Прадстаўнікі паваеннай эміграцыі ў Амэрыцы ня раз адзначалі, што амаль уся старая дарэвалюцыйная “расейская” эміграцыя з Расейскай імпэрыі складалася пераважна зь беларусаў і ўкраінцаў. Але брак нацыянальнай сьведамасьці вёў іх у шэрагі расейскіх арганізацыяў, і лічылі яны сябе расейцамі. Нажаль, часьцяком тая сытуацыя мінулага часу, хоць у іншых праявах, нагадвае пра сябе й сёньня. Прапануем чытачам у перакладзе артыкул ад 15 верасьн... Więcej »
Закону аб мовах, афіцыйны кляпец ужо фактычна памерлага СССР стваралі ўражаньне нябачных дасюль пэрспэктываў нацыянальнага разьвіцьця для беларусаў, адчуваньне незваротнасьці зьменаў да лепшага ў нацыянальным жыцьці. Аднак рэальная сытуацыя нацыянальнага нігілізму, грамадзкая апатыя большасьці беларусаў, адсутнасьць якой кольвечы палітычнай традыцыі, за выняткам пары гадоў хаатычнай “перабудовы”, вывелі на паверхню грамадзкага жыц... Więcej »
У1999-м годзе моладзь з апошняй хвалі беларускай эміграцыі з дапамогаю Пётры Рыжага зладзіла нашае першае беларускае Купальле ў ЗША. Яно адбылося тады ў паўночна-заходняй частцы штату Нью-Ёрк у беларускім рэсорце Белэр. Амэрыка – не Беларусь. Гэта на радзіме мы маглі ў любым месцы распаліць вогнішча і зладзіць Купальле ці Гуканьне вясны. А тут перш трэба атрымаць дазвол, што ня так лёгка. Таму толькі ў 2003-м годзе, зноў жа дзякуючы руп... Więcej »
УГайлэнд Парку, штат Нью-Джэрзі, 28 траўня прайшоў Кангрэс БАЗА, скліканы непрызнанай Нью-Ёрскім аддзелам Галоўнай управай БАЗА. На парадак дня не былі пастаўленыя пытаньні, пра якія заяўляў Нью-Ёрскі аддзел. Перад Кангрэсам Нью Ёрскі аддзел прыняў рэзалюцыю аб няўдзеле ў гэтым Кангрэсе і заявіў аб непрызнаньні ўсіх дзеяньняў і пастановаў, якія зрабіла або зробіць нелегітымная Галоўная управа. Прадстаўніца аддзелу на Кангрэсе сп-ня Вал... Więcej »
Усуботу, 9 красавіка, у Доме Маракоў на Мангэтане прайшоў чарговы красавіцкі сход Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА. Напачатку сходу старшыня аддзелу Віталь Зайка азнаёміў прысутных з падзеямі ў Беларусі за апошні месяц. У прыватнасьці, былі ўзгаданыя суды над удзельнікамі акцыі пратэсту пасьля выбараў, працяг перасьледу дэмакратычнай апазіцыі, арышты на Дзень Волі, пагаршэньне эканамічнай сытуацыі, зьнікненьне валюты з абменных пунктаў у Белар... Więcej »
Унядзелю 27 сакавіка 2011 году ў гатэлі Гаят у г. Нью-Брансўіку, Нью-Джэрзі, прайшло сьвяткаваньне 93-х угодкаў абвешчаньня незаежнасьці БНР. Перад сьвяткаваньнем у царкве сьв. Маці Божае Жыровіцкае адбылося набажэнства ў гонар змагароў за незалежнасьць, якое адправілі сьвятары а. Андрыян і а. Зінові. Напачатку імпрэзы ў поўнай залі прагучэў гімн ЗША, які з сэрцам і душою выканала сп-ня Вольга Казак. У сьвятле таго, як мізэрна сьпявалі ... Więcej »
УНью-Ёрку 19 лютага, роўна праз два месяцы пасьля жудасных падзеяў у сталіцы Беларусі, прайшла акцыя ў падтрымку палітвязьняў. Каля паўсотні сяброу Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА, Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі ды проста неабякавых да будучыні Беларусі людзей, нягледзячы на халоднае надвор’е і моцны вецер, сабраліся насупраць будынка ААН, каб сумесна падтрымаць беларусаў, якія перасьледуюцца на Радзіме. У мітынгу ўзялі ўдзел беларусы з ... Więcej »
Памылкі й хібы, зь якімі быў праведзены Кангрэс БАЗА 30 траўня 2009 г., паставілі пад пытаньне легітымнасьць сфармаванай на ім цяперашняй Галоўнай управы БАЗА. Гэтыя памылкі й хібы былі пералічаныя ў заяве аб патрэбе надзвычайнага Кангрэсу БАЗА, да якой у сьнежні 2009 г. далучыліся 11 дэлегатаў Кангрэсу. Адзіным легітымным актам асобаў, што сёньня складаюць Галоўную ўправу БАЗА, магло б стаць скліканьне Надзвычайнага Кангрэсу БАЗА, што ... Więcej »
Унядзелю, 19-га сьнежня, на 3-й Авэню на Мангэтане прайшоў мітынг за свабодныя і празрыстыя выбараў у Беларусі. Ён быў зладжаны Нью-Ёрскім аддзелам БАЗА і прыцягнуў шмат удзельнікаў. Напачатку мітынгу старшыня Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА Віталь Зайка распавёў прысутным пра мэты акцыі. “Сёньня ў Беларусі адбыліся выбары. На гэты час яны ўжо канчаюцца. Аднак ніякіх гарантыяў свабоды і празрыстасьці выбараў не было. Адпачатку дзейны прэзыдэнт... Więcej »
Сёнешнія амэрыканскія каледжы ды ўнівэрсытэты ператварыліся ў сапраўдныя фабрыкі прамываньня мазгоў, што змагаюцца з іншадумствам і свабодаю слова”. Яшчэ год дзесяць таму гэткая фраза падалася б аўтару гэтых радкоў вар’яцкай або, у кожным разе, не адпавядаючай рэчаіснасьці. Цяпер жа яна выглядае досыць дакладнай. Więcej »