Народная Воля, 103 (4458) 2019

Народная Воля

103 (4458) 2019

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2019-12-31

Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф

Выдавец: УК Народная Воля

Copyright © 2019 by Народная воля

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

2019 год мне хочацца параўнаць з… ракой, дакладней з невялікай рачулкай Палатой, якая цячэ ў Полацку і каля Сафійскага сабора ўпадае ў Дзвіну. Уявіце сабе: плыве шырокая, павольная, дрымотная рака, і раптам ёй пад бок дае адчувальнага кухталя імклівая, нібы збягае з гор, рэчка. Палата з разгону будзіць сонную Дзвіну, закручвае на яе паверхні віры, у месцы іх сутыкнення нават колер вады змяняецца. Гэткім будзіцелем у чарадзе апошніх залішне спакойных гадоў, якія праходзілі, нібы ў санлівым анабіёзе, бачыцца мне і сыходзячы год. Ён не ўзняў штармавую хвалю ў плыні нашага часу, але заўважна ўзвірыў яе па ўсім рэчышчы, раскатурхаў і пазбавіў балотнага спакою. Згадаем наўскідку, не прэтэндуючы на ўсеахопнасць, тыя падзеі, вакол якіх закручваліся віры грамадскай думкі і паскорваў сваю хаду беларускі час. Падзеяй года, бясспрэчна, стала пахаванне Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года ў Вільнюсе. Тысячы беларусаў пад бел-чырвонабелымі сцягамі здзейснілі своеасаблівы хадж да сваіх святыняў, як мусульмане ў Мекку (нездарма паэт Уладзімір Жылка сто гадоў таму напісаў: “О Вільня, крывіцкая Мекка, / ці варта прарока ты стрэць?”). І гэта не было чарговай выязной акцыяй апазіцыі – з падвозам удзельнікаў дапамагла Беларуская чыгунка, чые два дадатковыя цягнікі з’явіліся надзіва своечасова. А ўдзел у жалобнай урачыстасці беларускага віцэ-прэм’ера, трэба думаць, канчаткова спыніў у афіцыйных СМІ недарэчныя дыскусіі пра Каліноўскага як “польскага мяцежніка”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Народная Воля

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Народная воля, 7 (4772) 2023

Народная воля

7 (4772) 2023

У эфіры расійскага тэлебачання зноў прагучала: “Беларусь – гэта частка “вялікай Расіі”. Прагучала не з вуснаў нейкага фрыка, не ад невуча з няпоўнай школьнай адукацыяй, не ад замежніка, для якога былы СССР і Расія гэта адно і тое ж. Прагучала з вуснаў адстаўнога генерала Службы знешняй разведкі, былога начальніка інфармацыйна-аналітычнага упраўлення СВР, а потым – дырэктара Расійскага інстытута стратэгічных даследванняў Леаніда Рашэтн... Болей »


pdf
Народная воля, 6 (4771) 2023

Народная воля

6 (4771) 2023

Лідар гурта Meriem Band Мэрыем Герасіменка нарадзілася ў Мінску. Пасля школы вучылася ў каледжы, затым паступіла ва ўніверсітэт. Атрымала юрыдычную адукацыю. Займалася спортам, у свой час дзяўчына ўваходзіла ў склад юнацкай зборнай Беларусі па валейболе. “У мяне за плячыма прэзідэнцкая музыкальная школа, я піяністка, – казала Мэрыем у адным з інтэрв’ю. – Паралельна выкладчыкі заўважылі, што спяваю. У мяне быў нехарактэрны для дзяўчынкі ... Болей »


pdf
Народная воля, 5 (4770) 2023

Народная воля

5 (4770) 2023

У аўторак у Мінскім гарадскім судзе пачаўся завочны суд па крымінальнай справе ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Марыі Мароз, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага. Усім абвінавачаным інкрымінаваны: – змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч.1 арт.357 Крымінальнага Кодэкса Беларусі); – стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем (ч.1 арт.361-1 КК); – публічныя заклік... Болей »


pdf
Народная воля, 4 (4769) 2023

Народная воля

4 (4769) 2023

Пра тое, як на Стары Новы год расійскія агрэсары “павіншавалі” ўкраінцаў ракетнымі абстрэламі, ведае ўвесь белы свет. Вынікам іх стала жудасная трагедыя ў Дняпры – ракета трапіла ў шматпавярхоўку, у выніку чаго абрынуўся цэлы пад’езд. Па стане на другую палову панядзелка было вядома, што загінула 40 чалавек (з іх – трое дзяцей); траўмаваны 75 чалавек (з іх – 15 дзяцей); выратаваныя 39 чалавек (з іх – 6 дзяцей). Ратавальная аперацыя ўчор... Болей »


pdf
Народная воля, 3 (4767) 2023

Народная воля

3 (4767) 2023

Вольга Севярынец распавяла пра сва¾ маленькае сямейнае свята. ў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года. Яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч.1 арт.13 і ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэкса – Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках. У выніку П.Севярынец асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Зараз ён ў Шклоўскай калоніі. “Зімовы сезон самы багаты ў нашай сям’і на святы, – распавяла Вольга Севярынец, ... Болей »


pdf
Народная воля, 2 (4766) 2023

Народная воля

2 (4766) 2023

Дзмітрый Сайкоў, які быў арыштаваны, выйшаў на волю і ўжо прымае пацыентаў у сваім медыцынскім цэнтры. Нагадаем, што ў маі 2022 года многія інфармацыйныя рэсурсы паведамілі пра затрыманне заснавальніка і кіраўніка «Нардзіна» Дзмітрыя Сайкова і ягонай жонкі Іны на іх лецішчы ў Браславе. У самым медцэнтры 13 мая супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў быў праведзены вобыск. Пры гэтым праца медустановы не прыпынялася. 19 мая ... Болей »


pdf
Народная воля, 1 (4765) 2023

Народная воля

1 (4765) 2023

Учора ў судзе Ленінскага раёна г.Мінска пачаліся слуханні “па справе “Вясны”. Усё ідзе да таго, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасці чатырох праваабаронцаў: Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка па камандзе Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча, а таксама завочна Зміцера Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь. За высокім сталом ў мантыі суддзя М... Болей »


pdf
Народная воля, 79 (4639) 2021

Народная воля

79 (4639) 2021

Створаная летась канстытуцыйная камісія вуснамі яе старшыні (ён жа старшыня Канстытуцыйнага суда) Пятра Міклашэвіча нядаўна абвясціла: да 7 лістапада народу будзе прад’яўлены праект новага варыянта Канстытуцыі. Я нездарма ў адным сказе тройчы ўжыў гэтыя базісныя для любой дзяржавы словы: канстытуцыя і канстытуцыйны. Паколькі менавіта новая Канстытуцыя, на думку юрыстаў (у мантыях і без) і шматлікіх экспертаў (прыўладных і не толькі)... Болей »


pdf
Народная воля, 78 (4638) 2021

Народная воля

78 (4638) 2021

У Гродне прырост колькасці захварэлых на каранавірус – 30–40 працэнтаў. Аб гэтым па мясцовым тэлебачанні паведамілі галоўны ўрач занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Яніна Шарэнда і галоўны ўрач цэнтральнай гарадской паліклінікі Аляксандр Раманчук. SOS! Дакладных лічбаў захварэлых на каранавірус у Гродне і вобласці ўрачы не назвалі, але было сказана, што з канца жніўня назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да росту захворвання на каран... Болей »


pdf
Народная воля, 77 (4637) 2021

Народная воля

77 (4637) 2021

У газеце «Народная Воля» з’яўляюцца публікацыі, аўтары якіх ставяць пытанне аб прыняцці новага Выбарчага кодэкса. Я таксама лічу, што ў гэты важны дакумент трэба ўносіць кардынальныя змены. Але, на мой погляд, гэта не панацэя. Пакуль улада будзе знаходзіцца ў руках Лукашэнкі, волевыяўленне народа не можа рэалізавацца на дэмакратычных асновах, абавязкова будуць мець месца фальсіфікацыі вынікаў галасавання. Таму спачатку, каб перамагчы на... Болей »