Комар Ганна

Ганна Комар — паэтка, перакладчыца, пісьменніца, даследчыца.

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні», «Recycled», «Мы вернемся» і «Вызвалі або бяжы».

Лаўрэатка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Пераклад» за зборнік вершаў Чарлза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час». Уганараваная прэміяй за свабоду слова 2020 Нарвежскага саюза пісьменнікаў. Сябра Беларускага ПЭНа. Ганаровая сябра Англійскага ПЭНа.

Творы перакладзеныя на ўкраінскую, польскую, шведскую, нямецкую, нарвежскую, чэшскую, літоўскую, рускую, славенскую мовы. Перакладае свае творы на англійскую.

Скончыла магістратуру Уэстмінстарскага Універсітэта (Creative Writing: Writing The City). Аспірантка Універсітэта Брайтана.

У творчасці асвятляе тэмы дзіцячых траўм і стасункаў з бацькамі, уплыву патрыярхальнага грамадства на жыццё жанчыны, тэмы хатняга і дзяржаўнага гвалту, загойвання ранаў і адбудоўвання сябе.

 

Комар Ганна :: Выданьні

Комар Ганна, Вызвалі або бяжы

Вызвалі або бяжы

Комар Ганна

Новая паэтычная кніга Ганны Комар быццам глыток болю. Нягледзячы на топавасць гэтага матыву ў мастацкім свеце паэткі, тут ëн успрымаецца ў новым ракурсе. “Вызвалі або бяжы” – заклік, у якім сацыяльнае і асабістае перапляліся ў адно, стварыўшы творчае крэда – “быць мацнейшай за абставіны”. Менавіта таму ў свеце, які паўстае на старонках кнігі быццам за кратамі, паэтычнае слова адчуваецца як глыток паветра. Яго нельга забраць ажно ў затхл... Болей »


pdf
Комар Ганна, Страх вышыні

Страх вышыні

Вершы

Комар Ганна

У дэбютную кніжку паэзіі Ганны Комар увайшлі выбраныя дзіцячыя і дарослыя страхі паэткі. Гэтыя вершы, народжаныя з няўмення ездзіць на ровары і спавітыя паэтыкай сэлфхарму, хвалююць, бянтэжаць, раздражняюць, пужаюць, не пакідаюць абыякавымі, абяцаюць надзею. Уважлівыя даследаванні ценяў вар’яцтва на тле кожнага кахання, сяброўства, падарожжа ці дзіцячага ўспаміну даводзяць, перадусім, безумоўную каштоўнасць каханых, сяброў, падарожжаў і... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 7 (179) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

7 (179) 2021

6 ліпеня — 170-я гадавіна з дня нараджэння аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Янкі Лучыны. Сыракомля і Дастаеўскі Нарадзіўся Янка Лучына — так ён пачаў падпісваць сябе пад беларускімі творамі, а сапраўднае імя — Іван Неслухоўскі — у Менску ў 1851 годзе. Ён паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду Лучыўка-Неслухоўскіх (герба «Дамброва»), згадкі пра які адносяцца да XIII стагоддзя. Тады продак пісьменніка Пшэ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 12 (172) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

12 (172) 2020

Я толькі летась стала грамадзянкай. Да гэтага я была Ганна Комар, якая жыве ў Беларусі, любіць мову, адчувае нейкімі паэтычнымі фібрамі зямлю і людзей, але я была грамадзянкай толькі на паперы. Калі ў мяне пыталі, ці ў апазіцыі я, казала, што я менавіта культурная апазіцыя, бо цуралася палітыкі наогул. Маё ўспрыяцце перакройвалі людзі. Гэта як у прыватных стасунках, калі твой тата аб’юзер і ты не ведаеш, што можа быць інакш, — і шукаеш ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 101

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

101

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 6 (118) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (118) 2016

Здаецца, Янка Маўр быў першым, хто яшчэ ў 1945-м годзе звязаў супольную польска-літоўска-рускую перамогу над тэўтонцамі пад Грунвальдам з вайной з гітлераўцамі. Пра ідэйны патэнцыял Грунвальда можна прачытаць у цудоўнай кнізе Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міфу». Пячатка Вітаўта, зброя ягонага войска, Вітаўтавы харугвы — усё гэта магло быць цудоўным замяняльнікам чырвона-зялёнай савецкасц... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 82

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

82

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 79

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

79

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


video
Комар Ганна, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан, Кантэкст

Кантэкст

Ганна Комар. Пра паэзію, Акрэсціна і рэвалюцыю + Вершы ў аўтарскім выкананні

Комар Ганна, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" распачынае новы відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". Праграма выходзіць раз на тыдзень па серадах. У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. Вядоўцамі праграмы выступаюць Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч. Госця чацвертага выпуску нашай праграмы — паэтка і перакладчыца Ганна Комар. Будзьце ў "Кантэксце"!<br /><br /><center><if... Болей »