Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019-11
Рэдактар: Дынько Андрэй
Выдавец: Суродзічы
Памеры: 96 с.
ISSN: 2617-2305
Copyright © 2018-2021 by Наша гісторыя
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2063.]
Асноўныя тэмы гэтага нумара: — лёс Праваслаўнай царквы і яе іерархіі пад уладай камуністаў; — як нашыя продкі ўдзельнічалі ў заваяванні Расіяй Сібіры; — як сёння жыве Іран — неліберальная, але плюралістычная дзяржава; — як фіны адстаялі сваю незалежнасць ад СССР у часы Зімовай вайны 1939—1940 гадоў; — жыццё, кар'ера і недарэчная смерць славутага лётчыка, нашага земляка Сяргея Грыцаўца; — у чым геній славутага мастака родам з нашых Смілавічаў Хаіма Суціна; — успаміны пра савецкі суд над "валютчыкамі і фарцоўшчыкамі" і рэфлексіі адносна гэтай чыста савецкай з'явы; — лёс паэта і літаратурнага чыноўніка Андрэя Александровіча — хлопчыка з галоднай мінскай Пярэспы, які дапамагаў круціць жорны рэпрэсій, але і сам у іх патрапіў
Каталёг: BTH
Пэрыёдыка: Наша гісторыя
У нумары 3/2021 "Нашай гісторыі", які сёння выйшаў і ўжо даступны ва ўсіх асноўных кропках: - Мікола Ермаловіч, які вярнуў беларусам ВКЛ: жыццё як бы асобна; - Містыфікацыя прафесара Кацара: што не так з арнаментам для дзяржаўнага сцяга БССР; - Сакрэты збору мёду дзікіх пчол заўсёды перадаваліся ад бацькі да сына: бортніцтва ў гісторыі і трыста сучасных беларускіх бортнікаў; - Магілёўскае Падміколле: каб адчуць дух Магілёва, трэба абавя... Болей »
У свежым нумары "Нашай гісторыі" (2/2021): - Тайная гісторыя мінскага праспекта: па старонках захапляльнай кнігі французскага прафесара Фаб'ена Бела "Мінск. Архітэктура сталіцы 1917—1956"; - Карэйскі шлях: кампраміс з аўтарытарным рэжымам ці бескампрамісная барацьба? - Вёска Мачуль на Століншчыне: тут плавалі на дубах, а шляхта і сяляне, хоць тыя і тыя праваслаўныя, мелі асобныя могілкі і называлі тыя ж прадметы рознымі словамі... Болей »
У № 1/2021 "Нашай гісторыі": — Іван Мележ, які ўсіх здзівіў: стаў класікам беларускай літаратуры, калі вялікіх твораў ад яго ніхто не чакаў; — Што нам дала гістарычная Літва?; — Надбярэзінская засцянковая шляхта на прыкладзе адной сям'і; — "Нічога не бойся, я загіну дзеля перамогі": аповед пра неймаверныя выпрабаванні і натхняльную стойкасць бабулі, запісаны ўнучкамі; — Анёл і змей, чарапы і сэрцы: знакі памерлых на хрыс... Болей »
У новым нумары "Нашай гісторыі" (12/2020): - Соф'я Вітаўтаўна, дачка славутага князя Вітаўта, гаспадыня Масквы; - Трава нашых дзядоў. З якімі цяжкасцямі сутыкаліся беларускія вяскоўцы ва ўмовах калгаснай сістэмы, каб пратрымаць уласную карову; - Сенаванне. Галоўная летняя праца ў колішняй беларускай вёсцы; - Скульптарка Кацярына Кобра: каханне і нянавісць з мастаком Уладзіславам Стшэмінскім; - Брэсцкі мір, суп з бычыных х... Болей »
У № 11/2020 "Нашай гісторыі": - Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху; - Чорныя палкоўнікі ў Грэцыі і іх крах; - "Нашанівец" Сяргей Палуян: імкліва жыў, чаму пайшоў? - Як палачане ў Сярэднявеччы князёў выганялі; - Фердынанд Рушчыц: геній з Багданава, геній у Багданаве; - "Нядзеля. Ля касцёла": разбор карціны Фердынанда Рушчыца; - Забойства балгарскага пісьменніка-дысідэнта Георгія Маркава. Укол парасонам... Болей »
У № 10/2020 "Нашай гісторыі": - Чаму яна не зламалася. Піша Андрэй Скурко; - Агент Шквал і агент Арэф’еў. Як КГБ атачаў Ларысу Геніюш сексотамі, на якіх яна не магла і падумаць. Піша гісторык Зміцер Дрозд; - «Партыя рэфарматараў зайшла так далёка, што ўжо не магла спыніцца». «План Герцберга» мусіў выратаваць Рэч Паспалітую, але насамрэч яе загубіў. Піша Цімох Акудовіч; - 50 Ведаў 20 моў, а даследаваў беларускую. Пра Пятра Бузука расказв... Болей »
У № 9/2020 "Нашай гісторыі": – "Салідарнасць" — рух, які змяніў свет і гісторыю; – Лех Валенса — электрык, які стаў прэзідэнтам; – "Салідарнасць" і беларусы; – Ліцвіны супраць русінаў: як у бітве дзвюх ідэнтычнасцей у Вялікім Княстве Літоўскім перамагла трэцяя; – Жахлівая помста душыцелю паўстання Каліноўскага; – Чаму ў патрыярха і епіскапаў бел-чырвона-белыя стужкі на мантыях і гербах? – Міхал Ціткоў — забыты геній... Болей »
- Аўгуст ІІ Моцны стаў манархам- міфам. Але, калі адкінуць легенды, які след пакінуў у нашай гісторыі чалавек, 350-гадовы юбілей з даты нараджэння якога мы сёлета адзначаем? - Стары і Новы гарадзенскі замкі ў часы Сасаў. Бліскучае мінулае і сумнеўная будучыня; - Заўэрбратэн па-саксонску. Саксонскія каралі прынеслі ў Польшчу, Беларусь і Літву сярод іншага і ўплывы саксонскай кухні; - Горад каралёў Сасаў: восем адрасоў Дрэздэна; ... Болей »
Эпідэміі ў розныя эпохі, жыццё да Міндоўга: як выглядала ранняя Літва і 1945 — усё гэта тэмы новага нумара «Нашай гісторыі». Пра раннюю Літву піша спецыяліст па гэтым перыядзе — кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч. З іншых матэрыялаў звярну ўвагу на артыкул Валера Каліноўскага пра «Чатыры каханні Барыса Кіта». А таксама на артыкул Сяргея Астанковіча пра Паўла Растаргуева, які даследаваў беларускія гаворкі Севершчыны, гэт... Болей »
Ленін — вось хто стаў цэнтральнай постаццю новага нумара «Нашай гісторыі». Пра Леніна і яго рэвалюцыю піша Андрэй Скурко, а пра марксізм усходні і заходні — Анатоль Сідарэвіч. На што яшчэ звярнуць вашу ўвагу? Для мяне адкрыццём сталі Трашчычы (ніколі там не бываў раней). Гэта родная вёска Лява і Міколы Гарошкаў, каля Міра. Вельмі даўно асяродак беларускасці, цікава. Туды выправіліся выдатныя беларускія гісторыкі Сяргей Грунтоў... Болей »