Касцюкевіч Павал

Павал Касцюкевіч – нарадзіўся 24 мая 1979 у Мінску — пісьменнік, перакладчык сучаснай ізраільскай, брытанскай і амерыканскай прозы.

Скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжа, таксама вывучаў рэкламную справу. У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск. Працаваў у «Нашай Ніве»; з 2011 да 2021 году — арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў».

У сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу кароткіх апавяданняў «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». У 2017 яго раман, сямейная сага “План Бабарозы” была прызнаная найлепшай кнігі прозы паводле “Радыё Свабоды”. У 2019 годзе — адзін з лаўрэатаў прэміі «Празрысты ЭОЛ» за пераклад з іўрыта шэрагу апавяданняў Узі Вайля.

Асіёрылаг-аматар. Выдаў эсэістычную кнігу “Бульба ў райскім садзе. Беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу)” пра суплёт беларускай і блізкаўсходняй культуры і гісторыі.

Пераклаў творы Курта Вонегута, Этгара Керэта, Джэрома Клапка Джэрома, Амаса Оза, Дугласа Адамса, Мэндэлэ Мойхер-Сфорыма, Мэіра Шалева і Эліз Манро.

 

Касцюкевіч Павал :: Выданьні

video
Касцюкевіч Павал, Уладар чыгункі

Уладар чыгункі

Касцюкевіч Павал

“Аднойчы вельмі захацелася прывезці лацінаамерыканскага Дыктатара з маркесаўскай “Восені патрыярха” ў беларускае лета. На кароткі візіт, словаў на васемсот-дзевяцсот. Памясціць яго сярод нашых агра-індустрыяльных маконд. …Прывёз. Па жалезных каляінах. Гэтак нарадзілася апавяданне “Уладар чыгункі”.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/g4q3fKdrmz8" title="YouTube video player" frameborde... Болей »


video
Касцюкевіч Павал, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль, Кантэкст

Кантэкст

Павал Касцюкевіч

Касцюкевіч Павал, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Павал Касцюкевіч.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/TvQOR7A4AlI" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-wr... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя