Бохан Юры

Бохан Юры нарадзіўся лютага 1966 г. у Мінску. У 1990 г. скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага і паступіў у вочную аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці археалогія. У 1994 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў ХV – ХVІІІ стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)”, у 2003 г. – доктарскую дысертацыю па тэме “Узбраенне і структура войска Вялікага княства Літоўскага ў другой палове ХІV – канцы ХVІ ст.”. Са снежня 1993 г. працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі ў якасці малодшага навуковага, навуковага, старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка аддзела гісторыі Беларусі ХІІІ – ХVІІІ стст. і вядучага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачтку Новага часу. З 2004 г. – загадчык кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. Прафесар Гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

За час сваёй навуковай дзейнасці займаўся пытаннямі урбаныстычнага развіцця Вялікага княства Літоўскага ў ХV – ХVІІІ стст., Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г., праблемамі палітычнай і вайсковай гісторыі Вялікага княства Літоўскага, узбраення і арганізацыі войска гэтай дзяржавы ў ХІV – ХVІ стст., а таксама побыту феадалаў ВКЛ. Мае звыш 120 публікацый, у тым ліку шэраг манаграфій.

 

Бохан Юры :: Выданьні

pdf
Бохан Юрый, Цемушаў Сцяпан, Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV ст.

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца ХV с...

Вучэбны дапаможнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. У дзвюх частках Частка 1

Бохан Юрый, Цемушаў Сцяпан

Юныя сябры! Вы трымаеце ў руках вучэбны дапаможнік па гісторыі нашага краю са старажытных часоў да канца Сярэднявечча. Ён павінен стаць вашым спадарожнікам на працягу паловы года. З яго дапамогай вы набудзеце веды аб жыцці насельніцтва на беларускіх землях у найбольш ранні перыяд гісторыі. Старажытны, або першабытны, перыяд — гэта першая ступень у гісторыі народаў свету. У тыя часы на беларускіх землях рассяліліся людзі. А ў самым пачат... Болей »


pdf
Бохан Юрый, Ваяры Грунвальдскай бітвы

Ваяры Грунвальдскай бітвы

Бохан Юрый

Кніга прысвечана важнейшай падзеі двухсотгадовага супрацьстаяння беларускіх зямель крыжацкай агрэсіі - Грунвальдскай бітве, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года. Разглядаюцца перадгісторыя бітвы ад з'яўлення немцаў ва Усходняй Прыбалтыцы да пачатку Вялікай вайны 1409—1411 гадоў, ход баявых дзеянняў, растаноўка сіл, вайсковая арганізацыя праціўніка, іх колькасны склад, узбраенне, стратэгія, тактыка. Кніга разлічана на гісторыкаў, студэнтаў ... Болей »


pdf
epub
Бохан Юрый, Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV...

Бохан Юрый

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага. Болей »


Бохан Ю. М., Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV - канцы XVI ст.

Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у друго...

Бохан Ю. М.

Кніга прысвечана шырокаму колу праблем развіцця вайсковай справы Вялікага княства Літоўскага ў перыяд другой паловы XIV - канца XVI ст. У ёй разглядаюцца пытанні эвалюцыі баявых сродкаў і іх уздзеяння на вылучэнне родаў войск. Асобна аналізуецца асартымент засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і далёкага бою, рыштунку вершніка і верхавога каня, фартыфікацыйнае будаўніцтва. Значная ўвага адводзіцца арганізацыі ўзброеных сіл, у тым... Болей »


pdf
epub
Бохан Юрый, Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім XV-XVI стст.

Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім XV-XVI ст...

Бохан Юрый

У працы разглядаюцца розныя аспекты выкарыстання наёмнага войска ў Вялікім княстве Літоўскім перыяду панавання дынастыі Ягелонаў - станаўленне інстытута наёмніцтва, арганізацыя, фінансаванне і забеспячэнне наёмных атрадаў, выкананне наёмнікамі вайсковай службы, іх узаемаадносіны з мясцовым насельніцтвам і адміністрацыяй. Разлічана на прафесійных гісторыкаў і ўсіх, хто цікавіцца мінуўшчынай Вялікага княства Літоўскага. Болей »


pdf
Бохан Юрый, Зброя Вялікага княства Літоўскага 1385-1576

Зброя Вялікага княства Літоўскага 1385-1576

Бохан Юрый

Выданне ставіць перад сабой мэту прадставіць у максімальна даступнай форме матэрыял, які паспрыяў бы разуменню спецыфікі развіцця ваенна-тэхнічнай думкі на землях, што калісці ўваходзілі ў склад шматэтнічнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага. Прыводзяцца найлепшыя ўзоры выяўленчых крыніц, а таксама рэканструкцыі, выкананыя аўтарам, шэрага мадэлей узбраення, тыповых для розных адрэзкаў часу ў рамках азначанага перыяду. Выданне зацік... Болей »


pdf
Бохан Юрый, Узбраенне войска ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст.

Узбраенне войска ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI с...

Бохан Юрый

Кніга прысвечана даследаванню комплексу баявых сродкаў на землях ВКЛ другой паловы ХIV – канца XVI ст., яго дынамікі і ўплыву на выдзяленне родаў войск. Асобны аналізуецца асартымент засцерагальнага ўзбраення, зброі блізкага і далёкага бою, рыштунку вершніка і верхавога каня. Звяртаецца ўвага на ўзровень забяспечанасці зброяй розных катэгорый ваяроў у залежнасці ад іх заможнасці і рэгіянальнай спецыфікі. Аўтар выкарыстоўвае шырокі спект... Болей »


pdf
Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры, 11

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Постаць Адама Міцкевіча неразрыўна звязана з Беларуссю. У Наваградку пяшчотна захоўваецца памяць пра паэта і пісьменніка. У Польшчы памятаюць Адама Міцкевіча і лічаць нацыянальным героем, параўноўваюць мастака з Пушкіным у Расеі, захапляюцца рамантызмам у Літве. Цяпер Адам Міцкевіч, безумоўна, творца сусветнага маштабу. Усе вышэй пералічаныя краіны былі роднымі для Адама Міцкевіча. Зборнік матэрыялаў канферэнцыі "Адам Міцкевіч і нацыяна... Болей »


ARCHE, 10 (97) 2010

ARCHE

Грунвальд 1410-2010

10 (97) 2010

Да ўдзелу ў выданні гэтага нумара запрасілі вядучых беларускіх і літоўскіх даследнікаў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага XIII—XIV стст. На жаль, далёка не ўсе з іх з-за вялікай занятасці здолелі адгукнуцца на прапанову, тым не менш, змешчаныя ў нумары тэксты збольшага даюць уяўленне пра сённяшні стан даследавання грунвальдскай праблематыкі як у Беларусі, так і ў Літве. У нумары багата ілюстрацыяў, таксама прыкладаецца мапа “Вялікая в... Болей »


pdf
Гістарычны Альманах, 01

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

01

* "Краёвасць: традыцыі згоды народаў у эпоху нацыяналізму". Міжнародная навуковая канферэнцыя. Познань (Польшча). 11-13 траўня 19 * Zasztowt L. Kresy. 1832-1863. Szkolnictwo na ziemiach litewskich i ruskich dawnej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1997. 456 s. (Куль-Сяльверстава) * Антон Луцкевіч пра беларускае Адраджэнне пачатку 20 ст. * Бохан Юры, Класіфікацыя познясярэднявечных шпор Вялікага Княства Літоўскага другой паловы ... Болей »