Акафіст Найсьвяцейшай Багародзіцы

Акафіст Найсьвяцейшай Багародзіцы

Месца выхаду: Лёндан

Дата выхаду: 1992

Перакладчык: На беларускую а. Надсон Аляксандр

Выдавецтва/ друкарня: Божым шляхам

Памеры: 16с., іл., 21см

Катэгорыя: Рэлігія

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [889]

Сярод усіх стварэньняў Найсьвяцейшая Дзева Марыя займае асобае, адзінае месца. У спрадвечным пляне Божым яна была выбраная быць Маці Госпада Ісуса Хрыста. Бога, які стаўся чалавекам. Таму Яна справядліва называецца Маці Божай. Але веліч Яе ня толькі ў Божым выбары. Як усе людзі, Марыя мела свабодную волю. І вось, калі ёй было сказана аб Божым намеры, Яна адказала пакорна: "Вось я слуга Божая: хай мне станецца згодна з Тваім словам" (Лк 1:38). Гэта самыя важкія словы. сказаныя кім-небудзь на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Царква Хрыстовая ад самага пачатку акружае Багародзіцу асаблівай пашанай. Яна зьяўляецца прыкладам свабоднага дасканалага паслушэнства волі Божай. Будучы аднойз нас Яна добра разумее нашы цяжкасьці і патрэбы. Як Маці Божая, якая мае асаблівую ласку ў свайго Боскага Сына, Яна зьяўляецца нашай набольш надзейнай і магутнай заступніцай і апякункай. Шмат цудоўных малітваў і песьняў у гонар Божай Маці было створана на працягу стагодзьдзяў. Адной з найбольш вядомых сярод усходніх хрысьціянаў ёсьць несумненна "Акафіст у гонар Божай Мац". Аўтарам яго звычайна лічыцца патрыярх кансытантынопальскі Сяргей, які жыў у першай палове сёмага стагодзьдзя. хоць некаторыя дасьледчыкі сьцьвярджаюць. што акафіст ранейшага паходжаньня. (З пасляслоўя)

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)