Лябедзька Анатоль

Анатоль Лябедзька

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Трылес Стаўпецкага раёну.

Працаваў трактарыстам у калгасе, скончыў Менскі пэдінстытут (гісторыя і француская мова) і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, служыў у войску. Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12 і 13 скліканьняў. Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 1994 году падтрымаў А. Лукашэнку, але неўзабаве перайшоў

у дэмакратычную апазыцыю, стаў сябрам, а з 2000 году – старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Ня раз прадстаўляў дэмакратычную апазыцыю на міжнародных форумах, у Кангрэсе ЗША і эўрапейскіх парлямэнтах. Арганізоўваў акцыі апазыцыі, шмат разоў быў арыштаваны, асуджаны, жорстка зьбіты. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году быў гвалтоўна зьмешчаны ў турму КДБ. У 2011 годзе Amnesty International прызнала яго вязьнем сумленьня.

Жанаты, мае сына.

 

Лябедзька Анатоль :: Выданьні

pdf
epub
Лябедзька Анатоль, 108 дзён і начэй у засьценках КДБ

108 дзён і начэй у засьценках КДБ

Дзёньнік палітычнага закладніка

Лябедзька Анатоль

Турэмны дзёньнік Анатоля Лябедзькі – дэталёвае апісаньне пекла, якім стала для палітычных вязьняў «амэрыканка», сумнавядомая турма КДБ у цэнтры Менску, адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Фізычны, псыхалягічны, інфармацыйны ціск, зьнявага чалавечай годнасьці бяспраўе, чорныя маскі – усё гэта разьбіваецца аб волю і веру чалавека, які нават у поўнай ізаляцыі не адчувае сябе забытым, ані ў чым не дае сабе палёгкі, піша лісты, вер... Болей »