Ведамасьці, 05

Ведамасьці

Гарадская газета Гродна

05

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2007-12-26

Рэдактар: Тызенгаўз Антоні

Выдавец: Гарадзенскі Рух «За Свабоду»

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Гарадзенская гарадская газета “Ведамасці” выдаецца з траўня 2007 года. Заснавальнікам газеты з’яўляецца гарадзенскі Рух “За Свабоду”. Газета сталася пераемніцай “Гарадзенскай Свабоды”, два нумары якой пабачылі свет у траўні 2007 года. “Ведамасці” выдаюцца інтэлектуальнымі і творчымі сіламі Гарадзенскага Руху “За Свабоду”, гарадзенскай арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, а таксама здольнай актыўнай моладзі; Газета выдаецца самвыдатам у фармаце А3, мае электронную і друкаваную версіі; Галоўны рэдактар гарадзенскіх “Ведамасцяў” Антоні Тызенгаўз; Kантакт з рэдакцыяй – zasvabodu.hrodna@gmail.com Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Змены на мяжы Увозіць гарэлкі ў Беларусь цяпер можна болей, а асабістых рэчаў – меней. З 22 снежня змяніліся нормы бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання. Цяпер дазваляецца ўвозіць да двух літраў алкагольных напояў (напой лічыцца алкагольным, калі масавая доля этылавага спірту ў ім складае 7% і больш). Піва ў гэтыя два літры не ўваходзіць, але толькі пры ўмове, калі доля этылавага спірту ў ім складае менш за 7%. Раней норма ўвозу алкаголю ў Беларусь складала адзін літр. Фізічная асоба цяпер мае права бяспошлінна ўвозіць на тэрыторыю Беларусі 35 кг тавараў для асабістага карыстанне (раней можна было 50 кг). У межах гэтай нормы можна ўвозіць таксама пыласосы ды мэблю. Крыху спакою могуць мець цяпер тыя, хто накіроўваецца на адпачынак. З пераліку тавараў, якія абкладаюцца мытнымі пошлінамі пры ўвозе, выключаная відэаапаратура. Адмененыя колькасныя абмежаванні на ўвоз прадметаў вопраткі з натуральнай скуры і футра. Бяспошлінна можна ўвозіць і ювелірныя вырабы ў колькасці да 5 адзінак. Паводле ўказа “Аб ільготным перамяшчэнні праз мытную мяжу тавараў для асабістага карыстання”, таксама ўсталёўваюцца абмежаванні па ўвозе аўтамабіляў для асобаў, якія не з’яўляюцца ўласнікамі транспартнага сродку і не рэгіструюць гэты від прадпрымальніцкай дзейнасці. Увоз такімі асобамі аўтамабіляў два і больш разоў на працягу каляндарнага году будзе разглядацца як прадпрымальніцкая дзейнасць.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ведамасьці

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Ведамасьці, 06

Ведамасьці

Гарадская газета Гродна

06

Слёзы міністра “…У меня наворачивались слезы, когда я смотрел на своих сотрудников, в которых плевали, которых били и делали с ними, что хотели”, - так пра акцыю пратэста прадпрымальнікаў выказаўся на прэс-канферэнцыі міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімер Навумаў. У Беларусі дэманстранты не першы раз крыўдзяць міліцыянтаў. Яшчэ 25 сакавіка 2006 года да зубоў узброены сцягамі, і кветкамі натоўп каля метро “Неміга” цынічна напаў на м... Болей »


pdf
Ведамасьці, 04

Ведамасьці

Гарадская газета Гродна

04

У сакавіку студэнтку Маргарыту Царан асудзілі за набыццё марыхуаны. Наркотык яна купіла па просьбе знаёмага, Андрэя Кіселя, у свайго выкладчыка Здасюка. Калі прынесла Кіселю, яе ўжо чакалі міліцыянты. Дзеўчына правяла агулам 5 месяцаў ў калоніі, да верасня, пакуль прэзыдыюм Гарадзенскага абласнога суда не змяніў прысуд на больш мяккі - 3 гады ўмоўна. Андрэй Кісель быў завербаваны міліцыяй. Злапаны за ўжыванне марыхуаны, хлопец меў “'зад... Болей »


pdf
Ведамасьці, 03

Ведамасьці

Гарадская газета Гродна

03

Толькі ў “Ведамасцях” - спіс набольш вядомых гарадзенскіх чыноўнікаў, суддзяў, сілдавікоў, дырэктараў, якія не змогуць выязжаць у краіны Захаду.Больш як двум сотням жыхароў Гродзеншчыны: кіраўнікам сілавых службаў, суддзям, чыноўнікам, дырэктарам прадпрыемстваў, разам з сужонцамі - за рэпрэсіі супраць грамадзянаў Беларусі абмежаваны ўезд у цывілізаваныя краіны свету. Болей »


pdf
Ведамасьці, 02

Ведамасьці

Гарадская газета Гродна

02

Сакрэтныя дакументы, фота трупаў, урэшце, адрэзаныя чалавечыя пальцы – усё гэта пакінулі гарадзенскія міліцыянты ў былым будынку Кастрычніцкага РАУС. З будынку на Карбышава,15 Кастрычніцкі РАУС перасяліўся больш года таму. Але цяперашні стан унутраных памяшканняў стварае ўражанне быццам міліцыянты тэрмінова ўцякалі – столькі нечаканых рэчаў пакінулі яны пасля сябе. Увайсці проста – будынак не ахоўваецца, ён нават не зачынены. З боку вул... Болей »


pdf
Ведамасьці, 01

Ведамасьці

Гарадская газета Гродна

01

5 ліпеня ў Сейме Польшчы адбыліся слуханні па праблеме захавання ўнікальнай архітэктурнай спадчыны Гродна. Удзел у дыскусіі ўзялі дэпутаты польскага Сейму, прадстаўнікі Міністэрстваў культуры і замежных спраў Польшчы, з беларускага боку _ прадстаўнікі Руху “За Свабоду”. “Для Польшчы праблема захавання Гродна з’яўляецца важнай задачай” – зазначыў на сустрэчы старшыня Сеймавай камісіі на карысць супрацоўніцтва з Беларуссю Роберт Тышкевіч.... Болей »