Гомельская кандытарская фабрыка «Спартак» выйграла ў кампаніі «Рашэн» (Украіна) барацьбу за таварны знак «Барбарыс», паведаміў сайт беларускага прадпрыемства. Пасяджэнне калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда Беларусі адбылося 14 чэрвеня. Więcej »
КДБ сцвярджае, што міліцыянты затрымалі сапраўднага тэрарыста. Як паведамляе Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ Беларусі, мужчына быў затрыманы 24 мая каля 12.00 супрацоўнікамі МУС на месцы здзяйснення злачынства, якое кваліфікуецца па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 289 КК Беларусі (замах на ўчыненне акту тэрарызму). Więcej »
Сям’і гамельчука, чыё імя трапіла ў «інтэрнэт-тролінгавы» скандал, пагражаюць невядомыя. Жыццё інтэрнэт-троляў на першы погляд выглядае бесклапотным — сядзіш за камп’ютарам, правакуеш іншых карыстальнікаў, а пасля яшчэ і атрымліваеш за гэта грошы. Аднак ёсць і другі бок медаля. Więcej »
Вялізная фрэска ўпрыгожыць алтарную частку каталіцкага храма. Вядомы італьянскі мастак Фабіа Нонес прыбыў у Гомель, каб агледзець памяшканне мясцовага касцёла, дзе ён плануе напісаць вялікую фрэску. Майстар распіша ўсю алтарную частку храма. Што будзе на карціне, настаяцель пакуль не кажа, пакідаючы для вернікаў невялікі сюрпрыз. Але галоўнай тэмай алтарнай іконы стане, безумоўна, Нараджэнне Найсвяцейшай Дзевы Марыі, расказалі ў гомельс... Więcej »
У сярэдзіне красавіка 2012 года прайшоў чарговы, Вясновы этап Кубка “Справаводства па-беларуску!”-2012 па футболе. У турніры прынялі ўдзел каманды ФК “СпБ-09” (каманда Грамадзянскай ініцыятывы “Справаводства па-беларуску!”), ФК “ПТК” (каманда сайта pytalnik.tk) і ФК “Замежныя Студэнты” (каманда замежных студэнтаў Гомеля). Таксама па-за канкурсам выступалі ФК “ГумНо” (каманда газеты “Гомельскія Навінкі”), уладальнік Кубка “Справаводства ... Więcej »
На заводзе Гомельскага сельскагаспадарчага машынабудавання, больш вядомым, як “Гомсельмаш”, дырэктыву зразумелі выдатна. Але выконваць яе не спяшаліся. Тут, бляха-муха, трэба новы сіласаўборачны камбайн здаваць, а гэтыя абкамаўскія лайдакі з рознай дуротаю лезуць! Завадское кіраўніцтва хуценька памножыла паперчыну на электрографе “Эра” і скінула па інстанцыях ніжэй: маўляў, разбірайцеся са сваім ідэйна-няспелым кантынгентам самастойна. ... Więcej »
Жыхарка Гомеля добраахвотна выдала КДБ рэвальвер, два абрэзы і 100 патронаў. Рэвальвер сістэмы наган, абрэзы дзвюх паляўнічых стрэльбаў, больш за сто патронаў рознага калібру да гладкаствольнай і наразной агнястрэльнай зброі выдала супрацоўнікам упраўлення КДБ жыхарка Гомеля. Паводле слоў жанчыны, гэты арсенал яна знайшла, разбіраючы старыя рэчы ў кватэры сваіх бацькоў-нябожчыкаў. Як паведамілі БелаПАН у прэс-групе УКДБ па Гомельскай во... Więcej »
Брэсцкая епархія бароніць рок-оперу «Ісус-Хрыстос — суперзорка» ад праваслаўных экстрэмістаў. Праваслаўныя Брэста не будуць выступаць за адмену выступу Санкт-Пецярбургскага тэатра «Рок-опера» з пастаноўкай «Ісус Хрыстос — суперзорка». Аб гэтым паведамляецца на сайце прыхода Святога Хрыстова Нараджэння Брэста. У гэтым абласным цэнтры спектакль адбудзецца 29 лютага. Więcej »
Прапанова аб наданні драўлянай забудове горада Гомеля статуса гісторыка-культурнай спадчыны будзе падтрымана Міністэрствам культуры. Аб гэтым сказаў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар ЧАРНЯЎСКІ 10 студзеня падчас «гарачай лініі», што арганізавала газета "Культура". Więcej »
Прага Азэрбайджан, Расея і Ўкраіна ўвайшлі ў дзясятку краінаў з найбольш забруджанымі гарадамі плянэты ў рэйтынгу няўрадавага інстытуту Blacksmith, які базуецца ў Нью-Ёрку. Спэцыялісты інстытуту вызначалі гарады, забруджанасьць якіх паўплывала на здароўе людзей. Улічваліся такія рызыкі - ад хваробы на астму да заўчаснай сьмерці. Канкрэтнага рэйтынгу - ад першага да дзясятага - інстытут не прапануе, бо няма дакладнай інфармацыі аб здароў... Więcej »