Сліж Наталля

Наталля Сліж – гісторык, скончыла гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Шляхецкая сям'я ў вялікім княстве літоўскім у XVI-XVII стагоддзях: уздзеянне саслоўнага падзелу грамадства на яе фарміраванне і развіццё” (2002). Прайшла стажыроўкі пры Нямецкім гістарычным інстытуце ў Варшаве, Вільнюсскай Акадэміі мастацтваў, Беластоцкім Універсітэце і інш.

У Гродзенскім абласным аб’янанні маладых навукоўцаў “ВІТ” каардынавала навуковыя праекты. Удзельнічала ў рэалізацыі праектаў “Школа маладых даследчыкаў-гісторыкаў” (2001 –2002), “Школа маладых гісторыкаў” (2001 –2002), “Aкадэмічная сетка даследчыкаў Вялікага княства Літоўскага” (2002 –2002) і іншых. Удзельнічала ў праекце Гарадзенскі палімпсест як каардынатар і рэдактар накірунку па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Укладальнік спецыяных нумароў “Arche” : Жанчыны ў беларускай гісторыі (2011, №. 12), Гісторыя штодзённага жыцця ў Беларусі (2012, №. 3), Гарадзенскі міленіўм (2014, № 11), Гарадская гісторыя Беларусі (2017, № 2).

Асноўныя накірункі даследавання: гісторыя шляхецкай сям’і, шлюбу, сексуальных стасункаў, астралогіі, магіі, гісторыі Гародні перыяду Вялікага Княства Літоўскага.

Аўтар трох манаграфій, каталогу па тэстаментах мяшчан і больш за 170 артыкулаў. Сярод іх: Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты ВКЛ у ХVI–ХVIІ стст. Смеленск 2015; Katalog testamentów mieszkańców Brześcia i Grodna od XVI do początku XVIII wieku. Warszawa, 2017. 120 p.; Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст. Мінск, 2019; “Збор знакамітых цудаў і ласкаў Найсвяцейшай Панны Марыі Студэнцкай” як унікальная крыніца па гісторыі Гародні. Мінск, 2019; Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік. № 38. Беласток, 2012. С. 7–46; Першыя цэхі ў Гародні і іх рамеснікі ў XVI–XVII стст. // Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік. 2020. № 53. С. 7–30 і інш.

 

Сліж Наталля :: Выданьні

Сліж Наталля, Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст.

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літ...

Сліж Наталля

У кнізе сэкс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная з’ява. Звернута ўвага на мужчынскія і жаночыя ідэалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і сэкс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сэксу, законныя і незаконныя інтымныя стасункі, прастытуцыю, згвалтаванні. Даследаванне зроблена на шырокай крыніцазнаўчай базе і паказвае асаблівасці інтымнага жыцця ў... Болей »


Сліж Наталля, Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст.

Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княст...

Сліж Наталля

Кніга прысвечана шлюбным і пазашлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Разгледжана ўнармаванне інстытута шлюбу ў заканадаўстве. Надаецца ўвага выкананню заканадаўчых нормаў у судовай практыцы і прыватна-прававых дакументах. Асобна прадстаўлена вьшасажэнне шляхцянак і наданне ім вена. Даследаваны ўплыў праваслаўя, ушяцгва, каталіцызму і пратэстантызму на шлюбныя стасункі шляхты. Рэканструяваны шляхецкі абрад... Болей »


pdf
Смалянчук Алесь - рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2012

Гарадзенскі палімпсест

Людзі даўняй Гародні. XV – XX стст.

Смалянчук Алесь - рэд.

Матэрыялы чарговага зборніка “Гарадзенскі палімпсест” прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як фенамена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчай увагі апынуліся сацыяльныя адносіны ў выразным антрапалагічным кантэксце. Тэксты зборніка значна пашыраюць далягляды беларускай гістарычнай урбаністыкі. Кніга адрасаваная ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Болей »


pdf
Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд., Гарадзенскі палімпсест, 2009

Гарадзенскі палімпсест

Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV - XX ст.

Смалянчук Алесь, Сліж Натальля, рэд.

Матэрыялы зборніка прысвечаныя гісторыі Гродна. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзейнасці гарадскіх і дзяржаўных органаў улады, а таксама палітычнае жыццё. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў. Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі і мінулае яе гарадоў. Болей »


Terra Alba, II

Terra Alba

Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры

У другім томе “Terra Alba” - “Homo venerius: Сексуальная прастора беларускай культуры” ў шэрагу арыгінальных даследаванняў, публікацый археаграфічных крыніц. фальклорных тэкстаў і эпісталярнай спадчыны робіцца спроба прасачыць адлюстраванне ў беларускай культуры інтымных бакоў чалавечага жыцця на ўсім працягу існавання беларускага этнасу. Цытаванне і перадрукоўка археаграфічных крыніц і перакладаў толькі з дазволу МТ “Брама”. Усе правы ... Болей »


Гарадзенскія запісы, Выпуск 3

Гарадзенскія запісы

Старонкі гісторыі і культуры

Выданне “Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры” з прыхільнасцю сустрэлі спецыялісты розных галінаў гуманітарнай навукі: філолагі, гісторыкі, культуролагі, фалькларысты і інш. Два выпускі выдання з зацікаўленасцю выкарыстоўваюцца не толькі навукоўцамі, але і студэнтамі, навучэнцамі гуманітарных каледжаў, гімназіяў, старшакласнікамі агульнаадукацыйнай школы як на Гарадзеншчыне, так і ў іншых рэгіёнах Беларусі. (Прадмова, фрагм... Болей »


pdf
Białoruskie Zeszyty Historyczne, 55

Białoruskie Zeszyty Historyczne

55

Наталля Сліж — Падаткі і іх збор у Гародні ў XVI-XVII стст. # Marcin Mironowicz — Parafie prawosławne wschodniej Białostocczyzny # Sławomir Karp — Aleksander i Konstancja z Karpiów Rusieccy, kasztelanicowie mińscy. Przyczynek do dziejów szlachty brzeskiej przełomu XVII i XVIII wieku # Рыгор Лазько — Рыжскі мірны дагавор 1921 года: наступствы для Беларусі і Усходняй Еўропы # Віталь Гарматны — Арганізацыя супрацьпажарнай аховы ў палескай... Болей »


pdf
Białoruskie Zeszyty Historyczne, 54

Białoruskie Zeszyty Historyczne

54

Наталля Сліж — Астралагічныя веды пра свяціла і пла неты ў рукапісе Супрасльскага манастыра # Michał Sierba — Konflikt między orlańskimi Kuszkami a kró lewskimi Hredelami z 1581 roku # Sławomir Karp — Stanisław Antoni Karp (ok. 1679-1719), podkomorzyc ziemi bielskiej. Nota biograficz # Sławomir Karp — Żywot i chudoba jednowioskowego szlach cica w pierwszej połowie XVIII wieku na przykładzie Franciszka Karpia (ok. 1703-1729), posesjonata... Болей »


pdf
Беларусь і свет, 1/2021

Беларусь і свет

Веснік Беларускай Акадэміі

1/2021

Вашай увазе прпануецца першы нумар альманаху “Беларусь і свет. Веснік Беларускай Акадэміі” (далей - БіС ВБА), падрыхтаваны беларускімі выкладчыкамі і навукоўцамі, якія жывуць у Беларусі і па за яе межамі і аб‘яднаныя ў адукацыйна-навуковую ініцыятыву Беларуская Акадэмія. Беларуская Акадэмія абрала сваѐй місіяй спрыянне развіццю беларускага грамадства праз адукацыйную і навуковую дзейнасць. Дзеля гэтага сябры Акадэміі імкнуцца захаваць і... Болей »


pdf
Białoruskie Zeszyty Historyczne, 53

Białoruskie Zeszyty Historyczne

53

Наталля Сліж — Першыя цэхі ў Гародні і іх рамеснікі ў XVI-XVII стагоддзях # Дзмітрый Віцько — Галоўны Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага 1700 года # Карнялюк Віталь — Аўгустоўскі канал: паўстанцкая памяць прыроднай рэкрэацыі # Андрей Киштымов — Либавские годы Ивана Луцкевича # Алег Яноўскі, Валянціна Яноўская — „Польскі фактар” у развіцці інтэлектуальнай сферы Беларусі (19201930-х гг.) # Любоў Козік — Падзеі польска-савецкай вайны на ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя