Вайцяшонак Марыя

Марыя Антонаўна Вайцяшонак — нарадзілася на Алтаі ў г. Змеінагорску ў сям’і польскага асадніка, высланага напрыканцы 30-х гадоў з асады Соўчына на Пастаўшчыне. Дакладная дата нараджэння пісьменніцы невядомая.

Выхоўвалася ў дзіцячых дамах на Алтаі, у Маскве, Ракаве на Валожыншчыне, у цёткі Марылі ў вёсцы Грыдзькі. Скончыла філфак БДУ, настаўнічала ў вясковых школах. Пазней — журналістка ў мінскіх выданнях.

Сябра Саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў. Выдала зборнікі прозы «Сярод блізкіх людзей», «Жанчына каля люстэрка», «Сад нявіннасці», «Кола», кнігу для дзяцей «Каму расказваюць казкі на два вушкі», кнігу вершаў «Серпень».

Вершы — новая форма ў творчасці Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой.

 

Вайцяшонак Марыя :: Выданьні

pdf
Вайцяшонак Марыя, Асадніца

Асадніца

Вайцяшонак Марыя

Кнігу лёсу напісала Марыя — перакінула масток болю з сённяшняга ў мінулае, злучыла іх у адно, паяднала непаяднальнае... Напісала «на ўсю шчырасць» (выслоўе Янкі Брыля) свае глыбокай і таленавітай душы. Падзялілася перажытым, як апошнім акрайцам хлеба, не ад нішчымніцы, — ад безагляднай шчырасці. Якая ж гэта сёння рэдкасць: такая шчырасць і такая шчодрасць, якое шчасце й ратунак, які падарунак — такая нечакана-чаканая, такая балючая й св... Болей »


pdf
Вайцяшонак Марыя, Серпень

Серпень

Вайцяшонак Марыя

Вершы — новая форма ў творчасці знанай пісьменніцы Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой. Болей »


pdf
djvu
Вайцяшонак Марыя, Каму расказваюць казкі на два вушкі

Каму расказваюць казкі на два вушкі?

Казкі

Вайцяшонак Марыя

Хто ў садзе самы прыгожы? Дзьмухавец жыў пад плотам. Тут таксама сядзеў заўсёды і Цень-Цень — невясёлы глухі дзед. Ён нават і ўлетку апранаў цёплую адзежу, любіў сырыя закуткі. Сядзіць звычайна сабе цэлы дзень пад дрэвам, абхінуўшыся шалікам, хлюпае носам. Гультаяваты Цень-Цень. Ужо як ні просіць Дзьмухавец крыху пасунуцца ўбок (за ім жа і сонца не ўбачыш!), той упарта маўчыць, не спяшаецца перасесці. «Яшчэ не тая пара...» — скажа, зірн... Болей »


pdf
Вайцяшонак Марыя, Сад нявіннасці

Сад нявіннасці

Апавяданні

Вайцяшонак Марыя

Вядомую аўтарку найнерш хвалюе біблейскае панярэджанне: Бог пасе коней апакаліпсіса па дзікай траве. «Сад нявіннасці» — кніга прозы аб складанейшым свеце так званага простага вяскоўца, у якім патрывожаны дух земляроба, парушана генетычная сувязь з маткай-зямлёй; гэта нераўнадушнае слова аб звярах і дрэвах, а ўвогуле — аб прыродзе (чалавечы асяродак). Усё надаецца ад асобы, якая ў жыцці быццам і не была ніколі абражаная, бо пераадолела а... Болей »


Вайцяшонак Марыя, Жанчына каля люстэрка

Жанчына каля люстэрка

Апавяданні, нарысы

Вайцяшонак Марыя

У кнігу ўвайшлі апавяданні і нарысы, якія ў апошні час друкаваліся ў газеце «Літарагура і мастацтва», часопісах «Беларусь», «Крестьянка» і іншых выданнях. Усе яны — аб сённяшняй вёсцы, дзе, як глыбока перакананы аўтар, захаваны вытокі духоўнасці, чалавечай мудрасці, дабрыні. Болей »


pdf
Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

Беларускае жаночае апавяданьне

У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы". Адным са шляхоў абмеркаваньня кнігі «Жанчыны выхо­дзяць з-пад кантролю» меўся адказ на пытаньне, ці сьцьвярджае яна факт існаваньня феномену беларускае жаночае прозы, пытаньне, якое адразу ж пераўтварылася ў рытарычнае. Да ўсяго, як выявіліся, яго, феномену, вызначальныя рысы не зьвязаныя (за рэдкім выняткам) са звыклым наборам фірмовых складнікаў у м... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (185) 2022

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект

1 (185) 2022

Вядомая беларуская пісьменніца і нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч нядаўна дала інтэрв’ю DW. Яна расказала, чым жыве ў эміграцыі, чаму не вярнулася б цяпер у Мінск, нават калі б ёй гарантавалі бяспеку, пра сваю новую кнігу і пра тое, чым у выніку скончыцца «беларуская рэвалюцыя». DW: За некалькі дзён да ад’езду пад вашым домам дзяжурылі таніраваныя мікрааўтобусы і супрацоўнікі ў цывільным. Вы таму і з’ехалі? Святлана Алексіевіч: Та... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 12 (172) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

12 (172) 2020

Я толькі летась стала грамадзянкай. Да гэтага я была Ганна Комар, якая жыве ў Беларусі, любіць мову, адчувае нейкімі паэтычнымі фібрамі зямлю і людзей, але я была грамадзянкай толькі на паперы. Калі ў мяне пыталі, ці ў апазіцыі я, казала, што я менавіта культурная апазіцыя, бо цуралася палітыкі наогул. Маё ўспрыяцце перакройвалі людзі. Гэта як у прыватных стасунках, калі твой тата аб’юзер і ты не ведаеш, што можа быць інакш, — і шукаеш ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 12 (160) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

12 (160) 2019

Аднымі толькі аб’ектыўнымі прычынамі тлумачыць выцясненне мастацкай літаратуры з абсягу нашых зацікаўленняў не выпадае. Хоць чытанне і з’яўляецца заняткам для розуму, усётакі ў большай ступені яно, напэўна, — занятак для душы. Важнаю прыкметаю якога спрадвеку была даходлівасць, уцямнасць. Тая ўцямнасць, якой большасці сучасных мастацкіх твораў, як прозы, так і паэзіі, відавочна бракуе. Нашае захапленне стылёвымі пошукамі, сэнсавая разм... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (149) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (149) 2019

Пры канцы ХVIII стагоддзя тры краіны — Расея, Аўстрыя і Прусія — таемна змовіліся і падзялілі паміж сабой Рэч Паспалітую, куды ўваходзілі Польшча і Вялікае Княства Літоўскае. Дзяржава нашых продкаў — ліцьвінаў-беларусаў — страціла незалежнасць і трапіла ў адсталую Расею, якую называлі жандарам Еўропы і турмой народаў. Беларусы добра памяталі, што з усходу заўсёды прыходзілі заваёўнікі, якія рабавалі нашы гарады і вёскі, прыносілі голад... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя