Шамякін Іван

Іван Шамякін нарадзіўся 30.01.1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940 г.). У 1940-1945 гг. у Савецкай Арміі – камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У час Вялікай Айчыннай вайны выступаў у армейскай газеце «Часовой Севера» з нарысамі і вершамі.

У 1945-1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна. З 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950 г.). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 г. - намеснік старшыні, з 1966 г. - сакратар, з 1968 г. - другі сакратар, з 1971 г. - першы намеснік старшыні, у 1976-1980 гг. - першы сакратар праўлення СП БССР. З 1980 г. - галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». У 1963 г. як сябра дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XVIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963-1985 гг.) і СССР (1980-1989 гг.). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971-1985 гг.). Член-карэспандэнт АН БССР. Сябра СП СССР з 1947 г.

Герой Сацыялістычнай Працы (1981 г.). Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны», медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.

Народны пісьменнік БССР (1972 г.). Аўтар шматлікіх раманаў, апавяданняў, аповесцяў і твораў. Аўтар сцэнарыяў тэлеспектакляў і кінафільмаў. Аўтар кніг публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951 г.), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1959 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1968 г.), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978 г.), Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінематаграфіі, радыё і тэлебачання (1982 г.).

Памёр у 2004 годзе. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Мінску. У гонар пісьменьніка названая адна з вуліц Мінска.

 

Шамякін Іван :: Выданьні

epub
Шамякін Іван, Палеская Мадонна

Палеская Мадонна

Аповесць

Шамякін Іван

Надзею разбудзіў першы певень. Ён галасіста кукарэкаў ці не на плоце, што адгароджваў ix двор ад суседскага. Не адразу адляцелі ўявы таго, што яна бачыла ў сне. А бачыла яна харч — гapy харчу: мяса, сала, смятану, цыбулю, капусту... Пакутлівы сон. Здавалася б: што страшнае ў тым, што сніш такое багацце? А страшнае тое, што ў доме пуста i галава забіта аднымі думкамі: чым накарміць дзяцей? Таму i сніць штоноч зыркае полымя ў печы i мност... Болей »


epub
Шамякін Іван, Выкармак

Выкармак

Аповесць

Шамякін Іван

Сакратар райкома камсамола Уладлен Супец паставіў сабе за мэту стаць пісьменнікам. Да літаратуры яго цягнула даўно, яшчэ ў школе сачыняў вершыкі, штук пяць надрукаваў у піянерскіх газетах. Але бацька i маці пагасілі мастацкі агеньчык: прымусілі паступіць на факультэт эканомікі. Не таму што хацелі, каб сын стаў слынным эканамістам. Не. Рыхтавалі сыну іншую кар'еру. Ульян Супец спаў i бачыў на сваім месцы кіраўніка справамі высокага каміт... Болей »


epub
Шамякін Іван, Завіхрэнне

Завіхрэнне

Аповесць

Шамякін Іван

Два мужчыны сядзелі ў парку на адной скамейцы. Збоку здавалася — незнаёмыя, староннія, прыселі адпачыць у цяні старых ліп. Так робяць пенсіянеры. Але ў парку незнаемых пенсіянераў не бывае; пастаянныя наведвальнікі, яны ведаюць адзін аднаго, як школьнікі аднаго класа. Сядзелі мужчыны маладыя. Той, што чытаў газету, —зусім малады з тых, каго называюць стылягамі: светлыя, доўгія, як у дзяўчыны, валасы перавязаны чорнай лентай з іерогліфам... Болей »


epub
Шамякін Іван, Крывінка

Крывінка

Аповесць

Шамякін Іван

Прэзідэнт дзвюх фірм — «Амон» i «Бамонд» — Георгій Галаван асвяшчаў свой катэдж. Не адзін дом — дзве пабудовы, якія зацьмілі ўвесь вялікі дачны пасёлак. Стаялі тут гадоў трыццаць дзве нядрэнныя па тым часе дачы — адна цагляная, другая драўляная. Жылі два браты Левіны з вялікімі сем'ямі. Выраслі дзеці i паехалі шукаць шчасця: адны ў «зямлю абетаваную», другія — за акіян. Маладыя павезлі бацькоў, ветэранаў вайны. Абедзве дачы купіў нікому... Болей »


pdf
Шамякін Іван, Роздум на апошнім перагоне

Роздум на апошнім перагоне

Дзённікі 1980—1995 гадоў

Шамякін Іван

«Роздум на апошнім перагоне» — так наэваў народны пісьменнік Іван Шамякін кнігу сваіх дзённікаў-успамінаў. Пісьменнік, які многія дзесяцігоддзі быў у цзнтры літаратурнага і грамадскага жыцця, пятнаццаць апошніх гадоў, з перапынкамі, вядзе дэённікі. Але гэта не толькі залісы падзей бягучага дня. Расказ пра сваё маленства, пра дзеда, бацьку, маці, пра жонку, дзяцей, сваякоў. Расказ пра людзей, з якімі разам ваяваў у суровыя гады ваеннага ... Болей »


epub
Шамякін Іван, Без пакаяння

Без пакаяння

Аповесць

Шамякін Іван

Васілёк узрадаваўся, што іншых хлопцаў, канкурэнтаў яго, каля гатэля не было. А галоўнае, няма Рагача — бамбізы, які спаганяў з малых мыйшчыкаў немалы падатак, палавіну заробку адбіраў. Яны кіпелі злосцю на яго, называлі Шпрыцам, змаўляліся ўзняць бунт. Але ў Шпрыца свая брыгада, яна ахоўвала пляцоўку ад чужакоў, інакш тут былі б хлопцы з усяго раёна, з пяці школ. Шпрыц даваў зарабіць узаконенай брыгадзе. І яго трывалі. Ад яго можна был... Болей »


epub
Шамякін Іван, Бумеранг

Бумеранг

Аповесць

Шамякін Іван

Ліфт замёр. «Замірае жыццё, — сумна падумаў Іван Мацвеевіч, «узнімаючыся ў космас цягай уласнай ракеты». — А яна старая, і паліва ў ёй не тое — сухі парашок, з пясочкам... А пясочак высыпаецца». Ён жартаваў. Але жарты, па-музыкальнаму кажучы, былі мінорныя. Заўважыў гэта таварыш па прагулках у парку адстаўны генерал Кудра, так, між іншым, і сказаў: «Нешта вы, Жыгуновіч, мінорны сёння». Прывыклі пенсіянеры, што ён заўсёды быў мажорны, за... Болей »


epub
Шамякін Іван, Вялікая княгіня

Вялікая княгіня

Раман

Шамякін Іван

Пачаўся год 1495-ты. Стаяў калядны мароз. Пара ад дыхання людзей і коней уміг замярзала і асядала іскрыстым інеем на каўнярах, на шапках, башлыках, на грывах і збруі. Стралялі дрэвы ў лесе, лёд на рэках. Ад блакітнага неба, якое, здавалася, вісела на вершалінах стромкіх сосен, ад ценяў звешаных да зямлі яловых галін снег у лесе быў ненатуральна сіні. Усё навокал было казачнае. Прырода і людзі. Вузкая лясная дарога з Масквы на захад — да... Болей »


pdf
epub
Шамякін Іван, Вялікая княгіня

Вялікая княгіня

Раман, аповесці

Шамякін Іван

У новую кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі гістарычны раман «Вялікая княгіня», а таксама творы пра сучаснасць — аповесці «Бумеранг» і «Без пакаяння». Пачаўся год 1495-ты. Стаяў калядны мароз. Пара ад дыхання людзей і коней уміг замярзала і асядала іскрыстым інеем на каўнярах, на шапках, башлыках, на грывах і збруі. Стралялі дрэвы ў лесе, лёд на рэках. Ад блакітнага неба, якое, здавалася, вісела на вершалінах ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Шамякін Іван, Глыбокая плынь

Глыбокая плынь

раман

Шамякін Іван

Галоўная гераіня рамана Тацяна Маеўская ў першыя дні вайны выратоўвае яўрэйскага хлопчыка, Бацьку і мачасе яна гаворыць, што гэта яе сын. Мачаха выдае Тацяну і расказвае аб гэтым нямецкаму агенту Мацею Куляшу. Пасля гэтага да Тацяны завітваюць паліцэйскія, ды Тацяна праяўляе смеласць і рашучасць. Яна забівае фашысцкіх паслугачоў, а сама з дзіцем і бацькам падаецца ў партызаны, каб помсціць ворагам. Болей »