Качаткова Паліна

Качаткова (Сцепаненка) Паліна -- даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі Літаратуранага музея Максіма Багдановіча ў Мінску (Багдановіча 7-а), а таксама філіі музея ў вёсцы Ракуцёўшчына. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы да друку мемуараў бацькі паэта, Адама Багдановіча – “Мои воспоминания” (Нёман, 1994, 5-8).

Адна з арганізатараў навуковай канферэнцыі “Лёс нацыянальнай культуру на паваротах гісторыі” (1993), адна укладальніц выданняў, падрыхтаваных літаратурным музеем Максіма Багдановіча -- Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча, сшытак 1 і 2, Мн., 1995-1996, с. 58;

Адна з аўтарак артыкулу па музеязнаўству, у якім абагулены досвед сварэння экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску (Вера Мікута, Паліна Качаткова. Вянок экспазіцыі. З вопыту пабудовы экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Мастацтва. 12, 1992 г.). Адна з аўтараў пуцевадзіцеля па музею ( Мікута В., Качаткова П., Шубіна Т. Літаратурны музей Максіма. Багдановіча. Мн., 1996).

Падчас вучобы ў Беларусім дзяржаўным універсітэце (1985-1990) брала ўдзел у дзейнасці нелегальных нацыянальна арыентаваных моладзевых аб’яднанняў, з 1990 па працавала ў музеі Максіма Багдановіча, падчас працы ў музеі далучалася да праваабрончай ініцыятывы “Вясна-96” – займалася падрыхтоўкай перадач для рэпрасаваных удзельнікаў масавых акцый пратэсту і складаннем спісаў затрыманых. У жніўня 1998 года звольнілася з музея і перайшла на сталую працу ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Гастарбайтар” (2008), “Сыс пра Сыса” (2010), “Пустазелле” (2011), “Прычына смерці – прочарк” (2011) і “Убыл по приговору” (2012) -- пра прблему смяротнага пакарання ў Беларусі.

Адна з аўтарак кнігі «Трагедия на Немиге» (Вільня 2000 год).

Аўтар аповесці Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча пра юнацкія гады М.Багдановіча.

Аўтар зборніка навэлаў Начныя размовы (існуе ў электронным выглядзе ў беларускай інтэрнэт-бібліятэцы на сайце Kamunikat.org).

Аўтар кнігі прозы “Матылі” (2012 год).

 

Качаткова Паліна :: Выданьні

pdf
Дзеяслоў, 02

Дзеяслоў

02

* Аўтары нумару * Слова ад Дзеяслова * АНДРУХОВІЧ ЮРЫ, "...Трэба дастуквацца да людзей, трэба актыўней іх заахвочваць...". Інтэрвію * Астравец Сяргей, Каўтун. Неверагоднае апавяданьне * Базылёва Вольга, Сьляпое сонца * Барадулін Рыгор, Бога і маму ў душы нашу. Вершы * Васючэнка Пятро, Бэзавая аблачынка ІІ * Вярцінскі Анатоль, Тром грацыям * Галубовіч Леанід, Недавершаная Беларусь * Геніюш Лар... Болей »


video
Качаткова Паліна, Вуліца Караткевіча ў часе і прасторы

Вуліца Караткевіча ў часе і прасторы

эсе

Качаткова Паліна

Пісьменніца Паліна Качаткова (Сцепаненка) чытае эсе “Вуліца Караткевіча ў часе і прасторы”. Чытанне адбываецца ў Оршы на вуліцы Караткевіча №19, а ў дом доме па вуліцы Караткевіча (было Касманаўтаў) у Оршы № 10 жыў Уладзімір Караткевіч. Тут ён напісаў першы варыянт «Дзікага палявання караля Стаха» і шмат вершаў. Драўляны дом пабудаваны ў 1946 годзе, калі вуліца мела назву Варашылава, пазней Касманаўтаў, а цяпер – Караткевіча. <br /><br... Болей »


video
Качаткова Паліна, Гісторыі пра Музей Максіма Багдановіча

Гісторыі пра Музей Максіма Багдановіча

Качаткова Паліна

Паліна Качаткова (Сцепаненка) - даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі Літаратуранага музея Максіма Багдановіча ў Мінску (Багдановіча 7-а), а таксама філіі музея ў вёсцы Ракуцёўшчына. Гісторыя музея шчыльна звя... Болей »


audio
Качаткова Паліна, Тэксты

Тэксты

Качаткова Паліна

Паліна Качаткова (Сцепаненка) – празаік, даследчык творчасці Максіма Багдановіча, нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла беларускае аддзяленне філагічнага факультэта БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску, падчас працы ў музеі далучалася да праваабрончай ініцыятывы "Вясна-96”. У жніўня 1998 года звольнілася з музея і перайшла на сталую працу ў Праваабарончы цэнтр "Вясна”. Аўтар сц... Болей »


Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя