Бакач Алесь

Алесь Бакач (Бокач Аляксандр Уладзіміравіч) нарадзіўся 17.08.1962г. у г. Баранавічы.

Паэт. Вершы публікаваліся ў газетах г. Баранавічы, у часопісах “Першацвет” (1994г.), “Дыялог” (1994г., 1997г.), “Бярозка” (1995г.), “Маладосць” (1995г.), “Беларусь” (1996г.), “Полымя” (1997г.), у кнізе выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” (1998г.), у рэспубліканскіх газетах Літаратура і мастацтва” (1998г.) і “Наша ніва” (1999г., 2000г., 2001г.), у калектыўных зборніках “Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны”(1999г.), “Верш на свабоду” (2002г.), у літаратурным альманаху г. Баранавічы “Святліца” (1997г., 2000г., 2006г.).

Ініцыятар стварэння і да 2015 году старшыня Рады Грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”. Укладальнік кнігі выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” (1998г.).

 

Бакач Алесь :: Выданьні

pdf
Дзеяслоў, 57

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

57

Астравец Сяргей, Кватэра з відам на Свіслач. Рэцэнзія на кнігу Аляксандра Лукашука “Сьлед матылька. Освальд у Менску” Бакач Алесь, Пад поўневым святлом. Вершы Безмацерных Кацярына, Такія розныя сусветы. Гутарка з мастакамі Віктарам Нямцовым і Раісай Сіплевіч Вішнёў Зміцер, Скандынаўскі куфар. Вершы Галубовіч Леанід, “Пры святле адзінокай здагадкі”. Слова пра Уладзіміра Марука Гапееў Валеры, Мы нікому пра гэта не... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 53

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

53

“Век адведзены мне я пражыў недарма”. Гутарка Змітрака Вераса з Генадзем Бураўкіным “Перашкоды і націскі” Дзмітрыя Плакса... Гутарка Алеся Плоткі з Дзмітрыем Плаксам Бабкоў Ігар, Партрэт мастака, нябачныў сутонні. Раман. (Пачатак) Бакач Алесь, Смяяўся ў вочы жыццю і смерці. Згадваючы Яна Збажыну Безмацерных Кацярына, «Няма мастака без любові...» Гутарка Кацярыны Безмацерных з мастакамі Аленай Шлегель і Уладзімірам Га... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 23

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

23

* Дух часу... Новыя выданьні на кніжных паліцах "Дзеяслова" * Бакач Алесь, "О, тонкі майстра...". Памяці паэта, празаіка, мастака Венанцыя Бутрыма * Бураўкін Генадзь, Толькі б не канчалася дарога... * Бутрым Венанцы, ...Першы сьнег, беспрычынная радасьць! * Быкаў Васіль, Аўтабіяграфічныя дадаткі да "Доўгай дарогі дадому" * Гілевіч Ніл, Між роспаччу і надзеяй. Абрыс пройдзенага шляху ў сьвятле адной мары * Д... Болей »


pdf
Святліца, 2006

Святліца

Літаратурны альманах г. Баранавічы

2006

Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць ка... Болей »


pdf
Святліца, 2000

Святліца

Літаратурны альманах г. Баранавічы

2000

Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць каўчэгам тутэйшага беларускага пісьменства пасярод чужамоўнага патопу. Бо ў ім надрукаваныя як сьпелыя творы самадастатковых аўтараў, гэтак і ... Болей »