Каліта Іна

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Іна Каліта.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Як укладалі „Спадчыну”

Як укладалі „Спадчыну”

Да 135-годдзя ад нараджэння і 75-годдзя смерці Янкі Купалы

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2018

Выдавец: Кнігазбор

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Бацькаўшчыны; кніга 35

Памеры: 290 с.: [12] c. іл.

ISBN: 978-985-7180-90-5

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Мэтадычная літаратура

Copyright © 2018 by Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч - укладанне, ЗБС Бацькаўшчына, Кнігазбор - афармленне

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [4962]

Дадатковая даведка: Укладанне, падрыхтоўка тэкстаў, уступнае слова, агульнае рэдагаванне Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча ; каментары Наталлі Гардзіенкі, Лявона Юрэвіча. Укладальнікі шчыра ўдзячныя за спрыянне Вітаўту Кіпелю і Ціхану Чарнякевічу. Кніга створана на падставе эпісталярнага архіва, перададзенага Беларускім інстытутам навукі і мастацтва (Нью-Ёрк) у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.

Кніга «Як укладалі “Спадчыну”», трэцяя ў падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, уяўляе з сябе заснаваны на ліставанні аповед пра тое, як у 1950-я гады на Захадзе рыхтаваўся збор выбранай паэзіі Янкі Купалы. Захаваная ў архіве БІНіМа і перададзеная ў БДАМЛМ карэспандэнцыя ўкладальніка Вітаўта Тумаша і выдаўца Станіслава Станкевіча расказвае пра час і людзей, а таксама пра тыя складанасці, якія мусілі пераадолець эмігранты, каб у 1955 г. у Мюнхене ўбачыла свет унікальнае выданне твораў класіка. Гэта першая беларуская кніга пра кнігу.

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)