Сіўко Франц

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Франц Сіўко.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Сіўчыкаў Уладзімір

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1958 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Сіўчыкаў. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Станкевіч Адам, З Богам да Беларусі

З Богам да Беларусі

Станкевіч Адам

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 2008

Рэдактар: Пашкевіч Алесь, Вашкевіч Андрэй

Выдавец: Інстытут беларусістыкі

Памеры: 1098 с.

ISBN: 978-83-60456-11-8

Катэгорыя: Гісторыя; Рэлігія; Крыніцы

Copyright © 2008 by Інстытут беларусістыкі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3215]

У гэтым выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891—1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі. На старонках кнігі Адам Станкевіч выступае ня толькі як дасьледчык і папулярызатар мінулага сваёй зямлі, але і як ідэоляг нацыянальнага адраджэньня, як рыма-каталіцкі сьвятар — перакананы прыхільнік рэлігійнага экумэнізму, як пэдагог-асьветнік і як палітычны дзеяч. Асноўны зьмест большасьці працаў — гісторыя ўзьнікненьня і разьвіцьця ідэі беларускага нацыянальнага вызваленьня, якая разглядаецца ў шчыльнай узаемасувязі з пранікненьнем і пашырэньнем у Беларусі хрысьціянскай веры. Некалькі зьмешчаных на старонках выданьня тэкстаў маюць перадусім рэлігійны характар. Акрамя таго, у дадзены збор твораў уключаныя прамовы ксяндза А. Станкевіча, сказаныя ім падчас выкананьня абавязкаў дэпутата польскага Сойму ў 1920-х гг., праекты па рэформе Каталіцкага касьцёла ў Беларусі, падаваныя Станкевічам савецкім уладам у 2-ой палове 1940 гг., а таксама каляндарныя дзёньнікавыя запісы, якія рабіліся ксяндзом на працягу 1937—1948 гг. і цудам ацалелі пасьля ягонага арышту. У якасьці дадатку да тэкстаў, якія належаць пяру самога Адама Станкевіча, далучаныя матэрыялы юбілейнай кнігі, выдадзенай намаганьнямі ягоных сяброў і аднадумцаў у 1940 г. у Вільні. Выданьне забясьпечана прадмовай і навуковымі камэнтарамі, падрыхтаванымі гісторыкамі А. Вашкевічам і А. Пашкевічам

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Вашкевіч, Андрэй; Пашкевіч, Аляксандр. Званар Незаленасьці // Станкевіч А. З Богам да Беларусі. Вільня, 2008. С. 17—30.

Варта пазнаёміцца:

Станкевіч Адам, «Mužyckaja Prauda» i «Гомон»

«Mužyckaja Prauda» i «Гомон»

Сінтэтычны нарыс

Станкевіч Адам

Гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, выдавец, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч, беларускі каталіцкі святар Адам Станкевіч паходзіў з сялянскай сям’і вёскі Арляняты Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). Нарадзіўся 24 снежня 1891 года (6 студзеня 1892 года). У снежні 1944 года кс. А. Станкевіч быў арыштаваны супрацоўнікамі НКДБ. Аднак, не прыдумаўшы ніякай віны, святара хутка выпусцілі. Паў... Болей »


pdf
Станкевіч Адам, Выбранае

Выбранае

Станкевіч Адам

Кнігу выдатнага дзеяча беларускага адраджэння, каталіцкага святара, кандыдата багаслоўя Адама Станкевіча (1891–1949), загубленага карнымі органамі бальшавіцкай улады, склалі самыя значныя яго працы — манаграфіі, казанні, публіцыстычныя артыкулы. Сорак чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


pdf
Станкевіч Адам, Хрысьціянства і беларускі народ

Хрысьціянства і беларускі народ

Станкевіч Адам

У 1938 гг. прыпаў юбілей 950годзьдзя хрышчэньня "Русі", гэта знача: Украіны, Беларусі і Расеі. У чэсьць гэтага вялікага юбілею шмат пісалі ўкраінцы і расейцы. Не асталіся ад іх і мы, беларусы. Доказам гэтага, не лічачы большых і меншых артыкулаў у беларускай перыёдычнай прэсе, служыць так жа і гэтая скромная праца. Мае яна сваю гісторыю. Прадусім вырасла яна з праектаванага большага артыкулу ў літаратурнанавуковы журнал "Калосьсе" (І). ... Болей »