Бічэль Данута

Нарадзілася 03.12.1937 (па іншай версіі 01.01.1938) у вёсцы Біскупцы Лідзкага павета Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Лідзкі раён Гарадзенскай вобласці), паэтка, грамадзкая дзяячка.

Скончыла пэдагагічную вучэльню ў Наваградку, у 1962 скончыла аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філялягічнага факультэту Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры гарадзенскай школы працоўнае моладзі. З 1982 - старшы навуковы супрацоўнік Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалягічнага музэю. З 1982 зьбірае матэрыялы, якія тычацца жыцьця і творчасьці Максіма Багдановіча. Праз руплівасьць Дануты Бічэль у 1986 адкрытая музэйная экспазыцыя «Дом Максіма Багдановіча», дзе Спадарыня Данута працавала дырэктаркай (да 1998).

Вядомая ў Горадні й краіне грамадзкая дзяячка. Адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, зь верасьня 1988 - у БНФ. Брала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак у Гарадзенскай вобл. Была адным зь ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова».

Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР М.Ткачова ў 1990. Перад выбарамі ў горадзе зьявіліся ўлёткі, на якіх быў зьмешчаны фотаздымак з часопісу «Политический собеседник» (да 1989 - «Коммунист Белоруссии») з надпісам «Яна сярод тых, чые рукі ў крыві нявіннага беларускага народа...». Як сьцвярджае Данута Бічэль, гэтай акцыяй ёй «стваралі імідж дурной (псыхаватай) вясковай паэткі».

Цяпер займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.

Сяргей Сахараў http://slounik.org

 

Бічэль Данута :: Выданьні

pdf
Бічэль Данута, Чобат Алесь, Крэсавякі

Крэсавякі

Вершы

Бічэль Данута, Чобат Алесь

Пад адной вокладкай сабраны вершы двух розных аўтараў. Розных па стылі, розных па досведу, розных па светаўспрыманні (жанчыны заўсёды свет успрымаюць інакш чым мужчыны). Такое цяпер жыццё, што без гумару не разабрацца. Чаму два розныя аўтары сабраліся пад адной страхою? Крэсавякі – жыхары ўсходніх крэчаў Рэчы паспалітай. Нібыта палякі, але больш беларусы. Па культуры, па мове, па менталітэту. Зборнік, які выйшаў у бібліятэчцы гумарыстыч... Болей »


pdf
Бічэль-Загнетава Данута, А на Палессі

А на Палессі

вершы і балады

Бічэль-Загнетава Данута

Жанравыя асаблівасці новай кнігі паэткі вызначаны лірычнымі вершамі і гістарычнымі баладамі. Данута Бічэль-Загнетава з усёй уласцівай ёй эмацыянальнасцю і паэтычным імпэтам не проста даследуе, а літаральна жыве беларускай гісторыяй. Паэтку захапляюць выдатныя асобы мінуўшчыны — Ефрасіння Полацкая. Усяслаў Чарадзей, Кастусь Каліноўскі... У вершах шырока выкарыстана лексіка народных гаворак. Болей »


pdf
Бічэль-Загнетава Данута, Даўняе сонца

Даўняе сонца

Лірыка

Бічэль-Загнетава Данута

Зборнік найбольш поўна прадстаўляе творчасць лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы сучаснай беларускай паэтэсы Дануты Бічэль-Загнетавай. Яе лірычная гераіня здольна на глыбокае каханне, на высокае гарэнне, на рашучыя ўчынкі. Ей уласціва высока ўздымацца i падаць у прадонне трагічных перажыванняў. Але ёсць неаспрэчныя жыццёвыя вартасці, якія вяртаюць яе дапрацавітай стрыманасці,— родныкрай, маці, сябры, народ, яго нацыянальныя ... Болей »


pdf
epub
Бічэль-Загнетава Данута, Загасцінец

Загасцінец

Вершы

Бічэль-Загнетава Данута

Загасцінец — хутар каля сасонніку праз гоні ад вёскі Біскупцы. Тут прайшло дзяцінства Дануты Бічэль-Загнетавай, таму i хочацда ёй сюды вяртацда — да маці, да прыроды, да памяці. Гасцінец — шлях, які злучае мінулае i будучае, вядзе да людзей, да чалавецтва. Болей »


pdf
Бічэль-Загнетава Данута, Дзе ходзяць басанож

Дзе ходзяць басанож

Вершы

Бічэль-Загнетава Данута

Вершы новага зборніка паэтэсы вяртаюць чытача да вечных праблем чалавечага жыцця — сяброўства, любові, адказнасці за свае ўчынкі, ворнасці Радзіме. Болей »


pdf
Бічэль-Загнетава Данута, Браткі

Браткі

вершы і паэмы

Бічэль-Загнетава Данута

Вершы і паэмы Дануты Бічэль-Загнетавай усхвалява ныя і праўдзівыя, поўныя павагі да чалавека працы, да роднай Беларусі, яе светлай будучыні і гераічнага міну лага. У зборнік увайшло лепшае з напісанага паэтэсай больш чым за дваццаць гадоў творчага жыцця. Болей »


pdf
Бічэль-Загнетава Данута, Ты - гэта ты

Ты - гэта ты

паэзія

Бічэль-Загнетава Данута

Гэты зборнік пра жыццё сучасніка, больш правільна, сучасніцы, лірычны герой вершаў Дануты Бічэль-Загнетавай — жанчына, звязаная сваімі пачуццямі з прыродай, з сучаснымі дасягненнямі ў навуцы і тэхніцы, з мінуўшчынай і будучыняй, з чалавецтвам. Болей »


pdf
Бічэль-Загнетава Данута, Доля

Доля

вершы

Бічэль-Загнетава Данута

Асноўнай тэмай ранніх вершаў Дануты Бічэль-Загнетавай было жыццё жанчыны, яе штодзённыя клопаты, яе светаўспрыманне. «Доля» - таму доказ. Пільная назіральніца, дасведчаны жыццём чалавек Данута Бічэль пералівае свае назіранні ў словы, дзелячыся убачаным і пераасэнсаваным са сваім чытачом. У новай кнізе паэтэса працягвае размову аб долі вясковай жанчыны, аб яе шчасці і штодзённых клопатах. Гэта вершы і вершаваныя апавяданні пра людзей п... Болей »


pdf
Бічэль-Загнетава Данута, Запалянкі

Запалянкі

паэмы, вершы

Бічэль-Загнетава Данута

Аматары паэзіі добра ведаюць Дануту Бічэль-Загнетаву па яе ранейшых кніжках, па публікацыях яе твораў у перыядычным дру ку. У гэтай кніжцы сабраны новыя паэмы і вершы паэтэсы. Сардэч насць, шчырая, даверлівая інтанацыя, эмацыянальная напоўненасць, змястоўнасць — такія рысы ўласцівы паээіі Д. Бічэль-Загнетавай. Болей »


pdf
Бічэль Данута, Нёман ідзе

Нёман ідзе

Вершы

Бічэль Данута

Данута БІЧЭЛЬ-ЗАГНЕТАВА (нар. 3 снежня 1937) 1 студзеня 1938, в. Біскупцы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці), беларуская паэтка. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Узнагароджана медалём. Займаецца грамадскай, літаратурнай, асветніцкай дзейнасцю. Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1957), аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі ... Болей »