Пятровіч Барыс, Спачатку была цемра

Спачатку была цемра

Аповесць

Пятровіч Барыс

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2023

Мастацкі рэдактар: Палынскі Ігар

Выдавец: Фонд Kamunikat.org

Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар

Памеры: 08:46:00

ISBN: 978-83-67937-04-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Audiobook

Copyright © 2023 by Барыс Пятровіч, Віктар Сямашка, Аляксандр Ясінскі - музыка, Фонд Kamunikat.org

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Агучыў: Віктар Сямашка

Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі.

Відэа: Кнігі бяз літар

Беларускія аўтары: Пятровіч Барыс

Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Частка 1.    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Частка 2.    play

Варта пазнаёміцца:

epub
Пятровіч Барыс, Ісці і не баяцца

Ісці і не баяцца

Нататкі з нататнічкаў

Пятровіч Барыс

Люблю прозу паэтаў – Вазнясенскага, Еўтушэнкі, Шкля­рэўскага, нават Ясеніна… Але прозу паэта Някляева не назаву прозай паэтаў. У ёй хапае вобразнасці, метафарычнасці, прыгожасцяў, якія ад паэзіі, але разам з тым гэта грунтоўная проза грунтоўнага празаіка. Люблю лёгкасць і прыгажосць прозы паэтаў. Кажу часта, што лепшае, што ёсць у лепшай жа прозе – ад паэзіі. Але Някляеву ўдаецца быць у паэзіі – паэтам, а ў прозе – празаікам. Рэдкая яка... Болей »


epub
Пятровіч Барыс, Цнота на потым

Цнота на потым

Аповесць з аповедаў спецкара

Пятровіч Барыс

Ніколі не думаў, што жыццё маё мне некалі спатрэбіцца, што буду апісваць пражытае і бачанае мною. Хоць большасць пісьменнікаў толькі гэтым і займаюцца. Жыццё маё мне здавалася нецікавым, беcпадзейным, пустым, аднастайным... Гэтаксама і праца, незважаючы на тое, што быў я журналістам, а значыць, увесь час – каля і між людзей. Мажліва, у адрозненне ад іншых, я занадта крытычна ці занадта патрабавальна ставіўся да пражытага, калі не бачыў ... Болей »


video
Пятровіч Барыс, Апа-калі...

Апа-калі?...

Пятровіч Барыс

Яго лічаць яскравым прадстаўніком экзістэнцыялізму ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён спалучае адданасць класічнай літаратурнай традыцыі з дакладна выверанымі назіраннямі за рэаліямі. Яго творы перакладзеныя на англійскую, французскую, нямецкую, рускую, польскую, чэшскую, балгарскую, славацкую, літоўскую, украінскую і іншыя мовы. Бырыс Пятровіч (сапраўднае Барыс Пятровіч Сачанка) – празаік. Нарадзіўся ў 1959 г. на Гомельшчыне ў вёсцы ... Болей »


mp3
Пятровіч Барыс, Наіўны дэтэктыў

Наіўны дэтэктыў

Аповесць

Пятровіч Барыс

Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org прапануе вашай увазе новую вострасюжэтную аповесць Барыса Пятровіча, якая друкавалася раней ў перыядычным друку, але асобнай кнігай ня выйшла. У «Наіўным дэтэктыве» апавядаецца пра расследаванне загадкавай смерці галоўнай гераіні... Як звычайна ў творах Барыса Пятровіча сон мяжуе з явай, а рэальнасць – з містыкай ды фантасмагорыяй. Болей »


epub
Пятровіч Барыс, Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто

Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто

З нізкі „Спецкар”

Пятровіч Барыс

Надвячоркам Максім выйшаў з гатэля і вырашыў прагуляцца па горадзе, які быў для яго новым у журналісцкіх вандроўках. Хоць горад быў знакаміты – адзін з самых маладых у краіне і населены ў асноўным моладдзю: другім пакаленнем ягоных будаўнікоў, – за некалькі гадоў працы ён так ні разу сюды і не дабраўся. Гадоў пяцьдзясят таму з усёй вялізнай краіны і з бліжэйшых вёсак хлопцы і дзяўчаты з’ехаліся ў невялікае тады мястэчка на камсамольскую... Болей »


epub
Пятровіч Барыс, Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Аповесьць

Пятровіч Барыс

...І вось ідзе ён лесам: ноч, дождж – што яшчэ можа быць горш. А ён – не зважае на непагадзь, цемру, страх, які дыхае ў твар. На ім лёгкая, прамоклая наскрозь кашуля, а яму ня холадна. Ён крочыць не адчуваючы стомы, ён – ляціць. Ён не заўважае адлегласьці, не заўважае адзіноты. І дарога дадому – шэсьць кіламетраў глухім лесам – дарога, якая так абрыдла яму за дзесяць школьных гадоў, цяпер у асалоду. Ён – шчасьлівы, але ня згадвае пра шч... Болей »


epub
Пятровіч Барыс, Наіўны дэтэктыў

Наіўны дэтэктыў

Аповесць

Пятровіч Барыс

…Дзяўчаты ад Антося назаўтра не з’ехалі. Не так проста напрыканцы верасня знайсці ў Менску кватэру. Засталіся яшчэ на тыдзень-другі. Антось быў не супраць, разумеючы гэта. За той час, што ён жыў тут адзін, без сяброўкі, крыху і засумаваў па «опчаству». Дзяўчаты трымаліся сціпла, можна сказаць, строга. У сяброўкі да Антося не лезлі. Словам, ва ўсім адчувалася не толькі іх часовасць у яго, але стрыманасць, адасобленасць. (фрагмент) Болей »


epub
Пятровіч Барыс, Пуцявіна

Пуцявіна

Аповесць

Пятровіч Барыс

Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер зусім неабавязкова туды ехаць. Можна набраць у інтэрнэце назву і віртуальна паблукаць па вуліцах горада, зайсці ў музеі, прачытаць звесткі... Болей »


epub
Пятровіч Барыс, Яблыкі па́даюць

Яблыкі па́даюць

Пятровіч Барыс

«Грэшнікі» ізноў праязджаю паўз гэтую вёску, у якой не спыняўся ні разу, але ведаю пра яе шмат, пачынаючы з ейнай амаль княскай даўняй гісторыі; учора тэлефанавала мама і сказала, што хлопец, які нядаўна прыйшоў з турмы, колькі дзён таму засёк тут сякераю трох жанчын, дакладней бабуль-пенсіянерак, з адною з іх ён жыў, а дзве іншыя былі суседкамі і штовечар прыходзілі да іх «на тэлевізар», а папросту — выпіваць і гуляць у карты што падшт... Болей »


pdf
Пятровіч Барыс, ...Роўна і трошкі ўправа

...Роўна і трошкі ўправа

фрэскі розных гадоў

Пятровіч Барыс

У кнігу Барыса Пятровіча ўвайшлі ўпершыню сабраныя разам фрэскі, у якіх верлібры дапаўняе рытмізаваная проза. Барыс Пятровіч - вядомы беларускі літаратар. Дэбютаваў апавяданьнем «Успамін. Яблыкі» ў 1988 годзе (часопіс «Крыніца»). Аўтар кніг «Ловы» (1992), «Сон між пачвар» (1994), «Фрэскі» (1998), «Шчасьце быць» (2004), «Жыць ня страшна» (2008), «Піліпікі» (2009), «Плошча» (2010), «Спакушэньне» (2013), «Спачатку была цемра» (2013), «Пуці... Болей »