Сасна Рыгор

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1939 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Рыгор Сасна. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Багдановіч Ірына

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ірына Багдановіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Ад абраднасьці да тоеснасьці

Ад абраднасьці да тоеснасьці

Сцэнарыі пастановак для дзіцячага садка

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2004

Выдавец: Беларускі Саюз у Польшчы

Памеры: 56с.; іл.; 29см

ISBN: 83-912637-6-2

Катэгорыя: Этнаграфія; Культура; Мэтадычная літаратура

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [750], [751]

Праца настаўніка беларускай мовы, асабліва ў краіне, дзе гэтая мова не з'яўляецца дзяржаўнай, толькі мовай нацыянальнай меншасці, вельмі складаная. Навучыць жывой мове ў іншамоўным асяроддзі – сапраўдны выклік. Навучанне роднай мове з малых гадоў, не толькі ў хаце, але і замацаванне яе на занятках у дзіцячым садку і школе - заданне як для бацькоў так і для настаўнікаў. Маленькія дзеці вучацца праз гульню. І менавіта праз гульню пазнаюць свет, вучацца сябраваць, вучацца жыць. Традыцыі народа, святы і абрады – частка культуры кожнай нацыі, пазнаваць іх трэба з малых лет, каб не перарвалася нітка, што спалучае пакаленні. «Ад абраднасці да тоеснасці» - зборнік сцэнарыяў і матэрыялаў, якія выпрацавалі настаўнікі беларускай мовы, праводзячы заняткі са сваімі вучнямі і выхаванкамі. Кніга – добры дапаможнік для ўсіх, каму ляжыць на сэрцы захаванне беларускай культуры і тоеснасці.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)