Садоўскі Уладзімір

Уладзімір Садоўскі – нарадзіўся 19 сакавіка 1987 году ў г.Куйбышаў (зараз Самара) РСФСР (зараз РФ).

У 1992 годзе сям'я вярнулася на гістарычную радзіму маці – у Беларусь, г.Маладзечна, Мінскай вобласці. Скончыў маладзечанскую школу-ліцэй №7 у 2004 годзе. У з 2004 па 2009 год вучыўся ў Беларускім Нацыянальным Тэхнічным Універсітэце на Энергетычным факультэце. Пасля заканчэння універсітэта вярнуўся ў Маладзечна, куды па размеркаванню патрапіў на гарадское прадпрыемства Маладзечанскія электрычныя сеткі, дзе працаваў інжынерам-праектантам.

Пісаць апавяданні пачаў у школе. Першая публікацыя адбылася ў 2011 годзе у часопісе “Маладосць”, першая кніга “1813” выйшла ў выдавецтве “Янушкевіч” у 2016 годзе. Некаторыя апавяданні перакладаліся на ўкраінскую і рускую мовы. У 2020 годзе ў часопісе “Дзеяслоў” былі апублікаваныя дзве першыя главы рамана “Менск 1937”.

Акрамя літаратуры, займаецца краязнаўчымі і гістарычнымі пошукамі па гісторыі Беларусі 1920-х, 1930-х гадоў. Мае шэраг навукова-папулярных публікацый у розных беларускіх СМІ на гістарычныя тэмы, вядзе гістарычны тэлеграм-канал “Беларускі піонэр”.

 

Садоўскі Уладзімір :: Выданьні

pdf
fb2
epub
Садоўскі Уладзімір, 1813

1813

Садоўскі Уладзімір

У кнізе змешчана навэла «1813» і пяць апавяданняў. Дзеянне навэлы адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі — прыязджае пагасціць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладэчна. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: заб... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 109

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

109

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Макулатура, 1

Макулатура

часопіс беларускае прозы

1

Малады празаік Сяргей Календа выканаў сваё абяцанне – заснаваў новы літаратурны часопіс "Макулатура" і выдаў першы нумар. Упершыню беларускі літаратурны часопіс стартуе як інтэрнэт-выданне. Онлайн-прэзентацыя "Макулатуры" адбылася на партале www.kyky.org. Але рэдакцыя перыёдыка паабяцала, што неўзабаве выйдзе і абмежаваны наклад на паперы. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 51

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

51

Замежная літаратура ў новым нумары прадстаўленая вялікай падборкай твораў знакамітага польскага пісьменніка Чэслава Мілаша, 100-годдзе якога святкуецца сёлета ва ўсім свеце. Упершыню па-беларуску надрукавана Нобелеўская лекцыя Чэслава Мілаша. Таксама ў 51-ым нумары пачатак вялікага раману Віктара Карамазава, працяг біяграфічнага раману Славаміра Адамовіча, апавяданне Вінцэся Мудрова “Нячысцік”. Шмат крытыкі, літаратуразнаўчых артыкулаў,... Болей »


pdf
Маладосць, 02 (687) 2011

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

02 (687) 2011

БАРАВІКОВА Раіса, Ён усміхаўся вачамі. Да 90-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа БАРАВІКОВА Раіса, Маладосць — шчаслівы момант БЕЛАНОГАЯ Таццяна, Душэўнасць і духоўнасць ГУШТЫН Дар’я, Сям’я Прышывалкаў. Маладая сям’я Жвалеўскі Андрэй, Пастарнак Яўгенія, Гімназія № 13. Раман-казка. Працяг КАЛЯДЗІНСКІ Лявон, Яе публікацыі служаць людзям Карлюкевіч Алесь, Ленінградскі бібліяфіл ... Болей »