Самойла Галіна, Снег

Снег

Апавяданне

Самойла Галіна

Рэдактар: 2023

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2023 by Самойла Галіна; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Самойла Галіна, Снег. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 3 (124) 2023; 74-81 с.

Слёзы капалі на снег, і ён ператвараў іх у малюсенькія лядзяшыкі. Сонца рассыпала па снезе мільярды іскрыстых усмешак. Мая душа ўсміхалася ім у адказ, таму што я плакала не ад гора і не ад крыўды. Ад таго расчулілася, што мне паспачувалі. Ішла да прыпынку на ўскрайку вялікай вёскі ў прыгарадзе Гродна. Прыехала сюды па аб’яве пра магчымае праца­ўладкаванне ў невялікую прыватную мэблевую фірму. Дырэктар прадпрыемства ацаніў мае магчымасці так: “Па вас відаць, што вы будзеце старацца, але ў вас не будзе атрымлівац­ца. Вам лепш займацца разумовай працай”. Я прамаўчала пра тое, што настаўнічаць я больш не магу і не хачу, што ні ў якую мясцовую рэдакцыю карэктарам мяне не ўзялі, што ў бібліятэцы для мяне замалая зарплата, бо ад былога мужа на выхаванне двух сыноў-школьнікаў не атрымліваю нічога, што не ведаю, якая яшчэ разумовая праца можа быць у філолага. Наважылася сказаць “да пабачэння” і рушыць да дзвярэй. Але пранікнёнасць дырэктара на першым назіранні не закончылася. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Усё апавяданне ў адным файле