Сіўко Франц

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Франц Сіўко.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Сіўчыкаў Уладзімір

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1958 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Сіўчыкаў. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Аўраменка Васіль, Радно і крыж Анатоля Сыса

Радно і крыж Анатоля Сыса

Эсэ

Аўраменка Васіль

Дата выхаду: 2023

Катэгорыя: Мэтадычная літаратура

Copyright © 2023 by Васіль Аўраменка; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Аўраменка Васіль, Радно і крыж Анатоля Сыса. Эсэ; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (122) 2023; 225-230 с.

“Незалежнасць – гэта…” – пісаў у 1990 годзе Уладзімер Арлоў у сваім знакамітым эсэ. І для большасці слова “незалежнасць” тады стала адкрыццём, акном у вольны свет, пачаткам новай эпохі і невядомых раней магчымасцяў. Быў, праўда, чалавек, для якога той час стаў зенітам славы і, адначасова, – схілам яркага творчага палёту, які хутка перайшоў у самотныя бадзянні па нізінах бязмэтнага існавання. Прага незалежнасці выявілася татальнай залежнасцю ад жорсткіх будзённых праблемаў і наканаваных лёсам непераадольных каляінаў жыцця. Гэтым чалавекам быў паэт Анатоль Сыс. Паэзія не прафесія і нават не стан душы. Гэта – крыж і цяжар паклікання, і, каб выжыць, ты мусіш яго несці няспынна. Паэзія – гэта залежнасць, накшталт наркатычнай, і той, хто сапраўды паспытаў яе чары, рэдка можа ад іх адмовіцца, хіба толькі патрапіўшы ў якую іншую залежнасць. Паэзія – вольная пані, і ніхто не можа сілай набіцца да яе нават у каханкі (а не тое што ў мужы), пакуль яна сама не зробіць свой выбар. Але ж тады ўжо літасці не чакай… (Фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Радно і крыж Анатоля Сыса. Эсэ

Варта пазнаёміцца:

epub
Аўраменка Васіль, Імправізацыя і сэнс

Імправізацыя і сэнс

Парадоксы Рыгора Барадуліна

Аўраменка Васіль

Думка нараджаецца раней за слова. Як імпульс, як ток, як прамень святла альбо зрух у студзяністай глыбіні спакою. Так думаюць мысляры і адмыслоўцы. Але, чытаючы Барадуліна, я заўважыў, што слова можа апярэджваць думку. Слова-гук нараджаецца на нейкую долю секунды раней, чым думка. Яно першаснае, да-думнае, і ўжо за ім цягнецца вобраз, алюзія, уяўленне, фантазія. Відаць, у гэтым і крыецца прынцып паэтычнай імправізацыі, а мо і сутнасць п... Болей »


epub
Аўраменка Васіль, Боль і рацыя

Боль і рацыя

Нябачны палёт ці адвечны шлях Алеся Разанава

Аўраменка Васіль

Ёсць такое выслоўе: не вер таму, хто больш гаворыць, а вер таму, каму больш баліць. А каму цяпер баліць больш за ўсіх? Напэўна ж, Украіне і ўкраінцам. Але і беларусы не самы шчаслівы народ, бо жывуць зусім не ў Бога за пазухай, а на даўніх гістарычных скразняках ды геапалітычных разломах, як той бядак у вечна дзіравым, паўразбураным будане. А што, як не паэзія, можа быць люстэркам народных страхаў і надзей і хто, як не паэты, – чуйныя ф... Болей »


epub
Аўраменка Васіль, Аптымізм і нацыяналізм

Аптымізм і нацыяналізм

Андрэй Хадановіч: легкадумнасць быцця, альбо цяжкасці перакладу

Аўраменка Васіль

Неяк мне трапілі ў рукі разам два паэтычныя зборнікі, знешне вельмі падобныя, амаль аднаго фармату, мяккія аранжавыя вокладкі з партрэтамі аўтараў: “Пералівы” Юркі Лявоннага і “Лісты з-пад коўдры” Андрэя Хадановіча. Здавалася б, што агульнага можа быць у творах 20-х гадоў мінулага і 2000-х цяперашняга стагоддзя? Але ж не толькі законы і задачы, а і вынікі паэтычнай творчасці маюць нешта агульнае, універсальнае па сваёй сутнасці. Хаця ўл... Болей »