Астравец Сяргей

Сяргей Астравец нарадзіўся 11 красавіка 1959 г. у Мінску. Пасля арміі закончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 1984 г. жыве ў Гродне, працуе ў абласной “Гродзенскай праўдзе”, затым рэдагуе “Пагоню”, з’яўляецца ўласным карэспандэнтам газет “Свабода”, “Навіны”, “Наша Свабода”, пастаянна друкуецца ў “Нашай Ніве”, з 1993-га супрацоўнічае з Радыё Свабода.

С.Астравец — адзін з пачынальнікаў гродзенскага клуба “Паходня”, удзельнік літаратурнага таварыства “Тутэйшыя”, сёння — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Пэн-цэнтра. Адно з першых апавяданняў (“Нямко”) надрукавана ў зборніку “Тутэйшыя” (1989). Выпусціў кнігі: “Янычары” (1993), “Цэнзарскія нажніцы” (2000), адзначаныя “Гліняным Вялесам”, “Лісты да хома саветыкуса” (2003), “Кактэйль Молатава” (2006), “Каты Ёзафа Ратцынгера” (2009). У бібліятэцы “Камуніката” 6 чэрвеня 2012 года з’явілася новая кніга пісьменніка —“Райскія яблычкі”, якая існуе толькі ў электронным выглядзе.

 

Астравец Сяргей :: Выданьні

epub
Астравец Сяргей, Конны помнік з пап’е-машэ

Конны помнік з пап’е-машэ

Апавяданне

Астравец Сяргей

Адзіная падзея меланхалічнай нядзелі: памылі у ваннай ката рэшткамі шампуня, прывезенага калісьці з Англіі. Мокры, ён разгублены і вельмі мілы. «Твайму мілачку спадабаўся б віскас», — фраза з пражскай рэкламы. Ах, калі ж яна была, тая Злата Прага ў тваім жыцці! Як заўжды, спадзяешся ледзьве не наступным годам зноў пабываць тамака, дзе было добра. Але гады пачынаюць чаргавацца, не паспяваеш за імі. І вось табе непатрэбныя раней візы, і р... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Цытрусавы гай

Цытрусавы гай

Апавяданне

Астравец Сяргей

Даўно гэта было. Аднойчы патэлефанаваў В., сказаў, што робіць перадачу аб Грузіі і грузінах. Папрасіў, каб падрыхтаваў скрыпт аб грузінскім класе, ці існуе ён дагэтуль? Я гэтага не ведаў. Памятаў, як крыху раздражнялі літаўры ў прэсе: грузінскі клас адкрыўся! Колькі ў нас тых грузінаў? — думалася мне. Хутка беларускіх не застанецца. Іх і не стала… Дамовіліся сустрэцца з грузінскім актывістам на Стэфана Баторыя. Кавалевіч, сказаў я. Ён н... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Мандарынавая вайна

Мандарынавая вайна

Апавяданне

Астравец Сяргей

Па Радыё-Крок сказалі ў навінах, што выйшаў пяцісоты нумар «Рыцара на кані», і што рэдактарам калісьці быў я — цяпер, маўляў, карэспандэнт замежнай радыёстанцыі. Нішто сабе рэклама. У краіне, дзе лепей не звяртаць на сябе ўвагі. Пазней заходзіў Карповіч, фатограф, прыносіў здымкі: я з калегамі трымаю першы нумар газеты. На наступным з друкарскай машыны выпаўзае неразрэзаная стужка газетных паасобнікаў. Але мяне не было дома, калі ён зах... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Headache

Headache

Апавяданне

Астравец Сяргей

Апошняй ноччу гэтак галава забалела, думаў капцы. Міжволі ўзгадаеш Фрыдэша Карынці, ягонае «Падарожжа вакол майго чэрапа», як яго спаралізавалі жудасныя галаўныя болі, як павезлі ажно ў Стакгольм, як зрабілі трэпанацыю чэрапа і аперацыю на мозгу. І ён гэта чуў, і ўсё на паперы распавёў. Зрэшты, гэта зараз я пра гэта падумаў. Тады, уначы мысліў аб знаёмцы, ён таксама на жыццё ганарарамі зарабляе. Калі вярнуліся з паўднёвага мора з жонкай... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Рэпарцёр у горадзе

Рэпарцёр у горадзе

Апавяданне

Астравец Сяргей

Калі без філасофіі, чым ёсць нашае жыццё? Простая сума ўчынкаў, падзей. Колькасць авіяпералётаў, адпраўленых лістоў, прачытаных кніг і напісаных, калі такія ёсць, або — у рэшце рэшт — гадзінаў сну, ці гадзіннікаў, якія меў, плюс — колькі разоў галіўся, завязваў вузел гальштука, укідаў бюле­тэнь у выбарчую скрынку, лічба кубкаў кавы, келіхаў, кілішкаў, куфляў. Як калісьці салдатамі два гады вымяраліся колькасцю з’едзеных яек, даўжынёю ск... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Губерня

Губерня

Апавяданне

Астравец Сяргей

Ён спрытна ўскараскаўся ў высокае стрэльчата-гатычнае праймо былога акна. Яго падтрымлівалі, падпіхвалі, смакуючы наперад спевы. Ён устаў з каленяў, выпрастаўся, залямантаваў, узняўшы, замахаўшы рукамі. Яму падалі гітару. «“Песня касцюшкоўцаў”, марш іхні!» — абвясціў блазнавата-радасна. «Рубон!» — абазваліся здолу захоплена, хоць не вельмі згуртавана. Спявак выняў інструмент з падарожнага футарала, нетаропка спраўдзіў гучанне. «А зараз ... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Рэпрадукцыя Брэйгеля

Рэпрадукцыя Брэйгеля

Апавяданне

Астравец Сяргей

Няма, знікла са сцяны кнігарні вялікая рэпрадукцыя Брэйгеля. Кнігарня. Шыкоўныя альбомы. Фламандскія майстры. Трыумфаванне біялагічнага: разяўленыя раты, шчокі ў лоі, чэравы. Мясістыя далоні ў тлушчы. Шэрагі кумпякоў, барвовыя каўбасы. Медзяныя селядцы. Гронкі рабцаў, індыкаў. Чвякаюць прожары. Рагочуць, расплюхваюць віно п’янюгі. Круглагрудыя фламандкі з глякаў падліваюць чырвонага або бурштыннага — у шклянкі, куфлі. Сонца залаціцца ў ... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Райскія яблычкі

Райскія яблычкі

Апавяданне

Астравец Сяргей

Райскія яблычкі за вокнамі. Нечакана аснежаныя, быццам здзіўленыя. Упершыню напаткала зіма. Часовая, восеньская, але снежная як мае быць. Яшчэ ўчора-заўчора ты ішоў праз стары парк, засыпаны жоўтай лістотай. Трымаючы над галавою шырокі парасон. Растаптаныя каштаны пад нагамі выглядалі жаласна. Сваёй марнасцю выклікаючы неакрэсленую шкадобу. Як слівы, якія заўжды непазбежна пачыналі гнісці пад дрэвам у суседнім двары, казытліва пахнучы б... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Саргасава мора

Саргасава мора

Апавяданне

Астравец Сяргей

Вэнджаных вугроў калісьці я каштаваў. Аднойчы ў маленстве. Ніштаватыя. Але, мабыць, не нёманскія. Калі я нарадзіўся, летувісы паспелі збудаваць на рацэ Ковенскую ГЭС, і яна ўжо дала ток. Слупы з дратамі крочылі нават на хутары. Ім электрычнасць, вяршкі, нам — страты. Нованароджаныя вугры не змаглі звычайным шляхам латва трапіць дахаты, дзе гадаваліся іхнія бацькі, з Саргасава мора. Дзверы былі замураваныя. Там, дзе ніколі не было дзвярэ... Болей »


epub
Астравец Сяргей, Цыферблат

Цыферблат

Апавяданне

Астравец Сяргей

Не люблю, калі пасля Калядаў раптам мароз зусім раствараецца ў паветры, падае ціск. Ходзіш як прыгаломшаны. Сонца знікла разам з холадам. Шэры каламутны дзень. Снег спакваля траціць свае якасці. Нябачная падэсць знішчае яго моц і здароўе. Яго бадзёрасць, яскравую бель. Як кавалак рафінаду ў шклянцы з гарбатай знікае навідавоку. А наперадзе прывід мокрага Новага году. На сцяне сапсаваны гадзіннік і ў шуфлядзе таксама. Нядобрая прыкмета? ... Болей »