Kamunikat.org

Kamunikat.org


Kamunikat.org :: Выданьні

epub
Караткевіч Уладзімір, Цыганскі кароль

Цыганскі кароль

Аповесць

Караткевіч Уладзімір

Палявыя гваздзікі пахлі ваніллю, як святочны пірог. Міхал Яноўскі ўздыхнуў, зрабіўшы такое адкрыццё, бо любіў хатнія пірагі, а ўжо два дні, як еў хлеб з халодным мясам і не ведаў, ці давядзецца яму яшчэ калі-небудзь пакаштаваць цудоўных праглаў і перапечак. Нават печка, дзе іх звычайна пяклі, больш не належала яму. Яноўшчыну разрабавалі, загонавая шляхта Ваўчанецкага зжэрла ўсё, аж да зялёных, цвёрдых, як палка, груш, а сам ён, Яноўскі,... Болей »


epub
Караткевіч Уладзімір, Чазенія

Чазенія

Аповесць

Караткевіч Уладзімір

Ён бег з апошніх сіл, бо разумеў: яшчэ некалькі хвілін – і ўсё будзе скончана. Не было чым дыхаць. Навісала нізкае – як рукой дастаць – лілова-чорнае неба. I выцягнутыя туманныя языкі, валокны дыму імчалі насустрач, у апошні, здаецца, момант абгінаючы твар. А за градою, у бухце, смяротна, страшна, тужліва крычала, падыходзячы да берага, самотная субмарына. Ён ведаў: там цішыня. Толькі некалькі людзей бязгучна і млява цягнуцца па пірсе, ... Болей »


epub
Караткевіч Уладзімір, Чорны замак Альшанскі

Чорны замак Альшанскі

Караткевіч Уладзімір

“Чорны замак Альшанскі” адзін з апошніх раманаў беларускага клясыка гістарычнай літаратуры. Уладзімер Караткевіч у адметнай форме спрабуе прывабіць чытача таямніцамі і легендамі, якімі поўніцца беларуская зямля. У рамане чарговы раз спалучаецца мінуўшчына з сёньняшнім днём, дэтэктыў з гістарычнай асновай прадстаўляе нам захапляльную і цікавую гісторыю нашага народу. Раман “Чорны замак Альшанскі” быў таксама пакладзены і ў сцэнар да адна... Болей »


pdf
Доўнар-Запольскі Мітрафан, Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Доўнар-Запольскі Мітрафан

Цяжка вызначыць, калі з’явілася назва Беларусі і беларускага народу. Ва ўсякім разе, гэтым імем наш народ звецца з вельмі даўняга часу; бязпрэчна і тое, што назва Беларусь з’явілася значна раней чым назвы Вялікая і Малая Русь. Гэта найменне з’явілася прыблізна тады, калі ў канчатковай форме пачынае складацца сама беларуская народнасць, пад час калі асобныя плямёны дрэгавічэй, радзімічэй і крывічэй полацкіх і смаленскіх канчаткова адрыва... Болей »


pdf
mobi
lit
fb2
epub
Астравец Сяргей, Райскія яблычкі

Райскія яблычкі

Апавяданні з берагоў Нёмана і Гараднічанкі

Астравец Сяргей

Стаўшы гродзенцам, С. Астравец ужываўся ў горад менавіта з літаратурнай мэтай, каб засвоіць яго, адчуць сябе на бруку на сваім месцы, укарэніцца, пачаць увасабляць горад у прозе. Сваё першае гродзенскае апавяданне, прысвечанае разбурэнню Фары Вітаўта, гатычнага касцёла, пачаў пісаць у начной рэдакцыі ў друкарні на Паліграфістаў пры канцы 1984-га. Аўтара цікавіць гродзенскае жыццё, яго знітаванасць з гісторыяй, вобразы яе персанажаў, най... Болей »


pdf
Петрушкевіч Ала, Мае нашаніўцы

Мае нашаніўцы

з непублікаванага

Петрушкевіч Ала

Максім Багдановіч адным з першых між паэтаў нашаніўскай пары пачаў актыўна выкарыстоўваць паэтычныя пасланні. Адна з прычынаў гэтага – практычная неабходнасць: жыў надта далёка ад тагачасных цэнтраў Вільні і Менску. Сувязь трымаў праз пошту. Паэтам заставаўся ва ўсім і лісты пісаў вершам. Безумоўна, ягоныя паэтычныя пасланні ёсць гэткай жа класікай беларускай паэзіі, як і ўсё, створанае мастаком. І ў гэтых творах Максім Багдановіч часта... Болей »


pdf
Homo Historicus, 2023

Homo Historicus

Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi

2023

Homo Historicus 2023 працягвае традыцыі шасці папярэдніх тамоў (2008, 2009, 2012, 2016, 2019 і 2022 гг.) з іх арыентацыяй на пашырэнне антрапалагічнага стылю мыслення ў аналізе мінулага. Апублікаваныя тэксты знаёмяць з раней невядомымі беларускамоўнымі тэкстамі з атачэння Кастуся Каліноўскага, датычаць суадносін біяграфіі навукі з біяграфіяй навукоўца, асвятляюць многія важныя старонкі айчыннай гісторыі. Сярод аўтараў – вядомыя даследчы... Болей »


pdf
Марозаў Аляксандр, Хрыстос, Кніга ІХ Азіяцкія Хрысты

Хрыстос

Гісторыя чалавечай культуры ў прыродазнаўча-навуковым асвятленні.

Кніга ІХ Азіяцкія Хрысты

У разумовым жыцці буддыстаў, брaмінаў і нават іслaмітаў не было Лінееў, склаўшых шляхам глыбокага ўсебаковага вывучэння разнастайных мaтэрыялаў прыродную класіфікацыю жівёл, падмурак навуковай заалогіі; у іх не было Дэкaндолей, зрабіўшых тое ж самае для свету расьлін, паклаўшага пачатак навуковай батaнікі і яе дaльнейшай распрацоўкі; не было Дaрвінаў, даўшых нa падмурку гэтых натуральных класіфікацый эвалюцыяністычную тэорыю ўзнікнення ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [31-31]   Наступная   Апошняя