Герлінг-Грудзіньскі Густаў, Іншы сьвет

Іншы сьвет

Герлінг-Грудзіньскі Густаў

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2004

Перакладчык: Курс Сьвятлана

Выдавец: VivaFutura

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2854]

Сыгнатура: IV.2

Лета ў Віцебску блізілася да канца. Удзень сонца прыпякала брук турэмнага двара й заканчвала сваё шэсьце за чырвонымі мурамі суседняга гмаху. З панадворку чуліся крокі вязьняў, што мерна шыбавалі да лазьні, і гукі расейскіх камандаў упомешку з бразгатам ключоў. Калідорны, напяваючы, чытаў газэту, час ад часу складваў яе й падыходзіў да круглага вочка ў дзьвярох. Быццам па знаку, дзьвесьце позіркаў адрываліся ад столі й сыходзіліся на лінзе „вочка”. З-пад цыратовага казырку на нас глядзела вялікае вока й, абабегшы камэру невыразным позіркам, зьнікала пад грукат бляшанае засаўкі. Тры ўдары ботам у дзьверы азначалі: „Рыхтуйцеся да вячэры”. Сыгнал да вячэры перарываў нашую дзённую дрэмку, мы падхопліваліся з цамянтовае падлогі напаўапранутыя. З глінянымі місамі ў рукох чакаючы гарачае вячэрняе баланды, мы адлівалі ў высокі бак абедзенную баланду. Сем ці шэсьць струменьчыкаў сікуноў сутыкаліся ў цэнтры парашы, выгінаючыся, быццам дугі фантану, і віравалі да самага дна, падымаючы ля сьценак шумавіньне. Перш чым зашпіліць нагавіцы, мы няўцямна пазіралі на свае аголеныя пахвіны, сагнуўшыся, як дрэвы на неўраджайных палявых межах. (Частка першая, фрагмэнт)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Частка першая
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Віцебск — Ленінград — Волагда
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Начныя ловы
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Праца
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Drei Kameraden
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Рука ў агні
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Домом свиданий
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Паўстаньне зь мёртвых
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Выхадны дзень
Частка другая
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Голад
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Начныя крыкі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Нататкі зь мёртвага дому
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... У тыле Отечественной Войны
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Сенакос
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пакута за веру
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Трупярня
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданьне Б.
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Урал 1942
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Эпілёг

Варта пазнаёміцца:

pdf
epub
Герлінг-Грудзіньскі Густаў, Наш брат - Зло

Наш брат - Зло

Герлінг-Грудзіньскі Густаў

Густаў Герлінг-Грудзіньскі — выдатны польскі пісьменьнік эўрапейскага фармату. Я адчуваю, што, прачытаўшы гэтае сьцьвярджэньне, нават тыя беларускія чытачы, якія цікавяцца польскай літаратурай і культурай глыбей, толькі недаверліва сьцепануць плячыма. Сапраўды? Нейк мы ня чулі раней. Гадоў 10-15 таму і ў Польшчы мала хто чуў прозьвішча Герлінга-Грудзіньскага, ня кажучы ўжо пра тое, каб прачытаць нешта зь ягонай творчасьці. Бо Герлінг-Гр... Болей »