Нумар прысьвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час (1921—1939 гг). У ім разглядаюцца палітычныя праекты, рэгіянальныя цэнтры нацыянальнага руху, прэса, дзейнасьць навуковых устаноў, сацыяльныя канфліты, а таксама штодзённае жыцьцё насельнікаў вёсак і мястэчак. Więcej »
У матэрыялах нумара адлюстраваныя разнастайныя нюансы штодзённага жыцьця грамадзтва ХІХ ст., зьмены, якія ў ім адбываліся. У нумары прадстаўлены практычна ўсе тагачасныя сацыяльныя слаі і праслойкі: вышэйшая арыстакратыя, сярэдняя і дробная шляхта, мяшчане, духавенства, прыгонныя сяляне, прадстаўнікі этнічных меншасьцяў і інш. Тэматычныя лініі выпуску: Беларусь XIX ст. вачыма іншаземцаў, у тым ліку ў мэмуарах французаў — удзельнікаў р... Więcej »
Гэты багата ілюстраваны нумар апавядае пра перамогі і паразы войскаў ВКЛ, яго славутых ваяроў і спэцыфіку тагачаснай вайсковай справы. Сярод іншага друкуюцца артыкулы пра артылерыю Нясьвіскага замку, міліцыю Радзівілаў, невядомыя крыніцы бітве на Уле 1564 г., і г.д. Więcej »
Нумар складаецца зь якасна падрыхтаваных да публікацыі дасьледаваньняў беларускіх гісторыкаў 1920-х гадоў на тэму "паўстаньня і рэвалюцыі". У цэнтры ўвагі — паўстаньне 1830—1831 гг. у Беларусі, асоба і чын Кастуся Каліноўскага, 1863 год у Беларусі, падзеі рэвалюцыі 1905—1907 г. у краіне. Więcej »
Тэма нумару — Аўстрыя: ад імпэрыі да нацыі. У выпуску: пераклады твораў Франца Кафкі, Райнэра Марыя Рыльке, Штэфана Цвайга, Артура Шніцлера, Інгеборг Бахман, Фрыдэрыке Майрокер, Томаса Бэрнхарда, Эльфрыдэ Елінэк, Марціна Полака. Алег Гардзіенка піша пра беларусаў у пасьляваеннай Аўстрыі, Зузана Палачкава пра фармаваньне аўстрыйскай ідэнтычнасьці ў ХХ ст. Таксама ў нумары: нарыс Жанны Кромэр пра аўстрыйскую прастытуцыю і гутарка Сяргея С... Więcej »
Нумар прапануе ўзбагаціць веды аб гісторыі і культуры найстаражытнейшага беларускага гораду — Полацку. Тэматычныя вузлы выпуску: узьнікненьне Полацкага княства, лацінскія крыніцы пра полацкія ўладаньні ў Прыбалтыцы, гістарычныя стасункі Вялікага Княства Літоўскага і Полацкага княства, рыторыка кампаніі Івана IV супраць Полацку (1563), полацкі магістрат і разьмеркаваньне канфэсійных роляў у яго складзе (праваслаўныя, уніяты, каталікі, яў... Więcej »
Нумар прысьвечаны беларускай лінгвістыцы 1920-х гадоў. У ім публікуюцца колькі працаў мовазнаўцаў Міколы Байкова, Анатоля Багдановіча й Лява Цьвяткова, невядомы раней водгук пачынальніка беларускае лінгвістыкі Яўхіма Карскага на выданьне працаў Акадэмічнае канфэрэнцыі 1926 году. Узнаўляюцца фрагмэнты палемікі паміж Я. Лёсікам і І. Ваўком-Левановічам, а таксама ўпершыню друкуецца даклад Ваўка-Левановіча «Пра некаторыя важнейшыя недахопы ... Więcej »
Нумар прысвечаны гісторыі і культуры Палескага рэгіёна. Ён працягвае традыцыю выдання тэматычных нумароў, прысвечаных гэтаму спецыфічнаму беларускаму рэгіёну, запачаткаванай у свой час вельмі папулярным сярод чытачоў № 3 за 2011 год. Сярод аўтараў — Аляксандр Пашкевіч, Андрэй Кіштымаў, Валер Кісель, Піліп Засім, Юзаф Абрэмбскі і інш. Więcej »
Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі. Сярод аўтараў нумара — Алесь Смалянчук, Аляксандр Пашкевіч, Дзмітрый Віцько, Андрэй Катлярчук і іншыя. Więcej »
Гэты нумар ужо другі з серыі «ARCHE», прысвечанай аглядам сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і замежнай беларусістыкі. У ім вы знойдзеце крытыку таго, што пішацца ў Беларусі (а значыць адлюстроўвае навуковыя кампетэнцыі, светапогляд і жыццёвую пазіцыю беларускай інтэлігенцыі), а таксама таго, што пішацца пра Беларусь за мяжою. Сярод аўтараў нумара — Сцяпан Стурэйка, Валерый Дубоўскі, Анатоль Тарас, Павел Баркоўскі, Алесь Смалянчук, Сяр... Więcej »