Марціновіч Віктар

Ві́ктар Марціно́віч (нар. 9 верасьня 1977, Ашмяны, Гарадзенская вобласьць, БССР, цяпер Беларусь) — беларускі публіцыст, мастацтвазанаўца, пісьменьнік.

Намесьнік рэдактара «Белгазэты». Выкладчык гісторыі мастацтва ў ЭГУ.

27 чэрвеня 2008 абараніў доктарскую дысэртацыю ў Віленскай акадэміі мастацтваў на тэму: «Віцебскі авангард (1918—1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка».

Выдаў раман «Параноя» на расейскай мове ў 2009 годзе, які быў негалосна забаронены да продажу ў Менску і ў некаторых інтэрнэт-крамах. Раман пазьней быў перакладзены на ангельскую, фінскую, нямецкую мовы і выдадзены ў ЗША, Фінляндыі й Нямеччыне.

У чэрвені 2011 году пісьменьнік прэзэнтаваў свой першы беларускамоўны раман «Сьцюдзёны вырай». Паводле аўтара, гэты твор мусіў распаўсюджвацца выключна ў электронным выглядзе і не выходзіў ў друкаваным варыянце.

У канцы траўня 2013 пісьменьнік прэзэнтаваў «Сфагнум», які быў напісаны па-расейску, і быў выдадзены адначасова ў электронным выглядзе па-расейску, ды ў папяровым варыянце ў беларускім перакладзе.

10 верасьня 2014 году адбыўся рэліз другога беларускамоўнага раману «Мова». Арыгінальнае беларускамоўнае выданьне выйшла ў продаж у папяровым выглядзе, а расейскамоўны пераклад быў прэзэнтаваны на інтэрнэт-партале, пазьней павіннае выйсьці папяровае расейскамоўнае выданьне. Раман быў перакладзены таксама на нямецкую мову.

Крыніца: www.be-tarask.wikipedia.org

 

Марціновіч Віктар :: Выданьні

Марціновіч Віктар, Мова

Мова

Марціновіч Віктар

Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотных уцехаў, шопінг-рэлігіі і cold sex’у. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай маф... Болей »


Рэвалюцыя

раман

Марціновіч Віктар

Гэты раман пісаўся 12 гадоў – у Мінску, Берліне, Вене, Цюрыху і Вільні. Я вазіў яго з сабой як свае сны. Масква 2000-х. Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады. Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды... Болей »


Марціновіч Віктар, Ноч

Ноч

Марціновіч Віктар

Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову. Беларускі пісьменнік падрыхтаваў пераклад для выдання на радзіме з разлікам на шырокае кола чытачоў. Болей »


Марціновіч Віктар, Возера Радасці

Возера Радасці

Марціновіч Віктар

“Возера Радасці” — road movie, маршрут якога праходзіць праз Мінск, Тарасава, Вільню і Месяц. Адысея, у якой чытачу давядзецца сустрэць свінапасаў і консулаў, хостэс ды судовых выканаўцаў, амапаўцаў ды кіклопаў, татэмічныя дрэвы ды накакаіненых наяд. “Возера Радасці” — гэта летапіс пакалення, якое згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Гэта кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечал... Болей »


Марціновіч Віктар, Сфагнум

Сфагнум

Марціновіч Віктар

Трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся адначасова ад крэдытораў і крымінальнага вышуку. І ўсё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская вёска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Героі за паўкроку ад шчаслівага фіналу, але ці не зарана глядзе... Болей »


pdf
Марціновіч Віктар, Сцюдзёны вырай

Сцюдзёны вырай

Марціновіч Віктар

Гэты тэкст быў цяжкім выпрабаваннем для мяне, больш цяжкім за ўсё, напісанае дагэтуль. Пачаўшы бадзёра, з мехам стылістычных задумаў, прагай моўнай эквілібрыстыкі ды мігацення напаўпразрыстых сэнсаў, я спатыкнуўся ўжо на першым абзацы, які пісаў некалькі гадзінаў. Я быў паралізаваны моўным здранцвеннем, немагчымасцю выкласці нават простую думку так, каб яна трымцела ад напружанасці, марознае звонкасці (гэта так проста зрабіць па-руску!)... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 3 (175) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (175) 2021

«Залатыя праменні 25 сакавіка» ...Усебеларускі Кангрэс, які адбыўся 5–18 снежня 1917 года (па старым стылі), абвясціў Беларусь Народнаю Рэспублікаю і абраў Раду Кангрэса і яе Выканаўчы Камітэт, якім даручыў скласці першы ўрад Беларусі і ўвайсці ў перагаворы з расійскім і ўкраінскім урадамі аб фармальным замацаванні федэрацыі з гэтымі рэспублікамі. Выконваючы даручэнне Кангрэса, Выканаўчы Камітэт Усебеларускага Кангрэса ў канцы снежня 19... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 11 (147) 2018

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

11 (147) 2018

7 снежня 2018 года спаўняецца 90 гадоў Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкаму — акадэміку, геолагу, грамадскаму дзеячу, пісьменніку, прадстаўніку знакамітага роду Гарэцкіх і Чалавеку, які сваёй шматграннай плённай дзейнасцю ўмацоўвае незалежную Беларусь. Бацька яго, Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі, — адзін з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук, быў абраны акадэмікам у снежні 1928 года, калі ў Менску нарадзіўся яго другі сынок, названы ў гонар пр... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8 (120) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (120) 2016

У той час, як Раману Жыгараву з Akute адмовілі ў наданні статусу творчага работніка без усялякага Кодэкса проста таму, што не ведае нотаў. Дый пункт 1.15 падпісанага Кодэкса сведчыць, што «творчы работнік — грамадзянін, які займаецца творчай дзейнасцю, незалежна ад таго, з’яўляецца ён чальцом творчага саюза ці не», то бок пра ноты там ні слоўца. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 6 (118) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (118) 2016

Здаецца, Янка Маўр быў першым, хто яшчэ ў 1945-м годзе звязаў супольную польска-літоўска-рускую перамогу над тэўтонцамі пад Грунвальдам з вайной з гітлераўцамі. Пра ідэйны патэнцыял Грунвальда можна прачытаць у цудоўнай кнізе Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міфу». Пячатка Вітаўта, зброя ягонага войска, Вітаўтавы харугвы — усё гэта магло быць цудоўным замяняльнікам чырвона-зялёнай савецкасц... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя