з лейтэнантам, старшына рэзка ступіў п... Więcej »
Мы наступалі. Надвор’е выдалася такое, што горш не прыдумаеш: увесь дзень ішоў дождж напалам са снегам. Не падсохлая яшчэ ад вясновага разводдзя зямля зусім раскісла, гразь на дарозе перамяшалася са снегавой кашай, у якой агідна хлюпалі нашыя змакрэлыя ногі. Пад вечар, да таго ж, усчаўся напорысты, віхурны вецер. Увесь час мяняючы кірунак, ён апантана круціў над шляхам. Наперад часам немагчыма было зірнуць – золкая снегавая макрэдзь сля... Więcej »
У гаманлівым людскім патоку ён памалу ішоў, куды ішлі ўсе,— па пероне, уздоўж вакзала, праз металічныя веснічкі на прывакзальную плошчу. Але на плошчы натоўп пасажыраў рассыпаўся ў розных кірунках — да аўтобуса, у памяшканне вакзала, на стаянку таксі, у багажню,— і ён замарудзіў хаду. Ён не ведаў, куды трэба далей — пехатой па вуліцы ці да прыпынку аўтобуса. Ён паставіў на гарачы, у масляных плямах асфальт свой няновы, з металічнымі нав... Więcej »