Сіўко Франц

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Франц Сіўко.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Сіўчыкаў Уладзімір

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1958 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Сіўчыкаў. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Лексічны атлас беларускіх народных гаворак, T. 3

Лексічны атлас беларускіх народных гаворак

Чалавек

Том: 3

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1996

Рэдактар: Мацкевіч Ю. Ф., Яшкін І. Я.

Рэдакцыйная калегія: Клімчук Ф. Д. і інш.

Выдавец: Інстытут мовазнаўства АНБ, Фонд фундаментальных даследванняў РБ, Міністэрства Архітэктуры і Будаўніцтва РБ

Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Беларуская мова; Культура; Мэтадычная літаратура; Слоўнікі

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [554]

Сыгнатура: IX.Lie

Трэці том «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» грунтуецца на тых жа метадалагічных прынцыпах, што і папярэднія тамы. Ен уключае 293 лінгвістычныя карты, на якіх паказана тэрытарыяльнае пашырэнне лексікі мясцовых гаворак Беларусі, якая датычыцца асобы чалавека, яго побыту і заняткаў. Сюды адносяцца назвы частак цела чалавека, словы, якія характарызуюць яго знешні выгляд, характар, назвы хвароб, прадметаў і паняццяў асабістай гігіены, тэрміналогія роднасці і сваяцтва, моўных зносін, гандлю, абраднасці, маёмасных адносін і інш. На пераважнай большасці картаў паказваюцца адносіны паміж рознымі тоеснымі па значэнні назвамі па сваім пашырэнні і раскрываюцца іх адносіны па ўтварэнні, а таксама нерэгулярныя фанетычныя і акцэнталагічныя адрозненні паміж імі. Шэраг картаў прысвечаны раскрыццю семантычнай неаднастайнасці слоў у гаворках. Разлічаны атлас на моваведаў, этнографаў, фалькларыстаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх тых, хто цікавіцца роднай мовай.

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Лексічны атлас беларускіх народных гаворак, T. 5

Лексічны атлас беларускіх народных гаворак

Семантыка. Словаўтварэнне. Націск

Апошні пяты том "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак" уключае 337 лінгвістычных карт. Пераважная большасць карт прысвечана семантыцы слоў. У томе змешчана таксама значная колькасць карт па словаўтварэнні і націску. Частка карт прысвечана адрозненням у навзах посуду і плеценых вырабаў. Разлічаны атлас на моваведаў, этнографаў, фалькларыстаў, краязнаўцаў, таксама ўсіх тых, хто цікавіцца роднай мовай. <br /><br /><br /> &nbsp;&... Болей »


Лексічны атлас беларускіх народных гаворак, Т. 4

Лексічны атлас беларускіх народных гаворак

Побыт

Чацвёрты том «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» грунтуецца на тых жа метадычных прынцыпах, што і папярэднія тры тамы. Ён уключае 439 лінгвістычных картаў, на якіх паказана тэрытарыяльнае пашырэнне лексікі мясцовых гаворак Беларусі 17-ці тэм: будаўніцтва і тыпы будынкаў, агонь і асвятленне, мэбля, сядзіба, апрацоўка лёну, ткацтва, млын, жорны, выпечка хлеба, стравы, посуд, плеценыя вырабы, колеры. Разлічаны атлас на моваведа... Болей »


Лексічны атлас беларускіх народных гаворак, T. 2

Лексічны атлас беларускіх народных гаворак

Сельская гаспадарка

Другі том "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак. Сельская гаспадарка" падрыхтаваны на тых жа тэарэтычных і мэтадалагічных прынцыпах, што і першы том. У гэты том уключана 354 лінгвістычныя карты, на якіх паказана тэрытарыяльнае пашырэнне і супрацьпастаўленне лексікі 15-ці прадметна-тэматычных груп паводле "Інструкцыі па збіранню матэрыялаў для складання атласа беларускай мовы" (Мінск, 1971). Гэта: нябесныя свяцілы, метэаралагіч... Болей »


Лексічны атлас беларускіх народных гаворак, T. 1

Лексічны атлас беларускіх народных гаворак

Расліны і жывёльнысвет

Уступныя заўвагі. Новы этап у распрацоўцы дыялекталогіі непасрэдна звязаны з вывучэннем народных гаворак метадамі лінгвістычнай геаграфіі. Вялікі размах гэта работа атрымала ў пасляваенны перыяд, які азнаменаваўся выхадам у свет такіх грунтоўных прац, як «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (ДАБМ), «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак», якія былі створаны аб'яднанымі сіламі ўсіх філолагаў нашай рэспублікі. Лінгвісты... Болей »