Белы Аляксей

Белы Аляксей Ільіч нарадзіўся 20.12.1953г. у в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёна. Скончыў мараходнае вучылішча, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы і Кіеўскі інстытут паліталогіі. Працаваў матросам, памочнікам капітана цеплахода, журналістам, галоўным рэдактарам газеты “Текстильщик”, галоўным рэдактарам газеты “Шаг”. Цяпер – намеснік галоўнага рэдактара газеты “Intex-press” у Баранавічах.

Паэт, старшыня баранавіцкага аддзялення Беларускай асацыяцыі журналістаў. Вершы публікаваліся ў гарадскіх і абласных газетах, рэспубліканскай газеце “Літаратура і мастацтва”, у часопісе “Дыялог”, кнізе выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” (1998г.), літаратурным альманаху г. Баранавічы “Святліца” (1997г., 2000г., 2006г.), калектыўным зборніку “Паэзія Берасцейшчыны. Дзядзінец” (1999г.).

Аўтар зборнікаў вершаў “Тридцать второе августа” (1994г.), “Невольничьи песни” (1997г.), “Каляровыя сны” (1999г.), “Боскі вецер правінцыі” (2002г.).

www.tvory.byhost.org

 

Белы Аляксей :: Выданьні

Белы Аляксей, Жыві, дзе ўдосталь ветру...

Жыві, дзе ўдосталь ветру...

вершы, эсэ

Белы Аляксей

Чарговая кніга сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксея Белага мае некалькі раздзелаў. Найперш гэта новыя вершы. Пра дзяцінства, вучобу, работу, уласныя пачуцці і адчуванні. Вядома, не ўсе вершаваныя творы, што ўвайшлі ў гэты зборнік, напісаныя “на адным уздыху”. Некаторыя з іх чакалі дапрацоўкі доўгія гады... Другі раздзел - твор, прысвечаны Ігнату Дамейку, паўстанцу, вучона... Болей »


Белы Аляксей, Боскі вецер правінцыі

Боскі вецер правінцыі

Белы Аляксей

Чацвёртая кніга вершаў Аляксея Белага - пра каханне, пра лёс чалавечы, пра наша нялёгкае хкыццё. Аўтар не дае ніякіх рэкамендацый і парад. Ён - сведка і проста канстатуе факты... Болей »


Белы Аляксей Ільіч, Каляровыя сны

Каляровыя сны

Вершы

Белы Аляксей Ільіч

Алаксей Белы — прафесійны журналіст. Зараз — галоўны рэдактар рэгіянальнай газеты "Шаг", якая выдаецца ў Баранавічах. Вершы піша даўно. Выдаў два паэтычных зборніка: "Тридцать второе августа" (1994 г.) і "Невольничьи песни" (1997 г.). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу аднаго верша, прысвечанага Паўлюку Багрыму. Болей »


pdf
Тэрмапілы, 23

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

23

Пачаткі майго жыцця звязаны з сяльцом Чахі Забалотныя. Яно прысела як бы на выспе, сярод балотаў і даліны ракі Нурэц, далёка ад гарадоў і дарожных шляхоў, на ціхім Падляшшы. Тут Другая сусветная вайна акалечыла маё дзяцінства. Мае старэйшыя браты пры „другіх саветах” вучыліся ў пачатковай школе ў Вульцы-Выганоўскай. З таго часу захаваўся лемантар. Бацька заўязата вучыў нас па ім чытаць. Запамяталіся да сёння яго тлумачэнні (Сцяпан Карбо... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 22

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

22

Гэта было нядаўна, гэта было даўно... Даўно, бо мінула паўвека, бо мінула і больш... І – нядаўна, бо ўсё гэта маё, стаіць перад вачыма як учарашняе, як сённяшняе... Дзіцячае, юнацкае, маладое, дарагое!.. Балючае і радаснае, салодкае! Многае забылася, затрацілася, кудысь (куды?) адышло... Памяць стала як сітарэшата... З паэтам Міхаілам Матусоўскім мы, у той даўні час, спявалі: “Разве мог догадаться, мог поверить тогда в то, что с юностью... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 20

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

20

"Освобождён от занимаемой должности в связи с окончанием срока действия трудового договора" – такі запіс 31.12.1997 года быў зроблены ў маёй "Працоўнай кніжцы" інспектарам па кадрах на падставе Загада Дзяржаўнага камітэта па друку Рэспублікі Беларусь. Так завяршылася мая шматгадовая праца. На ноце казённай, абыякавай. Дзесьці і так то ўжо быў завяршальны момант скарачэння, а дакладней чысткі выдавецтва. Праведзенай новым кіраўніцтвам Дз... Болей »


pdf
Наша Вера, 2 (68) 2014

Наша Вера

2 (68) 2014

Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя хрысціянства, гісторыя каталіцызму на Беларусі і ў свеце, хто хоча быць у курсе сучаснага рэлігійнага і духоўнага жыцця, яго найбольш зн... Болей »


pdf
Жырандоля, № 3, 2010

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 3, 2010

Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздз... Болей »


pdf
Жырандоля, № 2, 2009

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 2, 2009

Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »


pdf
Жырандоля, № 1, 2008

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 1, 2008

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных літаратараў, чыя творчасць знаная не адно ў Беларусі, а й за яе межамі, так і меней спрактыкаваных у пісьменніцкім майстэрстве зд... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя