Сасна Рыгор

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1939 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Рыгор Сасна. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Багдановіч Ірына

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Ірына Багдановіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Андзілеўка Людміла, Ключ у боціку

Ключ у боціку

(З жыцця маленькіх чалавекаў). Чытанка для дзяцей і дарослых

Андзілеўка Людміла

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2017

Выдавец: Кнігазбор

Памеры: 48 с.

ISBN: 978-985-7180-08-0

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2017 by Людміла Андзілеўка, Кнігазбор - афармленне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 821.161.3

Лепшай магчымасцю пазнаць жыццё з’яўляецца магчымасць паглядзець на свет праз душу другога чалавека. Калі ж гэты чалавек — дзіця, тваё дзіця, магчымасць трансфармуецца ў патрэбу, абавязак. Аўтар прапануе зірнуць на паўсядзённую рэальнасць вачамі малюкоў, прыслухацца да тонкіх струн іх душы.

Беларускія аўтары: Андзілеўка Людміла

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Андзілеўка Людміла, Любоў брэд, альбо Эфект плацэба

Любоў брэд, альбо Эфект плацэба

накід сцэнарыя кароткаметражнага фільма

Андзілеўка Людміла

Восень. Правінцыйны горад. На вуліцы маладая сучасная жанчына развітваецца з дачушкай, дзяўчынкай гадоў дзесяці-дванаццаці, выпраўляе ў школу. Пяшчотна папраўляе вопратку, усміхаецца, чакае лоб — «бадаюцца», цалуе дзіця ў нос, шчокі. (фрагмент) Болей »


pdf
epub
Андзілеўка Людміла, Эфект плацэба

Эфект плацэба

Апавяданні

Андзілеўка Людміла

Грамадства набліжаецца да мяжы расчалавечвання. Страчваецца боскі пачатак: любасць, сапраўднасць падмяняюцца на прынцып формы. Нараджэнне дзіцяці перастала быць радасцю, цудам, сакраментальнай таямніцай. Дзіця можна прадаць, купіць, атрымаць у прабірцы. Жанчына — інкубатар, прамысловы кантэйнер для жывога тавару, яйцаклеткі. Яе задача пасля родаў — зберагчы бізнес, захаваць формы, пругкасць грудзей, прывабнасць. Сучаснай маці цяжка разв... Болей »


epub
Андзілеўка Людміла, З інтымнага жыцця старэчы

З інтымнага жыцця старэчы

апавяданне

Андзілеўка Людміла

Тэлефонны званок разбудзіў рана, ноч зноў выдалася бяссоннай, сабраўся даспаць, крыху палепшыць самаадчуванне, толькі задрамаў — так лёгка, лагодна, у нейкім маладым флёры, і — на табе, як у сэрца нажом, бы кіпнем абдало, нават ціск, адчуваецца, падскочыў. Званок, рэзкі — гук забыўся адключыць з вечара: на летніку столькі занятку — ламаюцца гарадскія побытавыя звычкі, парушаецца рэжым. Зірнуў у экранчык. (фрагмент) Болей »


epub
Андзілеўка Людміла, «Замежжа нам дапаможа»

«Замежжа нам дапаможа»

апавяданне

Андзілеўка Людміла

Еду ў агульнаграмадскім транспарце, маю ўвагу палоніць купка смуглявых іншаземцаў: не тое каб выглядам (да гастарбайтэраў наша вока ўжо звыклася) і не паводзінамі — людзі трымаюцца даволі прыстойна. Вуха ўвесь час ловіць настойлівыя і незразумелыя, але чымсьці знаёмыя гукаспалучэнні: «Каляляська, каляляська, дабыдзень, тапапацена…» І тут нарэшце да мяне даходзіць, што чую я родную мову, толькі з моцным акцэнтам. Аж вочы акругліліся! Раз... Болей »


epub
Андзілеўка Людміла, «Когда б вы знали, из какого сора…»

«Когда б вы знали, из какого сора…»

апавяданне

Андзілеўка Людміла

Тэлефанавалі з рэдакцыі: «Чаму цураецеся нашага органа? Не жадаеце пазнаёміць чытачоў роднага горада са сваёй творчасцю? Дайце падборку — надрукуем». Я люблю чытачоў. Творы падабрала, выслала. Надрукавалі ў двух нумарах з прыемнай прадмовай. Дзякую! Прыходжу ў бібліятэку, вітаюся — на мяне з-пад ілба хітрым вокам паглядае бібліятэкарка. (фрагмент) Болей »


epub
Андзілеўка Людміла, Шапэн. Чыжоўка. COVID

Шапэн. Чыжоўка. COVID

апавяданне

Андзілеўка Людміла

Дзясятая бальніца, гінекалагічнае аддзяленне, часова аддадзенае, як і многія з іншых, пад наплыў хворых на COVID. Адзінаццаць палат, набітых да адказу, дзве з іх пераабсталяваныя ў рэанімацыю: бясконца гудуць апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх — піў, піў, піў, пляўмб, піў, піў піў, пляўмб. Адна з палат мае тры жыццядайныя крыніцы кіслароду: дзве паасобку і адна беражліва падзеленая на два ложкі — так атрымліваецца выратаваць ужо чатыры д... Болей »


epub
Андзілеўка Людміла, Бізнес-лэдзі

Бізнес-лэдзі

дзённік нянькі

Андзілеўка Людміла

Паўтарагадовы Жэка даядаў астаткі баршчу, і тут якаясь халера штурхнула мяне пацягнуцца да палічкі па маленькі прастакутнічак файлаў, па абодва бакі старонак у ім былі паўстаўляныя каляровыя здымкі. Звычайна маці забаўляла Жэньку гэтымі фоткамі, падманам торкаючы ў рот лыжку кашы ці булёну. Навошта спатрэбіўся ён мне? Дзіця паела. І вось: абед зноў на стале! Хлопчык прыгледзеўся да адной з фатаграфій, пазнаў маці, торкнуў пальцам у здым... Болей »


epub
Андзілеўка Людміла, Спасцігаючы Кафку

Спасцігаючы Кафку

апавяданне

Андзілеўка Людміла

Можна выйсці на гаўбец, пераважыцца праз парэнчы, абаперціся на локці, удыхнуць свежага паветра і лавіць у далонь кроплі надаедлівага восеньскага дажджу ці лёгкія сняжынкі прыспелай зімы, мо проста назіраць знаёмае наваколле: кавалачак неба, што толькі і пакінулі дамы. Насупраць, з бакоў і спрэс-спрэс — шматпавярховыя будынкі, у незанавешаных вокнах якіх ты заўсёды міжволі здольны стаць бессаромным сведкам сямейнага ладу чужых табе жыха... Болей »


pdf
epub
Андзілеўка Людміла, Няхай выбачае юнацтва

Няхай выбачае юнацтва

Кніга прозы

Андзілеўка Людміла

На гэты раз аўтар прапануе «дарожную чытанку для жанчын і чулых мужчын». Сапраўды, апавяданні лёгка чытаюцца, займальныя, прыцягваюць цікавымі сюжэтамі і дзіўнымі паваротамі людскіх лёсаў. Болей »


epub
Андзілеўка Людміла, Няхай выбачае юнацтва

Няхай выбачае юнацтва

проза

Андзілеўка Людміла

У раздзеле «Госці» сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі» паглядаў на мяне з фота незнаёмы мурлаценькі дзядзька на фоне дагледжанай сядзібы: альтанка, мальвы, ружы, сад, ставок з рыбкамі, трактар, аўто… Дабрабыт у поўным наборы. Усё, што многім па справядлівасці здаецца сапраўдным рэальным шчасцем. Не пазнала дзядзьку, вось прозвішча — рэдкае, пакручастае — спыніла: калісьці чула. Перабрала транзітнікаў класа, школы, і ва ўспамінах жыхароў род... Болей »