Народная Воля, 49 (4404) 2019

Народная Воля

49 (4404) 2019

Publication Place: Мінск

Publication Date: 2019-06-25

Editor: Сярэдзіч Іосіф

Publisher: УК Народная Воля

Copyright © 2019 by Народная воля

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Учора, 24 чэрвеня, гродзенец Аляксандр Лаўрэнцьеў разбіў палатку насупраць будынка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна абласнога цэнтра і спрабаваў такім чынам дамагчыся паляпшэння жыллёвых умоў сваёй сям’і. Ягоная акцыя не прайшла незаўважанай. Сутнасць пратэсту Лаўрэнцьеў патлумачыў “Народнай Волі” тым, што з жонкай і двума дзецьмі жыве на 34 квадратных метрах. Апроч іх у кватэры жыве ягоная маці. Ён неаднойчы пісаў заяву ў адміністрацыю, каб сям’і выдзелілі хаця б арэнднае жыллё, але трымаў 7 адмоўных адказаў ад чыноўнікаў. “Мая старэйшая дачка ўжо хутка пойдзе ў школу, а нам няма дзе нават пісьмовы стол для яе паставіць, – усхвалявана кажа Лаўрэнцьеў. – Ну вось прыйдзе праверка са школы, і паставяць нашу сям’ю на ўлік, як гэта шмат дзе робіцца. А мы з жонкай такога не хочам”. Лаўрэнцьеў кажа, што кіраўнікі краіны падкрэсліваюць сацыяльны характар іх палітыкі, а на справе, як у яго выпадку, атрымліваецца, што пра звычайнага чалавека і яго сям’ю ніхто не думае. У чарзе на кватэру Лаўрэнцьеў стаіць з 2013 года. Тыдзень таму пакінуў працу, паколькі заробку не хапала нават на пражытачны мінімум на сям’ю, таму знайшоў іншую працу, пойдзе ўладкоўвацца. Жонка таксама працуе, але атрымлівае зусім мала. “Мая сям’я мае вострую патрэбу ў жыллі, і чыноўнікі павінны на гэта адрэагаваць", – упэўнены Лаўрэнцьеў.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Народная воля, 7 (4772) 2023

Народная воля

7 (4772) 2023

У эфіры расійскага тэлебачання зноў прагучала: “Беларусь – гэта частка “вялікай Расіі”. Прагучала не з вуснаў нейкага фрыка, не ад невуча з няпоўнай школьнай адукацыяй, не ад замежніка, для якога былы СССР і Расія гэта адно і тое ж. Прагучала з вуснаў адстаўнога генерала Службы знешняй разведкі, былога начальніка інфармацыйна-аналітычнага упраўлення СВР, а потым – дырэктара Расійскага інстытута стратэгічных даследванняў Леаніда Рашэтн... More »


pdf
Народная воля, 6 (4771) 2023

Народная воля

6 (4771) 2023

Лідар гурта Meriem Band Мэрыем Герасіменка нарадзілася ў Мінску. Пасля школы вучылася ў каледжы, затым паступіла ва ўніверсітэт. Атрымала юрыдычную адукацыю. Займалася спортам, у свой час дзяўчына ўваходзіла ў склад юнацкай зборнай Беларусі па валейболе. “У мяне за плячыма прэзідэнцкая музыкальная школа, я піяністка, – казала Мэрыем у адным з інтэрв’ю. – Паралельна выкладчыкі заўважылі, што спяваю. У мяне быў нехарактэрны для дзяўчынкі ... More »


pdf
Народная воля, 5 (4770) 2023

Народная воля

5 (4770) 2023

У аўторак у Мінскім гарадскім судзе пачаўся завочны суд па крымінальнай справе ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Марыі Мароз, Вольгі Кавальковай і Сяргея Дылеўскага. Усім абвінавачаным інкрымінаваны: – змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч.1 арт.357 Крымінальнага Кодэкса Беларусі); – стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва такім фарміраваннем (ч.1 арт.361-1 КК); – публічныя заклік... More »


pdf
Народная воля, 4 (4769) 2023

Народная воля

4 (4769) 2023

Пра тое, як на Стары Новы год расійскія агрэсары “павіншавалі” ўкраінцаў ракетнымі абстрэламі, ведае ўвесь белы свет. Вынікам іх стала жудасная трагедыя ў Дняпры – ракета трапіла ў шматпавярхоўку, у выніку чаго абрынуўся цэлы пад’езд. Па стане на другую палову панядзелка было вядома, што загінула 40 чалавек (з іх – трое дзяцей); траўмаваны 75 чалавек (з іх – 15 дзяцей); выратаваныя 39 чалавек (з іх – 6 дзяцей). Ратавальная аперацыя ўчор... More »


pdf
Народная воля, 3 (4767) 2023

Народная воля

3 (4767) 2023

Вольга Севярынец распавяла пра сва¾ маленькае сямейнае свята. ў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года. Яму было прад’яўлена абвінавачванне па ч.1 арт.13 і ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэкса – Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках. У выніку П.Севярынец асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Зараз ён ў Шклоўскай калоніі. “Зімовы сезон самы багаты ў нашай сям’і на святы, – распавяла Вольга Севярынец, ... More »


pdf
Народная воля, 2 (4766) 2023

Народная воля

2 (4766) 2023

Дзмітрый Сайкоў, які быў арыштаваны, выйшаў на волю і ўжо прымае пацыентаў у сваім медыцынскім цэнтры. Нагадаем, што ў маі 2022 года многія інфармацыйныя рэсурсы паведамілі пра затрыманне заснавальніка і кіраўніка «Нардзіна» Дзмітрыя Сайкова і ягонай жонкі Іны на іх лецішчы ў Браславе. У самым медцэнтры 13 мая супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў быў праведзены вобыск. Пры гэтым праца медустановы не прыпынялася. 19 мая ... More »


pdf
Народная воля, 1 (4765) 2023

Народная воля

1 (4765) 2023

Учора ў судзе Ленінскага раёна г.Мінска пачаліся слуханні “па справе “Вясны”. Усё ідзе да таго, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасці чатырох праваабаронцаў: Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка па камандзе Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча, а таксама завочна Зміцера Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь. За высокім сталом ў мантыі суддзя М... More »


pdf
Народная воля, 79 (4639) 2021

Народная воля

79 (4639) 2021

Створаная летась канстытуцыйная камісія вуснамі яе старшыні (ён жа старшыня Канстытуцыйнага суда) Пятра Міклашэвіча нядаўна абвясціла: да 7 лістапада народу будзе прад’яўлены праект новага варыянта Канстытуцыі. Я нездарма ў адным сказе тройчы ўжыў гэтыя базісныя для любой дзяржавы словы: канстытуцыя і канстытуцыйны. Паколькі менавіта новая Канстытуцыя, на думку юрыстаў (у мантыях і без) і шматлікіх экспертаў (прыўладных і не толькі)... More »


pdf
Народная воля, 78 (4638) 2021

Народная воля

78 (4638) 2021

У Гродне прырост колькасці захварэлых на каранавірус – 30–40 працэнтаў. Аб гэтым па мясцовым тэлебачанні паведамілі галоўны ўрач занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Яніна Шарэнда і галоўны ўрач цэнтральнай гарадской паліклінікі Аляксандр Раманчук. SOS! Дакладных лічбаў захварэлых на каранавірус у Гродне і вобласці ўрачы не назвалі, але было сказана, што з канца жніўня назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя да росту захворвання на каран... More »


pdf
Народная воля, 77 (4637) 2021

Народная воля

77 (4637) 2021

У газеце «Народная Воля» з’яўляюцца публікацыі, аўтары якіх ставяць пытанне аб прыняцці новага Выбарчага кодэкса. Я таксама лічу, што ў гэты важны дакумент трэба ўносіць кардынальныя змены. Але, на мой погляд, гэта не панацэя. Пакуль улада будзе знаходзіцца ў руках Лукашэнкі, волевыяўленне народа не можа рэалізавацца на дэмакратычных асновах, абавязкова будуць мець месца фальсіфікацыі вынікаў галасавання. Таму спачатку, каб перамагчы на... More »