Прафесійныя гісторыкі да выскачкаў-аматараў звычайна ставяцца з непавагай. Бываюць усё-такі аматары перад якімі застаецца толькі зняць шапку. Такім аматарам быў паэт Іван Ласкоў, які прымусіў моваведаў і этнолагаў задумацца над наяўнасцю фінскага субстрату ў этнагенезе беларусаў; такім быў і Мікола Ермаловіч. More »
Віцебск у эпоху ранняга сярэднявечча выступае як цэнтр вызначанай акругі: племянны ў дадзяржаўны перыяд і валасны ў складзе Полацкай зямлі (З 1021 г. пасля перадачы кіеўскім князем Яраславам Мудрым Віцебска разам з Усвятамі полацкаму князю Брачыславу Ізяслававічу). Галоўнымі яго функцыямі па дачыненні да кіраванай тэрыторыі былі палітычная, эканамічная і сакральная. Наяўнасць некалькіх селішчаў крывічаў IX-X стст. на левабярэжжа р. Віць... More »
Два камплекты срэбных пазалочаных паясоў канца XIV - пачатку XV стст., знойдзеных у пачатку 1990-х гг. у скарбе ля вёскі Літва Маладзечанскага раёна. Скарб быў па-варварску разрабаваны. Адзін з паясоў быў вывезены за межы Беларусі і, па некаторых звестках, знаходзіцца ў Парыжы. У пачатку 2000-х гадоў тры фотаздымкі гэтага пояса былі прадстаўлены для экспертызы супрацоўнікам Эрмітажа. "Мінскі пояс" доўгі час знаходзіўся ў прыватных руках... More »
Сёньня, калі мы шмат гаворым пра "нацыянальнае адраджэньне", пра "адбудову нацыі", вельмі важна паддаць аналізу само паняцьце беларускасьці, паколькі паняцьце гэтае было катастрафічна звужана да паняцьця сялянскасьці, мужыцкасьці, вясковасьці. Звужанасьць паняцьця беларускасьці сталася псыхалягічнай перашкодай на шляху да адраджэньня, да ўсьведамленьня сябе як паўнавартаснага нацыянальнага арганізму. Звужанасьць паняцьця беларускасьці п... More »
Для разгляду пытаньня сацыяльнай генэалёгіі ідэі самабытнасьці Беларусі, а значыцца, і права беларусаў на дзяржаўную незалежнасьць стаўлю тэзу: гістарычны працэс - гэта сума ўчынкаў людзей, намеры якіх часта былі зусім іншыя, чым вынікі іх учынкаў (суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў гісторыі). На падмацаваньне гэтай тэзы падам ілюстрацыю, усім нам відавочную: намеры і мэты, якія ставілі перад сабой аўтары савецкай перабудовы, былі далёкія ад ... More »
"Няма больш занядбайнай дзедзіны ў сьветавой пісьменнасьці, як гісторыя паняволенных народаў", - гэтыя словы Вацлава Ластоўскага, напісаныя шмат гадоў таму, і сёння застаюцца для нас надзённымі. Знаходзячыся паміж суседзяў - учарашніх братоў па "сацыялістычным лагеры", якія шпарка адраджаюць сваю дзяржаўнасць, трывала ўсталёўваюць незалежнасць, - мы востра адчуваем праўдзівасць гэтых словаў ды, прачынаючыся да нацыянальнага жыцця, хочам... More »
Шмат каму, напэўна, будзе нязвыкла сустрэць тут нетрадыцыйныя погляды і на "адзіны старажытнарускі народ", і на ўзнікненне Вялікага Княства Літоўскага, і на "залаты век" у гісторыі нашае дзяржавы, і на вуніі з Польшчай, і на расейскую акупацыю (вядомую як "уз'яднанне"), і, мабыць, на многае іншае. Ды гэта й не дзіва, бо стэрэатыпны занадта глыбока ўеліся ў нашу самасвядомасць. Нас столькі гадоў кармілі хлуснёю, што мы і самі ўжо амаль п... More »
Сталася так, што хцівыя суседзі парасцягвалі нашы скарбы, прысвоілі нашы святыні, зрабілі ўсё, каб адбіць нам памяць, а цяпер, пасміхаючыся, часам кажуць: "А хіба ў вас нешта было? Ды каб не мы, вы б дагэтуль у лапцях хадзілі". Кім бы мы былі, "каб не яны", няхай кожны разважыць сам, прачытаўшы кніге. Урэшце, на гэтае, 101-е, пытанне лепей за ўсё адказаць не словамі, а настойлівай працы па адраджэнні нашае мовы, культуры, гаспадаркі, па... More »
Да прыняцця хрысціянства продкі беларусаў прытрымліраліся паганскіх (язычніцкіх) веранняў, для якіх было характэрнае шматбожжа. Адным з галоўных багоў быў Пярун - бог грому і маланкі, дажджу, апякун вайсковай справы і княскай дружыны. І дагэтуль маланку ў Беларусі называюць перуном. Лічылася, што бог Пярун трымае ў руках каменныя жорны, і, удараючы адным каменем аб другі, выклікае гром і маланку. Старажытныя каменныя сякеры, як... More »
Богам вясновай урадлівасці і плоднасці, а таксама нябесным вершнікам лічыўся Ярыла, які «сумяшчаў» функцыі аграрную і вайсковую. Ёсць падставы лічыць, што Ярыпа ўяўляўся ці сынам, ці адной з іпастасяў Перуна. Богам сонца быў Сотвар, які ў розных мясцовасцях мог насіць і іншыя імёны. Багіняй дабрабыту і ўрадлівасці, апякункай сямейнага жыцця ў нашых продкаў была Цёця, якую ўяўлялі мажной высокай жанчынай з жытнім вянком на галаве, з хле... More »