Панізьнік Сяргей

Панізьнік Сяргей (10.05.1942, в. Бабышкі Мёрскага р-ну Віцебскай вобл.), беларускі паэт, перакладчык, удзельнік беларускага адраджэнскага руху.

Пачаў друкаваць вершы з 1959. У 1967 скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча Савецкай арміі і Ваенна-марскога флоту і пачаў працаваць ваенным журналістам. У верасьні 1969 без уласнай згоды быў пасланы ў савецкія акупацыйныя войскі ў Чэхаславакіі (перад выездам яму паведамілі, што накіроўваюць у ГДР). Знаходзіўся пераважна ў Мілавіцы пад Прагай, дзе працаваў у армейскай дывізіённай газэце. Завязаў знаёмствы і падтрымліваў сяброўскія адносіны з чэскімі пісьменьнікамі і навукоўцамі, якія цікавіліся Беларусьсю (найперш з Вацлавам Жыдліцкім), а таксама зь Міхасём Забэйдам-Суміцкім і некаторымі іншымі прадстаўнікамі старой хвалі беларускай эміграцыі ў Чэхіі. Знаходжанне ў Чэхаславакіі прыгнятала журналіста і паэта, бо тут ён да таго ж быў вымушаны насіць савецкую вайсковую форму, адчуваў сябе міжвольным акупантам. П. пачынае асуджаць увод войскаў Варшаўскага пакту ў Чэхаславакію і ў 1970 публічна просіць прабачэньня ў чэскіх вучоных і журналістаў за акупацыю іх Бацькаўшчыны. Пра гэта становіцца вядома ў спэцорганах арміі. П. дапытваюць, запалохваюць, шантажуюць, пастаянна за ім наглядаюць. Такім жа чынам затым будуць абыходзіцца і зь ягонай жонкай беларускай паэткай Яўгеніяй Янішчыц.

У канцы 1970 у Менск, у Саюз пісьменьнікаў Беларусі, за подпісам начальніка палітаддзелу дывізіі дасылаецца ліст пра тое, што П., «находясь за рубежом родной страны, устанавливал недозволенные личные связи с местными гражданами, в разговорах неправильно толковал интернационалистскую политику Коммунистической партии и Советского правительства... В практической деятельности и повседневной жизни проявляет элементы чуждых советской морали национализма и недовольства... Такой человек не должен быть в рядах Союза писателей». Маладога ваеннага журналіста зьбіраюцца выслаць у Забайкальле, але з-за цяжарнасьці жонкі вымушаныя былі вярнуць у Беларускую ваенную акругу. Тут ён, жывучы ў ваенным гарадку пад Менскам, працаваў журналістам і сакратаром рэдакцыі ў дывізіённай газэце, працягваючы сваю паэтычную творчасць, прасякнутую ў шэрагу вершаў патрыятычнымі матывамі, сустракаючыся з колішнімі ўдзельнікамі «Акадэмічнага асяродку» беларускіх навукоўцаў, разгромленага ў 1974, падтрымліваючы адносіны з асобамі, якія былі пад наглядам спэцорганаў, у тым ліку з Ларысай Геніюш. Нарэшце ўлады канчаткова зразумелі, што маральна зламаць і застрашыць П. ім ня ўдасца, і тады прыступілі да больш рашучых дзеяньняў. У кастрычніку 1976 ён, у абстаноўцы разьвязанай шалёнай прапаганды, быў выключаны з КПСС, а 01.01.1977 звольнены з працы. Гэтым жа часам перад Саюзам пісьменьнікаў Беларусі было пастаўлена пытаньне аб выключэньні паэта з сваіх шэрагаў. Але выключэньня не адбылося - большасьць Прэзідыюму пісьменьніцкай арганізацыі не прагаласавала за такое пакараньне. Некалькі месяцаў П. быў беспрацоўным. Затым праз знаёмых уладкаваўся фэльчарам у траўмабрыгаду хуткай дапамогі. І толькі праз пэўны час яму ўдалося вярнуцца да творчай дзейнасьці і атрымаць магчымасьць больш-менш свабодна друкаваць свае творы. На сёньня П. - аўтар 13 кніжак паэзіі і дакумэнтальнай прозы, за заслугі перад беларускай культурай узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны, а перад латыскай - ордэнам «Трох зорак» (1998).

Крыніца: Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік

 

Панізьнік Сяргей :: Выданьні

pdf
Маладосць, 05 (642) 2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

05 (642) 2007

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Май * БАРАВІКОВА Р., Ураганы саступаюць месца штылю? * БАРАВІКОВА Раіса, Казімір — сын Ягайлы + Насця з 8 «Б» = * ГАПЕЕВА Вольга, Калі вочы стануць чыстымі ад аблокаў. * ГАРДЗЕЙ Віктар, Вершы, напісаныя ў белых бярэзніках * ДЗЕБІШ Алена, «Так Максіме-кніжнік марыў...» * ЗАНЕЎСКАЯ Ірына, Асілкамі не нараджаюцца, імі становяцца * КАПА Наталля, Вершы * Клімковіч Ірына, Настаўн... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 04

Дзеяслоў

04

* БАБКОЎ ІГАР, Цывілізацыя Заходняга будызму * Васілеўскі Пётра, Прасьпект Пушкіна * Вядзьмак-Лысагорскі Францішак, "А хто пісаў паэму гэту..." * Глёбус Адам, Брат. Словы пра брата майго Міраслава (Мірыка) Адамчыка * Голуб Юрка, Ад пяшчоты да злосьці * Грыль Франц Салес, Мастак фантастычнага рэалізму * Дашкевіч Алег, Настальгія па "Нашай Ніве" * Дэбіш Васіль, Жыцьця мацнее прага * Зюскінд Патрык, ... Болей »


pdf
Куфэрак Віленшчыны, 1(8)-2003

Куфэрак Віленшчыны

гісторыка-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі часопіс Віленскага Краю

1(8)-2003

* Валожышчына ў легендах і паданнях * Аблажэй Алег, Вершы * Аляхновіч Андрэй, Мой настаўнік * Бітэль Пятро, Папараць-кветка * Бужанскі А., На пераломе * Вашкевіч Андрэй, Ксёндз Адам Станкевіч і ідэя рэлігійнай уніі * Верас Зоська, Азірнуўшыся ў мінулае * Гарбачэўскі Васіль, Конь у сялянскай гаспадарцы * Гілевіч Ніл, Калі не перашкодзіць... пісталет * Дучыц Людміла, Зайкоўскі Эдвард, Ландшафтн... Болей »


Роднае слова, 05(173)2002

Роднае слова

Штомесячны навуковы і метадычны часопіс

05(173)2002

* Аладава Радаслава, Паэма Янкі Купалы "Над ракою Арэсай" у люстэрку музычнага міфа ... * Багамолава Алена, Роля экспрэсіўна-вобразнага слова ў беларускіх народных песнях * Багданава Аксана, Мара пра мора: Пейзажы Леаніда Леўчанкі * Баршчэўскі Лявон, Літаратура эпохі Асветніцтва; Літаратура ў гуманітарным ліцэі * Бельскі Алесь, . "I ўсе мае дні — Беларусі": Літаратурны партрэт Сяргея Панізніка * Бунько Наталля, ... Болей »


Беларусь (часопіс), 6 (618) 1990

Беларусь (часопіс)

штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

6 (618) 1990

Новы Запавет. Багданава Галіна, Травесці Вайцяшонак Марыя, Чаму крот чорны Гальпяровіч Навум, Вершы. Дранчук Валерый, Ровар імчыць на "чырвоны" Жалязоўскі Анатоль, Давайце падумаем цвяроза Жарнасек Ірына, Прад вечнасцю Зінкевіч Галіна, Беларускія кветкі Карызна Уладзімір, Загадкі Кенан Джордж, Узыходжанне Гітлера Кляшчук Анатоль, Першая дарога Лапін Валерый, Шчыгрынавая прастора ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [5-5]   Наступная   Апошняя