Кучмель Наталля

Наталля Барысаўна Кучмель нарадзілася 4 ліпеня 1964 года ў г. Мінску ў сям’і медыцынскіх работнікаў.

Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў 1981 г. паступіла на філалагічны факультэт БДУ. У 1986 г. атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі. Працавала карэктарам, стыльрэдактарам, перакладчыкам у навуковых выдавецтвах і перыядычных выданнях. У цяперашні час працуе карэктарам у РУП “Выдавецкі цэнтр БДУ”.

Друкавалася ў супольным паэтычным зборніку “Літаратурны квартал" (2003), часопісах “Першацвет”, “Маладосць”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і іншых.

Кніга паэзіі “Імгненні” пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” у 2005 годзе.

 

Кучмель Наталля :: Выданьні

pdf
Кучмель Наталля, Імгненні

Імгненні

Вершы

Кучмель Наталля

Наталля Барысаўна Кучмель нарадзілася 4 ліпеня 1964 года ў г. Мінску ў сям’і медыцынскіх работнікаў. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў 1981 г. паступіла на філалагічны факультэт БДУ. У 1986 г. атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі. Працавала карэктарам, стыльрэдактарам, перакладчыкам у навуковых выдавецтвах і перыядычных выданнях. У цяперашні час працуе карэктарам у РУП “Выдавецкі цэнтр БДУ”. Друкавалася ў супольным паэтычным зборні... Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад., Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі, чые імёны добра знаёмыя аматарам беларускай літаратуры. Болей »