Вішнёў Зміцер, Шоргат жукоў

Шоргат жукоў

тэксты

Вішнёў Зміцер

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2011

Выдавец: Галіяфы

Выдавецкая сэрыя: Другі фронт мастацтваў

Памеры: 92 с.

ISBN: 978-985-6906-55-1

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2011 by Зміцер Вішнёў, Галіяфы - афармленне

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

У новую кнігу Змітра Вішнсва ўвайшлі тэксты, напісаныя за апошнія нскалькі гадоў (2005—2011). Большасць змешчаных у выданні твораў друкавалася ў перыядычым друку: «Новы час», «Дзеяслоў», «Тэксты». «Шоргат жукоў» — гэта чарговая спроба аўтра ўпрыгожыць навакольную прастору.

Беларускія аўтары: Вішнёў Зміцер

Выдаўцы і выдавецтвы: Галіяфы

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

epub
Вішнёў Зміцер, Марскія запісы

Марскія запісы

(Капітан Барада тут жарэ селядзец і цэдзіць халодны шнапс)

Вішнёў Зміцер

Шведская глыбінка. Амоль. Увечары на машыне пра­е­дзеш – уражанне, што трапіў у нашыя Лынтупы. Цішыня і спакой. Калі раз на пятнаццаць хвілінаў сустрэнецца машына – лічы, што пашанцавала. Ці, магчыма, шведы не любяць увечары перасоўвацца на машынах? Бо, пэўна, лепей сядзець недзе каля каміна, глядзець на языкі полымя і пацягваць віно з келіха? У кожным разе, ад нашых Лынтупаў, безумоўна, ёсць істотнае адрозненне. У цэнтры гарадка, як ка... Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Калі прыгледзецца – Марс сіні

Калі прыгледзецца – Марс сіні

Антыраман

Вішнёў Зміцер

Антыраман Змітра Вішнёва — гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі — у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой, цешыцца і плюхаецца ў космасе сваіх пачуццяў. Болей »


Вішнёў Зміцер, Спітыя баркасы

Спітыя баркасы

тэксты

Вішнёў Зміцер

Новая кніга Змітра Вішнёва складаеццй з ггадарожных вершаў. Аўтар вядзе хітрую гульню са словам і вобразам, слухае “грукат цягніковых зубоў” і “булькае пра свабоду”, правакуе чытача да пабудовы фантазійных краявідаў. Каларыт гэтага зборніка стварае марская тэма: баркасы, якары, шторм, камбала, вясёлыя піраты. Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Замак пабудаваны з крапівы

Замак пабудаваны з крапівы

Раман

Вішнёў Зміцер

Правобраз лірычнага героя – сам аўтар, або адлюстраванне аўтара – сам лірычны герой. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы» — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі вымагае ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Раман можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, ал... Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Фараон у заапарку

Фараон у заапарку

тэксты

Вішнёў Зміцер

Вядомы і неардынарны беларускі паэт Зьміцер Вішнёў прадстаўляе зборнік сваіх вершаў. Свае творы аўтар аднак не называе традыцыйнымі вершамі, бо паэзія Вішнёва – гэта сучасная пастмадэрнісцкая літаратура эўрапейскага ўзроўню. Тэксты – вось тое трапнае і непаўторнае азначэньне творачасьці Зьмітра Вішнёва. Сам зборнік вершаў складаецца ў шасьці частак, кожная зь якіх вызанчаецца завершанасьцю і асэнсаванасьцю. І безумоўна аўтар перадае ... Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Верыфікацыя нараджэння

Верыфікацыя нараджэння

Вішнёў Зміцер

У развагах пра «свой шлях». На двары 2005 год - адышлі ў мінулае «Тутэйшыя», дыхае праз раз Таварыства Вольных Літаратараў, хварэе на сухоты творчы рух «Бум-Бам-Літ», у коме Саюз беларускіх пісьменнікаў, кульгае на мыліцах суполка «Schmerzwerk»... Бадай, нікога і няма... Тым не менш літаратура жыве і квітнее. Жан-Люк Нансі сцвярджае, што «"людзі" - гэта не ананімны гуд натоўпу, гэта адначасова неакрэсленыя і своеасаблівыя прывіды, алюзі... Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў

Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьле...

Раман без парахода і самалёта

Вішнёў Зміцер

Параход адплыў, самалёт паляцеў, а трап застаўся. Прыступкі яго сумуюць па падэшвах i галетах. Аднак трап, які пабудаваў Вішнёў, не пустуе. Ен населены сябрамі аўтара і... сусьлікамі — маленькімі лядашчымі зьвяркамі. Зьвяркі мітусяцца i агрызаюцца, точаць, точаць свае зубкі аб нашыя вочы i думкі. Так, яшчэ трэба паведаміць, што трап скалочаны з аўтарскіх асацыяцыяў, зьвязаных зь яго біяграфіяй. Вішнёў — майстра лоўлі асацыяцыяў. Ен узаб... Болей »


pdf
epub
Вішнёў Зміцер, Тамбурны маскіт

Тамбурны маскіт

Вішнёў Зміцер

Чарговая кніга беларускага постканцэптуаліста Зміцера Вішнёва апроч вершаў, апавяданняў уключае дзённікавыя нататкі, апісанні перфомансаў і візуальныя творы. Неардынарнасць творчага падыходу да слова і вобраза, парадаксальнасць успрымання элементарных рэчаў даўно паставілі аўтара ў адзін шэраг з вядомымі дзеячамі мастацтва, такімі, як Сальвадор Далі, Канстанцін Алімпаў, Аляксандр Брэнер. Балансуючы на мяжы розных мастацкіх накірункаў, а... Болей »


pdf
Вішнёў Зміцер, Штабкавы тамтам

Штабкавы тамтам

Тэксты

Вішнёў Зміцер

Чытаючы гэтую кнігу, міжволі ўяўляеш сябе то пасярод шумнага карнавалу, то ў непралазных джунглях, то ў нябесах на дэльтаплане, то на крызе ў акіяне, то ў палаце вар'ятні, то на сэрцазаміральнай вышыні перад краянем бездані, дзе абрываюцца ўсе сюжэты, думкі, сказы, словы... Між іншым, кнігу Зміцера Вішнёва ва ўсіх вышэйпералічаных мясцінах таксама можна чытаць. Гэта нават дадасць да яе ўспрымання большай вастрыні. Болей »