Смалянчук Алесь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алесь Смалянчук.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Грудзіна Аляксандр

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Аляксандр Грудзіна.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Дубянецкая Ірына

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ірына Дубянецкая.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Чыгрынаў Іван, За сто кіламетраў на абед

За сто кіламетраў на абед

Апавяданне

Чыгрынаў Іван

Publication Date: 2023

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2013 by Іван Чыгрынаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Нам было ў той час па дзесяць гадоў — адным трохі болей, другім трохі меней. І мы былі дзеці вайны. Але тады мы амаль усё ведалі, і мне часам здаецца, што ведалі куды больш, чым нават цяпер, калі нам па трыццаць ужо. Напрыклад, мы без памылкі маглі яшчэ на падлёце пазнаваць па гуку самалёты — «нашы» і «не нашы». Ведалі, якія кулі ў што пафарбаваны — звычайныя, разрыўныя, бронеразрыўныя, бранябойныя, трасіруючыя… Цяпер ужо адно цяжка пералічыць, а тады мы ведалі, па чым якою куляю страляць: калі хочаш, каб галаву раскяпіла, заганяй у ствол патрон з разрыўной; калі з’явілася неабходнасць прашыць што наскрозь, то выбірай бранябойную кулю; ну, а калі проста трэба забіць чалавека (а ў вайну, як я помню, чамусьці забівалі адных людзей), то пашукай у абойме самую звычайную — гэта лёгка ўдавалася, бо звычайныя кулі не фарбаваліся… (фрагмент)

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Усё апавяданне ў адным файле

Worth reading:

epub
Чыгрынаў Іван, За трэцім разам

За трэцім разам

Апавяданне

Чыгрынаў Іван

Быў ён у нашых Латаках прышлы, а з’явіўся тут недзе адразу пасля вайны. Звалі яго Парфёнам, і прозвішча ён меў зусім мясцовае — Канапелькін. У Латаках з такімі прозвішчамі было ажно ці не дзесяць двароў. Прынамсі, я добра помню цяпер, як у першую за вайною восень хадзіў ён па нашай вёсцы ўжо брыгадзірам, з «казой» на плячах. Мне чамусьці найчасцей выпадала бачыць Парфёна, калі ён шыбаваў з самага канца вёскі, дзе жыў, у Чыкавы печы. Там... More »


epub
Чыгрынаў Іван, Самы шчаслівы чалавек

Самы шчаслівы чалавек

Апавяданне

Чыгрынаў Іван

Сонца забарылася нечага і пакуль разлівала па небасхіле адну ружовую чырвань. Была нядзеля, і ніхто не адважваўся парушаць ранішняй цішы. Толькі днявальныя ляніва сноўдалі паміж парусінавых палатак, падчышчалі, мякка шоргаючы мётламі, пясчаныя лінейкі, налівалі ў дубовыя двухдонкі халодную ваду. Ад дзяржаўнай граніцы, што была не больш як за паўтара кіламетра ад лагера, сёння чамусьці не далятала ніводнага гуку, які мог бы насцярожыць ч... More »


epub
Чыгрынаў Іван, На пыльнай дарозе

На пыльнай дарозе

Апавяданне

Чыгрынаў Іван

Машына імчыць праз стэп па шырокай пыльнай дарозе. На заднім сядзенні, адкінуўшыся на спіну, Антон Ягоравіч Шасцярнёў. На пярэднім, поплеч з брытагаловым шафёрам, другі Шасцярнёў — сын Антона Ягоравіча — Васіль. Ён, як і бацька, вышэй сярэдняга росту. На выгляд мае гадоў дваццаць пяць — дваццаць сем. У яго дробныя, вельмі рухомыя рысы твару з высокім, крыху сціснутым на скронях ілбом, гладкая, амаль жаночая шыя і тонкія белыя рукі з доў... More »


epub
Чыгрынаў Іван, Шчаслівае месца

Шчаслівае месца

Апавяданне

Чыгрынаў Іван

Вясна ў той год была ўзялася вельмі рана. У пачатку сакавіка снег пачарнеў, і пад ім захлюпала вада. Ледзь не над самай зямлёй павіслі, як налітыя, хмары. Адвячоркамі над вёскамі слаўся не то дым, не то туман. Дзьмуў едкі, густы і парывісты вецер. За колькі дзён на рэках паадмывала ад берагоў лёд. Здавалася, вось-вось пачнецца крыгаход. Але неспадзявана пахаладала, і вясна спярша паспакайнела, пасля зусім нібы заснула: ці то ў яе сіл не... More »


epub
Чыгрынаў Іван, Дзічка

Дзічка

Апавяданне

Чыгрынаў Іван

Гэтым летам памёр апошні вугольшчынскі аднаасобнік — па сельсавецкіх кнігах Андрэй Яўстратавіч Хрупакоў, а па-вугольшчынску проста Хрупак. Быў ён чалавек мнагадзетны: меў, здаецца, ажно сямёра хлопцаў. Паступова яны раз’ехаліся — адны падаліся на шахты, другія завербаваліся некуды, — і, можа, дзесятак гадоў Андрэй жыў адзін: жонка падбілася на лядах, якія карчавалі адразу пасля вайны, і аддала богу душу яшчэ да таго, як падраслі самыя м... More »


epub
Чыгрынаў Іван, Выпадак у вёсцы Капранаўка

Выпадак у вёсцы Капранаўка

Апавяданне

Чыгрынаў Іван

У Пацавай Слабадзе «газік» наш пераехаў па мастку Олу, адну са шматлікіх у тым краі рачулак, што ў вярхоўі заўсёды нагадваюць больш ручайкі, таксама парослыя аерам і шыракалістым дзягілем, і палявой дарогай пакаціўся да Баравіцы. Там недзе дарога гэтая павінна была вывесці нас на шашу, якая ішла з Бабруйска ў Магілёў Шафёр дарогу ведаў, і мы цяпер ехалі з тым спакоем, які дазваляе адчуваць сябе вольна і трохі абыякава да ўсяго, што міна... More »


epub
Чыгрынаў Іван, Першы ўспамін

Першы ўспамін

Публіцыстыка

Чыгрынаў Іван

Двойчы браўся я за сваю біяграфію. Адна недзе згубілася ў студэнтаў. Другая атрымалася доўгая, не падыходзіць да такой кнігі… Вось трэцяя. І так, нарадзіўся я 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Магілёўскай вобласці. Праўда, да нейкага часу днём нараджэння маім лічылася 5 кастрычніка. Атрымалася гэтак з-за таго, што згубіліся метрычныя даведкі ў час вайны. Ну а пасля вайны трэба было мець новыя дакументы, і на медыцынскай камісіі ў К... More »


epub
Чыгрынаў Іван, Хто пойдзе да нефармалаў

Хто пойдзе да нефармалаў

Публіцыстыка

Чыгрынаў Іван

Толькі на краі Беларусі, нібыта ў прамыінах, якія ўтварылі няўшчуканыя дажджы, што доўжыліся, бадай, болей за тыдзень, дык толькі на краі Беларусі, дзе пачынаюцца літоўскія палеткі, дарэчы, такія ж, які і беларускія, паказалася зямля, скрозь у вялікіх, рознакаляровых і шматстайных лапіках. Ад беларускай мяжы яшчэ не відно літоўскіх хутароў — яны там, дзе Курш­ская каса і далей, да самага латышскага ўзбярэжжа. Нашы землі — беларускія і л... More »


epub
Чыгрынаў Іван, Бабруйскі кацёл

Бабруйскі кацёл

Публіцыстыка

Чыгрынаў Іван

Гэту назву я запісаў толькі 23 сакавіка. Прыходзіла яна паволі, у ходзе ўсёй перадвыбарчай кампаніі, але з’явілася ў галаве няйначай па асацыяцыі з падзеямі, якія разгортваліся тут у 1944 годзе ў аперацыю «Баграціён»… Канешне ж падзеі не сумяшчальныя, і назва сапраўды паходзіць толькі ад знешняй асацыяцыі. Можна было б назваць нататкі зусім проста — «Як выбіраўся…». Я нічога не мяняў у нататках. Толькі нанава прачытаў, каб паправіць ско... More »


epub
Чыгрынаў Іван, Ішоў на вайну чалавек

Ішоў на вайну чалавек

Апавяданне

Чыгрынаў Іван

Ігнат скідаў за дваром апошнюю капу сена і, разгарачаны, увайшоў у сенцы, пастаяў там, пакуль не звыкліся вочы з лёгкім змрокам, і толькі пасля ўжо ўзяўся за конаўку, што вісела на сцяне над лаўкай, на якой стаялі вёдры з вадой. Вада ў адным вядры была халодная — мусіць, нядаўна з крыніцы, і зубы Ігнатавы адразу зайшліся. Ён пачаў піць маленькімі глыткамі. Піў доўга, смакуючы, і ўвесь час адчуваў, як паступова астывала нутро. (фрагмент) More »