Якавенка Васіль

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1936 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Васіль Якавенка. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Салавей Алесь, Нятускная краса

Нятускная краса

Збор твораў

Салавей Алесь

Месца выхаду: Нью Ёрк - Мэльбурн

Дата выхаду: 1982

Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва

Памеры: 376с., 22см

ISBN: 0-3849-7551-3

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 1982 by Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1458]; EEDC — [4132]

Кніга паэтычнае спадчыны Алеся Салаўя выходзіць з друку дзякуючы маральнаму й матар'яльнаму падтрыманьню раськіданых па краёх трох кантынэнтаў сьвету суродзічаў паэты ды карпатлівай рэдакцыйнай і выдавецкай працы. Новую кнігу свае паэзіі рыхтаваў да публікацыі ўжо сам паэта. Пасьля ягонае неспадзяванае сьмерці 22 студзеня 1978 году сталася ясным, што абавязак жывых выдаць ня толькі тое, што было дарыхтавана да друку, але пазьбіраць ды выдаць усю — друкаваную й недрукаваную — паэтычную спадчыну Алеся Салаўя. Думку гэтую горача падтрымала паэтава ўдава, спня Зінаіда Кадняк, ды аўстралійскія прыяцелі паэты. Бяручыся за выданьне кнігі, выдавецтва было сьведамае таго, што пазнаходзіць ды сабраць раськіданыя на працягу сараку гадоў часу па беларускіх выданьнях розных краёў сьвету паэтавыя творы й біяграфічныя ды бібліяграфічныя матар'ялы будзе ані проста, ані лёгка. А як выявілася, была гэта справа й шмат цяжэйшая ды маруднейшая, як спачатна меркавалася. Але вынікі ўкладзенае карпатлівае працы выпраўдалі ўее захады, клопаты й аддадзены на гэта час, і кніга выходзіць з друку. (Ад выдавецтва, фрагмент)

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Салавей Алесь, Творы

Творы

Паэзія, проза, лісты

Салавей Алесь

Гэта першая кніга выдатнага паэта Алеся Салаўя (1922-1978) на радзіме. Нараджэнец Койданаўшчыны, ён у 1944 г. пакінуў Беларусь, жыў у лагерах для бежанцаў у Аўстрыі, потым настала пасяліўся ў далёкай Аўстраліі. Аднак і на чужыне ён аджыўляў душу беларускім словам, ствараючы вершы ў класічных еўрапейскіх формах. «Творамі» А. Салаўя распачынаецца серыя «Галасы Айчыны», у якой мяркуецца выдаваць творы выбітных беларускіх пісьменнікаў. Болей »


Салавей Алесь, Сіла гневу

Сіла гневу

Лірыка (1937-1947)

Салавей Алесь

Салавей Алесь (сапр. Радзюк Альфрэд), нарадзіўся 01.01.1922 г. у вёсцы Крысава Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачага. Вучыўся ў Менскай педагагічнай навучальні (1937-1938). Вучобу пакінуў з-за арышту бацькоў (трэба было ўзяць на сябе клопат пра малодшых братоў і сястру). У час акупацыі працаваў вярстальшчыкам у «Менскай (Беларускай) газэце», затым пісарам ва ўправе гарадскога пасёлка Ілья. З кастрычніка 1942 г. - сакрата... Болей »


pdf
epub
Салавей Алесь, Мае песьні

Мае песьні

Зборнік лірыкі

Салавей Алесь

Салавей Алесь (сапр. Радзюк Альфрэд; 1922-1978), беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Крысава Койданаўскага раёна. Пад час нямецкай акупацыі - супрацоўнік рэдакцыі «Новы шлях», выдаў зборнік вершаў «Мае песьні». З лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, Аўстрыі, Аўстраліі. Жыў пад імем Альберт Кадняк. (Крыніца: Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939-1944). Менск, 2002) Болей »