Клімковіч Максім

Нарадзіўся ў сям’і пісьменьніка. Дзед Максіма — Міхась Клімковіч быў старшынём Саюзу пісьменьнікаў БССР і аўтарам словаў Дзяржаўнага гімну Беларусі. Бацька Максіма Клімковіча — Алесь Махнач.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў геадэзістам, начальнікам участка на будаўніцтве аўтамабільных дарог.

Зьяўляецца аўтарам п’ес «Віта Брэвіс, ці Нагавіцы Сьвятога Георгія», «Вольная сцэна», «Чорны квадрат» (у суаўтарстве зь Міраславам Адамчыкам), дэтэктыўных аповесьцяў і раманаў «Сцэнар сьмерці», «Карона Вітаўта Вялікага», «Люстраная фіранка», кінараману-фарсу «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (у суаўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам), таксама апавяданьняў. У 2008 годзе ў часопісе «Маладосьць» друкаваўся прыгодніцкі раман Уладзімера Сьцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень анёла».

Таксама піша па-расейску для расейскага чытача: у Расеі выдадзеныя больш за 80 ягоных кніг, якімі пераважна зьяўляліся трылеры і сцэнары.

Крыніца:www.be-x-old.wikipedia.org

 

Клімковіч Максім :: Выданьні

pdf
Маладосць, 9 (682) 2010

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

9 (682) 2010

У нашым часопісе неаднойчы друкаваліся «Дзённікі…» пісьменнікаў, у якіх чыталася штодзённае жыццё з усім тым, што адбывалася, вядома ж, з адпаведным каментарыем і сваім бачаннем жыцця, падзей, ды і творчага люду таксама. Асабіста я ніколі нічога не запісвала ў дзённік — што называецца, усё ў памяці, адкуль, калі нешта трэба, возьмеш і дастанеш! Вось і ў гэтым нумары вельмі карціць згадаць Навума Зіноўевіча Кісліка, і не толькі таму, што... Болей »


pdf
Маладосць, 6 (679) 2010

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

6 (679) 2010

Амаль заўжды пасля чарговага працоўнага адпачынку штосьці здараецца... Вяртаешся ў Мінск, а тут і вестка... На гэты раз — сумная. У Маскве пайшоў з жыцця паэт Андрэй Вазнясенскі. З яго імем звязана цэлая эпоха, найперш у расійскай паэзіі, але гэтая эпоха нейкім чынам тычыцца і нас. Ва ўсялякім выпадку, старэйшых пакаленняў айчыннай літаратуры, чыё станаўленне адбывалася ў былой агульнай краіне СССР. Туды, у тое даўно прамінулае жыццё і ... Болей »


pdf
Маладосць, 5 (678) 2010

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

5 (678) 2010

Міжволі згадаўся гэты крылаты радок класіка пасля першай жа вясновай вандроўкі па Міншчыне. Нават ранішнія прымаразкі не развейвалі светлага настрою: усмешлівыя твары людзей, што, нарэшце, дачакаліся вясны, жоўтыя галоўкі нарцысаў ледзь не ў кожным гародчыку, чысціня, упарадкаванасць — насустрач лету, спадзеву на добрую ўрадлівасць ва ўсім. Гэта дзесьці бушуюць ураганы, неўтаймоўныя паводкі, а наша зямля, як і неба над намі, да нас, бел... Болей »


pdf
Маладосць, 03 (652) 2008

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

03 (652) 2008

* З ЛЕТАПІСУ «Маладосці». Напярэдадні юбілею * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Сакавік * БАРАВІКОВА Р., Нашы 20 мільёнаў наперадзе?! * Бельскі Алесь, Імправізацыя па матывах душы * БРУЙ Аляксей, Паразіт * ВОРАНАЎ Віталь, Дамафон Мінай * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ЗАПРУДСКІ Ігар, Сапраўды-2 * КАРЭНДА Іван, Плойка, або Канцэрт камернай музыкі * КЛІМКОВІЧ ІРЫНА, Памяркоўнасць беларуса — мі... Болей »


pdf
Маладосць, 02 (651) 2008

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

02 (651) 2008

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Люты * СЛОВЫ РОДНАЙ МОВЫ ЗАХОЎВАЕ СЭРЦА. («Вы нам пісалі») * ТАК, ЯК МЫ ЁСЦЬ (Наталля Пушкарова, Яраш Малішэўскі, Алесь Наркевіч, Ганна Урбан, Раман Яраш) * АНДРЫЕЎСКІ Васіль, Вершы * БАРАВІКОВА Раіса, Двое на востраве, які адплыў у нябёсы * БЕЛАЗЕРСКАЯ Ганна, Калі крылы * БУРДЗЯЛЁВА Ірына, Свае і чужыя Дуніна-Марцінкевіча * Васючэнка Пятро, Трэці семестр * ДАМАШЭВІЧ Уладзі... Болей »


pdf
Маладосць, 01 (650) 2008

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

01 (650) 2008

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Студзень * БАРАВІКОВА Р., ...І райская птушачка ад Ніны Мацяш * БРЫЧ Дар’я, Вершы * ВАЛОДЗЬКА Станіслаў, Вершы * ГАЛЬПЯРОВІЧ Навум, Старонка аднаго верша * ГАСПАДЫНІЧ Павел, Усходнія формы сэрца беларускага * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ДРАКО Ігар, Ён і Яна. * КАЗЛОЎ Анатоль, Горад у нябёсах (учора, сёння, заўтра). * Клімковіч Ірына, Палескіх талентаў кр... Болей »


pdf
ARCHE, 05(10)2000

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(10)2000

Тэма нумара: Адам Глобус. У выданні публікуюцца гутаркі з Адамам Глобусам, запісаныя Аляксандрай Андрыеўскай ("Гульні з народам"), тэксты Адама Глобуса і пра Адама Глобуса (Андрэй Савіцкі і Надзея Садзікава). Таксама ў нумары: Камасутра; альбомная проза (Францішак Хлус, Марцін Юр) і альбомная лірыка (Уладзімер Караткевіч, Галіна Булыка, Леанід Дранько-Майсюк) і інш. Болей »


pdf
djvu
Наша Ніва, 7/1994

Наша Ніва

беларуская газэта

7/1994

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


Бярозка, № 1 / 1993

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

№ 1 / 1993

Грунвальд - 15 ліпеня 1410 года Бадак Алесь, "Камуністы" і "Тутэйшыя": хто каго? Бакіноўскі Антон, Ракаўскае чорнае парася Клімковіч Максім, Шайбак Міраслаў, Лядоўня. П'еса Колас Якуб, Зорка Локіс Максім, Так сказаў настаўнік... Лэстэр Дэл Рэй, Тунэль праз час Сіўчыкаў Уладзімір, Цукеркі на сьвята Скобла Міхась, Вершы. Сьцяпан Уладзімір, "А" Болей »


pdf
djvu
Наша Ніва, 9/1992

Наша Ніва

беларуская газэта

9/1992

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя