Янкута Ганна

Ганна Янкута

Беларуская пісьменніца, перакладчыца і літаратуразнаўца.

Аўтарка кнігі «Час пустазелля» (2023), паэтычнага праекта «Геалогія»/«Канстытуцыя» (2022), твораў для дзяцей (у тым ліку серыі пра ката Шпрота і аповесці «Марта і яе мара пра снег»), а таксама шматлікіх артыкулаў і эсэ.

З англійскай мовы пераклала на беларускую раманы «Пыха і перадузятасць» Джэйн Остэн, «Не адпускай мяне» Кадзуа Ісігура, «Нармальныя людзі» Салі Руні, аповесці «Калядны харал» Чарлза Дыкенса, «Замак Отранта» Хораса Уолпала і «Знак чатырох» Артура Конана Дойла, а таксама шэраг яго апавяданняў пра Шэрлака Холмса, зборнік апавяданняў «Следства вядзе суддзя Дзі» Роберта ван Гуліка, апавяданні і эсэ Эдгара По.

З польскай мовы пераклала раман «Канец адзіноты» Януша Леона Вішнеўскага (разам з Кацярынай Маціеўскай) і кнігу для дзяцей Катажыны Рырых «Лапуховае поле», вершы Чэслава Мілаша, Віславы Шымборскай і інш. Адна з перакладчыц раманаў «Знахар» Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча і «Надбярэзінцы» Фларыяна Чарнышэвіча.

Шмат перакладала для серыі «Паэты планеты»: вершы Баляслава Лесьмяна, Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай, Эдгара По, Джона Кітса, Уільяма Шэкспіра, Кшыштафа Каміля Бачыньскага, Геарга Гайма, Фернанду Песоа, Эдыт Сёдэргран і інш.

 

Янкута Ганна :: Выданьні

Янкута Ганна, Час пустазелля

Час пустазелля

Янкута Ганна

Гэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно ... Болей »


Канстытуцыя

Янкута Ганна

Зборнік вершаў Ганны Янкута «Канстытуцыя» – паэтычныя развагі на палях асноўнага дакумента, «летапісу катастроф» беларускай штодзённасці. Гэта спроба акрэсліць пытанні, якія ставіць перад намі сённяшні дзень, даць ім слоўнае выяўленне: чым ёсць закон, што свет робіць з чалавекам, а чалавек – са светам. Гісторыі, якім прысвечаны зборнік, пачынаюцца з Вялікага выбуху, разгортваюцца ва ўсіх геалагічных эрах і сыходзяцца ў кропцы «тут і цяп... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8 (192) 2022

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

8 (192) 2022

Даўно не пакідае мяне пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Янкі Брыля і Міхася Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля. «Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?». «Янка Брыль — гэта заўсёды свята», —быў адказ. Тут жа і ўспамін Анатоля Кудраўца, як разбіраўся пасля смерці загадчыка аддзела крытыкі часопіса «Нём... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 3 (103) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (103) 2015

Перадусім нацыянальную літаратуру забаронена выкладаць у поўным аб’ёме ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах (так, у 1996 годзе з праграмаў былі выкінутыя ўсе пісьменнікі-эмігранты), а стварэнне свабоднага камерцыйнага кніжнага рынку ў краіне сур’ёзна абмежавана (узгадаем суд над кнігаром Логвінавым). Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 10 (98) 2014

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 (98) 2014

Адзін з найбольш вядомых парадоксаў логікі, аўтарства якога належыць Гегелю, сцвярджае: «Гісторыя навучае толькі таму, што яна ніколі так і не навучыла чаму-небудзь народы». Болей »


pdf
Дзеяслоў, 64

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

64

“Дзеяслоў”не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 62

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

62

Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над літ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 60

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

60

Паколькі Яраслаў і Якун збеглі, то без іхняга заступніцтва Мсціслаў загадаў забітых пакінутых варагаў пакласці ў адной вялікай магіле, паранены х пад лячыц ь і па іхнім жаданн і ад пусц іць дамо ў. Канечне , за вы куп. А як яшчэ міласэрней з тымі, хто нёс яму смерць? Загінулых севяранаў па яго волі хавалі з асаблівай пашанотай (забітых гомійцаў жывыя павезлі дамо ў). Як лепшых сыно ў племені, як яго героя ў. Пача ў дбаць пра старых баць... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 55

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

55

Паэзія: Генадзь Бураўкін. Нагаварыцца з зоркамі... Вершы -- Уладзімір Някляеў. Турма. Паэма -- Тацяна Беланогая. Скульптура слова. Вершы -- Вольга Чайкоўская. Ледзяныя карункі. Вершы -- Проза -- Алесь Пашкевіч. Сім победиши. Раман-прыпавесць -- Ева Вежнавец. Любоў зла. Апавяданні -- Вінцэсь Мудроў. Шпег. Навелы -- Алесь Усеня. Мой лістапад... Згадкі. Дэбют -- Марына Варабей. Пад святлом адвечнай лямпы. Вершы -- Мікіта Прыходзька. Святы ... Болей »


ARCHE, 06(93)2010

ARCHE

Праходкі па яўрэйскай Гародні

06(93)2010

* Гародня: сьляды яўрэйскага жыцьця. Праваднік па яўрэйскай Гародні * Ластоўскі Аляксей, Працяг даволі амбітнага праекту * Латышонак Алег, Семянчук Генадзь, Марныя высілкі акадэмічных гісторыкаў * Насевіч Вячаслаў, Некалькі разважаньняў з нагоды рэцэнзіі Алега Латышонка і Генадзя Семянчука * Сідарэвіч Анатоль, Яшчэ адна крыніца * Сіліцкі Віталь, Кухонная апазыцыя гаворыць па-руску * Станг Крыстыян Швэйгард,... Болей »