Мальдзіс Адам

Адам Мальдзіс нарадзіўся 7 жніўня 1932 г. у в. Расолы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці — беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук (1986 г.), прафесар (1990 г.).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956 г.). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча» (1956-1959 гг.). У 1962 г. скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. У 1962-1991 гг. працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР: з 1962 г. — навуковы супрацоўнік, з 1981 г. — загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры (1981-1991 гг.). Кандыдат філалагічных навук (1963 г.), тэма дысертацыі: «Белорусско-польские литературные взаимосвязи во второй половине ХІХ в.». Доктар філалагічных навук (1986 г.), тэма доктарскай дысертацыі: «Закономерности развития белорусской литературы переходного периода (вторая половина XVII—XVIII в.)». У 1990 г. як член дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХІV сесіі ААН. Член СП СССР з 1965 г. Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.. У 1991-1998 гг. дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. З 1987 г. старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонду культуры, з 1991 г. прэзідэнт (з 2010 г. старшыня) Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, у 1996-2006 гг. кіраўнік аддзела культуралогіі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі. Рэдактар біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі» (Т. 1-6; 1992-1995 гг.) і інфармацыйна-культуралагічнага бюлетэня «Кантакты і дыялогі» (1996-2002 гг.).

У друку з артыкуламі і рэцэнзіямі пачаў выступаць у 1954 г. Даследуе гісторыю беларускай культуры і літаратуры 17-19 стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі. Працы Адама Мальдзіса вызначаюцца глыбінёй навуковага аналізу, арыгінальнасцю вывадаў, наватарскімі падыходамі, бліскучым стылем.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі, чатырма польскімі ганаровымі адзнакамі. Заслужаны дзеяч польскай культуры (1982 г.). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980 г.).

Адам Мальдзіс памёр у Менску 3 студзеня 2022 г.

 

Мальдзіс Адам :: Выданьні

Роднае слова, 08(176)2002

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

08(176)2002

* Брыль Янка, "Песню любілі любоўю ціхай...": Пра народны спеў (вытрымкі з твораў) * Васючэнка Пятро, Янка Купала і сімвалізм * Века Алесь, Летапісны і былінны вобраз Усяслава Полацкага * Вітушка Галіна, "На добры ўспамін...": Пра дарчыя надпісы Янкі Купалы на кнігах * Выхота Валянціна, "I толькі шкода: абмяжованны, круг жыцця...": Словы з каранямі -шкод-/ -шкад- (-szkod-) у творах Якуба Коласа і нямецкіх пісьменніка... Болей »


pdf
ARCHE, 03(17)2001

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(17)2001

У гэтым нумары: "Скрына і ананасы" Аляксандра Надсана, "Вайна з беларускай гісторыяй" Генадзя Сагановіча, "Эканамічны нацыяналізм супраць культурнай экспансіі" Валера Булгакава, "Пачаткі беларускай сеціратуры" Алісы Бізяевай і г.д. Сярод аўтараў нумара — Лявон Юрэвіч, Аляксей Знаткевіч, Юлія Андрэева, Алесь Эроціч і інш. Болей »


pdf
djvu
Наша Ніва, 18 (139) 1999

Наша Ніва

беларуская газэта

18 (139) 1999

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


pdf
djvu
Наша Ніва, 17 (138) 1999

Наша Ніва

беларуская газэта

17 (138) 1999

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


pdf
Кантакты і дыялогі, 6 (42) 1999

Кантакты і дыялогі

інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь

6 (42) 1999

Вось ужо некалькі тыдняў не пакідае мяне, не адпускае пачуццё трывогі і віны. Так, і асабістай віны за тое, што здарылася 30 мая, на праваслаўную Тройцу, на Нямізе і што яшчэ можа здарыцца ў іншых месцах горада і краіны. Калі мы, усе мы, не адчуем адказнасці перад гісторыяй, за захаванне святой памяці пра нашых продкаў. Пачуццё трывогі нечакана ўзнікла вечарам 30 мая, хаця тады я знаходзіўся далёка ад Мінска — якраз сядаў на цягнік Варш... Болей »


pdf
Кантакты і дыялогі, 1 (37) 1999

Кантакты і дыялогі

інфармацыйна-аналітычны і культуралагічны бюлетэнь

1 (37) 1999

1999 год абвешчаны Годам А. С. Пушкiна. Да 200–гадовага юбiлею з дня нараджэння класiка рускай лiтаратуры Нацыянальны навукова–асветны цэнтр iмя Ф. Скарыны рыхтуе зборнiк “А. С. Пушкiн i Беларусь”. Дзякуючы цiкаваму даследчыцкаму матэрыялу беларускiх навукоўцаў, краязнаўцаў, журналiстаў, пiсьменнiкаў шырокаму колу чытачоў адкрыюцца раней малавядомыя старонкi жыцця i творчасцi А. С. Пушкiна i яго сувязей з нашай Бацькаўшчынай, якiя ўперш... Болей »


Роднае слова, 8(92)1995

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

8(92)1995

* Басава Ганна, Прыгодзіч Мікалай, Аўтарскія неалагізмы (слоўнік) * Бельскі Алесь, «Гарыць зямля ад фарбаў летніх...»: Лета ў беларускай паэзіі * Бугаёў Дзмітрый, Выпушчаныя на свабоду: Пра публікацыю брылёўскіх мініяцюр * Верабей Анатоль, Радавод Уладзіміра Караткевіча і крыху разваг пра яго жыццё і творчасць * Габрусь Тамара, Храм-фенікс: Сафійскі сабор у Полацку * Галоўка Сяргей, Па дарозе ў Коласаў край: 3 Б... Болей »


pdf
djvu
Наша Ніва, 12/1994

Наша Ніва

беларуская газэта

12/1994

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


pdf
Унія, 01-1990

Унія

Выданьне беларускае уніяцкае моладзі

01-1990

Можа, калі ўзьнікала ў цябе пытаньне: хто ж мы такія, беларусы? Якое нашае мейсца ў сусьветнай гісторыі ды культуры? Ці маем мы дастаткова ўнутранае моцы й веры, каб вярнуць сабе сваю мову, каб адчуць сваю душу, сваю існасыдь спрадвечную, каб і „людзьмі звацца", і людзьмі быць? Ўсё было на нашым шляху: веліч і ганьба, слава і забыцьцё. Але ж мы ёсьць, мы ня ўмерлі, мы засталіся сабой. Значыцца, жыве Беларусь, і жыве яна незалежна ад чуж... Болей »


pdf
Маладосць, 09 (439) 1989

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

09 (439) 1989

* Аксак Валянціна, Вершы * Арэхва Мікалай, Калеснік Уладзімір, Макаль Пятрусь, Бічэль-Загнетава Данута, Белакоз Алесь, 1939 — 1989. Праз 50 гадоў: успамін * Гальпяровіч Навум, Вершы * Глушакоў Уладзімір, Арандатары і гаспадары * Дзялец Міхась, Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася * Дранько-Мансюк Леанід, Вершы * Ермаловіч Мікола, Старажытная Беларусь. Гістарычныя нарысы. Заканчэнне * Капусцін Аляксандр, Хата з ясенем пад вокнам... Болей »


Першая   Папярэдняя   [7-7]   Наступная   Апошняя