Школьная бібліятэка

Школьная бібліятэка


Выпуск кніг серыі Школьная бібліятэка адноўлены ў Беларусі ў 2009 годзе.

Серыя "Школьная бібліятэка", у якой выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў, чые творы вывучаюцца ў школьнай праграме, існавала да 2003 года і фінансавалася са сродкаў Міністэрства інфармацыі. Кнігі на бязвыплатнай аснове пастаўляліся ў школьныя бібліятэкі.

Затым фінансаванне зменшылася, серыя не стала выходзіць. У 2005 годзе ў выдавецтве была створана новая серыя "Бібліятэка школьніка", у якой тады выйшаў адзін зборнік беларускіх пісьменнікаў, у 2007 годзе –– ужо 24 кнігі. У 2008 годзе - 19. Выданне серыі не датуецца дзяржавай.

З адраджэннем серыі "Школьная бібліятэка" фонды школьных бібліятэк папоўняцца, і дзеці атрымаюць большы доступ да беларускай літаратуры.

Школьная бібліятэка :: Выданьні

pdf
epub
Някляеў Уладзімір, Выбранае

Выбранае

Някляеў Уладзімір

“Адкрыццё”, “Вынаходцы вятроў”, “Знак аховы”, “Наскрозь”, “Галубіная пошта”, “Вежа”, “Прошча” – вершы гэтых зборнікаў трапілі пад адну вокладку кнігі “Выбранае” Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі. Жанр паэмы, бадай, найбольш арганічны для Уладзіміра Някляева, найбольш адпаведны прыродзе ягонага таленту. Гэта тая дыстанцыя, на якой паэт найглыбей дыхае, лепш за ўсё... Болей »


Далідовіч Генрых, Заходнікі

Заходнікі

Раман, аповесць, апавяданні

Далідовіч Генрых

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець. За раман «Зах... Болей »


pdf
epub
Цвірка Кастусь, Птушыны хор

Птушыны хор

Вершы і казкі

Цвірка Кастусь

Наша Радзіма Беларусь — цудоўны край. Колькі тут цікавых раслін і прыгожых кветак, усялякіх звяроў і пту шак! А ці ведаеце вы, што яны ўмеюць гаварыць паміж сабой на сваёй мове? Мову птушак і звяроў, усе галасы зямлі падслухаў аўтар гзтай кнігі і расказаў пра ўбачанае і пачутае ў казках і вершах. За вёскай, ля балоцінкі, Ў галлі вярбы старой Маленечкія коцікі Хаваліся зімой. Мялі наўкол мяцеліцы, Гулі ў кустах пустых, Ды коцікі ... Болей »


Зарэцкі Міхась, Сцежкі-дарожкі

Сцежкі-дарожкі

Раман

Зарэцкі Міхась

Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920—1927 палітпрацаўнік Чырвонай Арміі. Публікавацца пачаў у 1922. З 1924 член л... Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Ішоў коця па канапе

Ішоў коця па канапе

вершы, загадкі і адгадкі, казкі-пераказкі

Барадулін Рыгор

Гэтая кніжка населена вясёлымі і дасціпнымі істотамі, якія пяюць і скачуць, захапляюць, зачароўваюць — гэтак ім вясёла, добра і шчасліва пад ласкавым сонцам на роднай зямлі. Кожны, хто прачытае яе, нашмат падабрэе і паразумнее, а калі прачытае ўслых для іншых, паразумнее ўсёй грамадой. I ўсім будзе добра і шчасліва — кніжным насельнікам ды іхнім чытачам, а разам і аўтару — Рыгору Барадуліну. У тым перакананы даўні чытач дзіцячых кніжак.... Болей »


Александровіч Сцяпан, На шырокім прасторы. Крыжавыя дарогі

На шырокім прасторы. Крыжавыя дарогі

Аповесці пра Я. Коласа

Александровіч Сцяпан

Гэта кніга вядомага даследчыка беларускай літаратуры Сцяпана Александровіча прызначаецца юнаму чытачу і расказвае пра жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Крок за крокам вядзе нас аўтар па нялёгкім жыццёвым шляху вялікага сына беларускай зямлі. Кніга складаецца з чатырох аповесцей, кожная з якіх прысвечана пэўнаму перыяду ў жыцці Якуба Коласа. Болей »


Вольскі Віталь, Падарожжа па краіне беларусаў

Падарожжа па краіне беларусаў

Нарысы

Вольскі Віталь

Гэта кніга пра Беларусь, пра далёкае і блізкае мінулае нашага народа, пра непаўторныя мясціны беларускай прыроды. Юны чытач знойдзе тут шмат пазнавальнага, цікавага. Болей »


Галавач Платон, Мікуліч Барыс, Спалох на загонах / Адвечнае. Развітанне

Спалох на загонах / Адвечнае. Развітанне

Аповесці

Галавач Платон, Мікуліч Барыс

У аповесці «Спалох на загонах» П. Галавач (1903— 1937 гг.) імкнуўся, паводле яго слоў, «з максімальнай праўдзівасцю паказаць сам працэс калектывізацыі вёскі з усімі цяжкасцямі, з усёй складанасцю класавага змагання, ва ўмовах якога гэты працэс ідзе». У аповесці «Адвечнае» Б. Мікуліч (1912—1954 гг.) імкнуўся асэнсаваць вялікі гістарычны матэрыял аб гераічнай барацьбе нашых продкаў супраць напалеонаўскага нашэсця ў 1812 г. Яго аповесць «Р... Болей »


Тарасаў Кастусь, Тры жыцць княгіні Рагнеды. Пагоня на Грунвальд

Тры жыцць княгіні Рагнеды. Пагоня на Грунвальд

Тарасаў Кастусь

Аповесць “Тры жыцці княгіні Рагнеды” малюе постаць знакамітай полацкай князёўны, якая намагалася адпомсціць князю Уладзіміру за забойства бацькоў і братоў. Раман “Пагоня на Грунвальд” прысвечаны разгрому Тэўтонскага ордэна аб’яднанымі сіламі палякаў, беларусаў, літоўцаў у 1410 годзе. Болей »


pdf
epub
Чарняўскі Міхась, Вогнепаклоннікі

Вогнепаклоннікі

Чарняўскі Міхась

У кнізе змешчаны аповесць і папулярныя нарысы вядомага беларускага археолага і папулярызатара гістарычных ведаў Міхася Чарняўскага, якія знаёмяць юнага чытача з далёкай мінуўшчынай. Над рэчкаю, што каралеўскім росчыркам кружляла па лугавіне, уздымалася старадаўняе Гарадзішча — высокі ўзгорак са стромкімі схіламі і роўнай вяршыняй. На ім быў калісьці горад за дубовым парканам з выноснымі вежамі. За парканам густа стаялі хаты, святлеў гон... Болей »