Астапенка Анатоль

Анатоль Уладзіміравіч Астапенка (нар. 1947) - беларускі палітык, журналіст, навуковец.

Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Галіна – квантавая тэорыя поля, фізіка элементарных часцінак. Старшыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (1990 – 1994). Старшыня Беларускай нацыянальнай партыі (1994 – 1999). Палітолаг. Галіна – палітычныя партыі, ідэалогіі, нацыянальная ідэя. Друкаваўся ў незалежных выданнях, у часопісах "Веснік БДУ", "Весці АН РБ", дзяржаўных энцыклапедыях. Выдаў манаграфію "Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце" (2003). Публіцыст. Друкаваўся ў "ЛІМе", "Маладосці", "Дзеяслове", "ARCHE" і інш. Выдаў кнігу "Паслухайце нацыяналіста" (2000). Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 2006 года. 8 чэрвеня 2010 г. у Мінску прайшла прэзентацыя чарговай кнігі А. Астапенкі пад назовам "Игде зродилися иускормлены суть по Бозе. Дослед беларускага нацыяналізму".

Крыніца: be.wikipedia.org

 

Астапенка Анатоль :: Выданьні

pdf
Астапенка Анатоль, Міхась Стральцоў

Міхась Стральцоў

Гросмайстар беларускага слова

Астапенка Анатоль

Міхась Стральцоў, (1937-1987) - выдатны паэт, празаік, літаратурны крытык, эсэіст, публіцыст, перакладчык. У сваіх творах ён добра паказаў тыя душэўныя выпрабаванні і спакусы, з якімі даводзіцца сустракацца сучасным беларусам. Ён аўтар шэдэўраў беларускай мастацкай літаратуры «Сена на асфальце» і «Смаленне вепрука», шэрагу цудоўных вершаў. Болей »


epub
Астапенка Анатоль, Нэйсі

Нэйсі

Фантастычнае апавяданне

Астапенка Анатоль

На першы погляд Антон Дворжык нічым не вылучаўся сярод сваіх аднагодкаў – і калі вучыўся ў школе, і калі студыяваў на факультэце псіхалогіі ва ўніверы, і потым, калі пайшоў на “свае хлябы” ў Інстытут малекулярнай псіхалогіі. Адным словам, быў просты як граблі і прадсказальны, як выбары ў СССР. Ціхі, сціплы, правільны. Але, як і ў многіх ціхоняў, была ў яго змалку адна таямніца, ці хутчэй асаблівая зацікаўленасць да ўсім вядомай, але там... Болей »


pdf
Астапенка Анатоль, Мікалай Крукоўскі

Мікалай Крукоўскі

Бляск і трагедыя філосафа

Астапенка Анатоль

Мікалай Крукоўскі (1923—2013) — сучасны філосаф і культуролаг, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Універсітэта культуры. Аўтар навуковых манаграфій і больш чым за 150 артыкулаў. Даследваў праблемы філасофіі, культуралогіі, эстэтыки. Творца арыгінальнай канцэпцыі беларускай нацыянальнай ідэі. Болей »


pdf
Астапенка Анатоль, Мікола Ермаловіч

Мікола Ермаловіч

Той, хто вярнуў нам гісторыю

Астапенка Анатоль

Мікола Ермаловіч (1921—2000) адкрыў нам вочы на сапраўдную гісторыю Беларусі. Ён адкінуў ілжывы тэзіс расейскіх і летувіскіх гісторыкаў пра заваяванне жамой-тамі беларускіх зямель у XIII ст. і даказаў, што беларусы — аславяненыя балты, а не збалтызаваныя славяне. Пасля Ермаловіча наша гісторыяграфія зрабілася прынцыпова іншай чым яна была раней. Болей »


pdf
Астапенка Анатоль, Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе

Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе

Дослед беларускага нацыяналізму

Астапенка Анатоль

У кожнай сучаснай дзяржаве кожны нармальны грамадзянін ад пачатку нацыяналіст. Быць нацыяналістам – гэта нармальны стан чалавека. Чалавека без свайго нацыянальнага пачатку на Зямлі проста не існуе. Кожны нараджаецца альбо эстонцам, альбо рускім, альбо кітайцам... Я нарадзіўся беларусам. І змяніць гэтага я не дам рады. Але калі гэта так, калі Госпад даў мне жыццё ў гэтай нацыі, то значыць так трэба, і ў гэтым маім нацыянальным існаванні ... Болей »


pdf
Астапенка Анатоль, Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Манаграфія прысвечана высвятленню сутнасці такой глабальнай з’явы сучаснасці як нацыянальная ідэя. Сутнасць пазіцыі аўтара ў тым, што нацыянальная ідэя разглядаецца як праект рэалізацыі нацыі і нацыянальнай дзяржавы. Вялікая ўвага надаецца ўсебаковаму даследаванню такіх вядомых на Захадзе, але мала вывучаных у Беларусі паняццяў, як нацыя і нацыяналізм. Прапанавана новая мадэль эвалюцыі чалавецтва, дзе галоўнымі чыннікамі развіцця з’яўля... Болей »


pdf
epub
Астапенка Анатоль, Паслухайце нацыяналіста

Паслухайце нацыяналіста

Астапенка Анатоль

Што такое нацыяналізм? Гэтае паняцце вырашаецца аўтарам у станоўчым сэнсе. Нацыяналізм – ідэалогія ХХ стагоддзя. Знойдзены вытокі нацыяналізму ў хрысціянстве, абгрунтавана іх непарыўная сувязь. Кніга будзе цікавая навукоўцам, палітыкам і хрысціянскім дзеячам розных канфесій. Нашым чытачам прапануецца першае даследаванне нацыяналізму і нацыянальнага руху ў кантэксце хрысціянскай цывілізацыі. Болей »


pdf
Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 11

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі. Болей »


Трансфармацыя мянтальнасці беларусаў

Трансфармацыя мянтальнасці беларусаў

матэр'ялы практычна-навуковай канференцыі

Зборнік матэр'ялаў канференцыі налічвае 19 дакладаў, з яких 9 на беларускай мове, 10 на на расейскай. Адпаведна мове, зборнік падзелены на дзве часткі. Сярод аўтараў-сацыёлагі, эканамісты, палитолагі, культуролагі, пісьменнікі. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 97

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

97

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя