Анішэўская Алена

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1927 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Алена Анішэўская. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Манцэвіч Наста

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Наста Манцэвіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Зюскiнд Патрык, Парфума

Парфума

Гiсторыя аднаго забойцы

Зюскiнд Патрык

Загаловак на мове арыгіналу: Das Parfum, Die Geschichte eines Mörders

Перакладчык: Сёмуха Васіль

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Перакладзена з: Patrick Süskind, Das Parfum, Die Geschichte eines Mörders, Diogenes Verlag 1985 Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі

Патрык Зюскінд нарадзіўся 26 сакавіка 1949 г. ў сям’і прафесійнага публіцыста ў невялікім заходнегерманскім гарадку Амбаху каля возера Штарнбэрг. Тут ён закончыў пачатковую школу і гімназію, атрымаў музычную адукацыю, пачаў спрабаваць сябе ў літаратуры. Пазней, у 1968 -- 1974 гг., П. Зюскінд вывучае ва універсітэтах Мюнхена і Экс-дэ-Праванса гісторыю сярэднявечча і новага часу. Жыве ў Мюнхене і Парыжы, друкуецца выключна ў Швейцарыі. Пачынаў П. Зюскінд у жанры мініяцюры. Летам 1980 г. напісаў монап’есу Басэтля, (першая пастаноўка ў верасні 1981 г. у Мюнхене, выдадзена ў 1984 г.,). П’еса атрымала шырокі розгалас, была пастаўлена на многіх сцэнах розных краін. Пастаўлена была Басэтля і ў Мінску ў студыі Рыда Таліпава. Больш як дзесяць гадоў Зюскінд пісаў сцэнарыі для тэлебачання ФРГ. Разам з Гэльмутам Дытлем Зюскінд напісаў некалькі сцэнарыяў мастацкіх фільмаў. У 1985 г. выйшаў раман Парфума, які за кароткі час зрабіўся бестсэлерам заходняй літаратуры і быў перакладзены больш чым на два дзесяткі моваў. У 1986 г. выйшла ў друку эсэ “Амнэзія in litteris”, у 1987 г. -- навела “Галубка”, у 1991 г. -- кніга “Гісторыя пра пана Зомэра”. Васілём Сёмухам на беларускую мову перакладзены таксама тэкст Двубой. Патрык Зюскінд жыве у Швабінгу і ў Парыжы. Ён член нямецкага ПЭН-клуба, у 1986 г. атрымаў у Парыжы прэмію імя Гутэнбэрга ў намінацыі лепшага замежнага рамана. (В. С.) Патрык Зюскінд нарадзіўся 26 сакавіка 1949 г. ў сям’і прафесійнага публіцыста ў невялікім заходнегерманскім гарадку Амбаху каля возера Штарнбэрг. Тут ё

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Частка першая
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Частка другая
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Частка трэцяя
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Частка чацвёртая

Варта пазнаёміцца:

Зюскiнд Патрык, Басэтля

Басэтля

Аповесьць

Зюскiнд Патрык

Гэта я. Альбо нават, можа, мы. Калегі і я. Дзяржаўны аркестр. Другая Брамса -- гэта вам не абы што. У Другой нас было шасцёра. Сярэдні склад. А ўсяго нас восем. Часам згаджаюць яшчэ сяго-таго, да дзесяці. Аднаго разу нават было дванаццаць, гэта моц, каб вы ведалі, вялікая моц. Дванаццаць басэтляў, калі яны ўрэжуць, кажу тэарэтычна, вы не заглушыце іх цэлым аркестрам. Нават чыста фізічна. Тады астатнія могуць пакавацца. Без нас сапраўды ... Болей »


Зюскiнд Патрык, Двубой

Двубой

Аповесьць

Зюскiнд Патрык

Аднаго разу ў жніўні, адвячоркам, калі ўжо большасць людзей пакінула Люксембургскі сад, у павільёне яго паўночнай часткі за шахматнай дошкай яшчэ сядзелі двое, за партыяй якіх з такой напружанай увагай сачылі дзесяткі два гледачоў, што, хоць ужо і блізілася гадзіна аперытыву, ніхто і не думаў сыходзіць з поля бою, пакуль не будзе вырашаны лёс супроцьстаяння. Цікавасць гурту гледачоў прыкаваў да сябе чарнявы бледнатвары малады чалавек з ... Болей »