25 сакавiка, 1/1939

25 сакавiка

часапіс Беларускіх студэнтаў

1/1939

Месца выхаду: Vilnia

Дата выхаду: 1939-03

Рэдактар: Papucevič V.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Акт 25 сакавіка быў шчытом беларускай палітычнай думкі. Маўляў яснае сонца засьвяціла над Беларусяй. Не загасіла яго варожая сіла са Ўсходу. Яно сьвеціць у сэрцах Беларусаў. Як сь'вету бяз сонца, так Беларусі цяпер бяз Акту 25 сакавіка падумаць не магчыма. Затрымаемся над абставінамі ў якіх гэты Акт быў абвешчаны. Вось вясна з цэлай сваей магутнасьцю закрасавала ў нашай старонцы. Завітала сьвету сьвята Благавешчаньне-Зьвяставаньне, у каторае, паводле агульнага пракананьня, нават птушка гнязда ня ўе. Праз гэта Беларус хоча выявіць сьвятасьць, чар і значэньне Тайніцы, каторую яму гэта сьвята прыпамінае: абвешчаньне перамогі дабра над злом, жыцьця над сьмерцяй, вызваленьне чалавечага роду з няволі зла праз Сына Божага, каторы стаецца чалавекам за справай Духа Св. у лоне Прачыстай.


        Увесь нумар у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: 25 сакавiка

Варта пазнаёміцца:

25 сакавiка, 2/1938

25 сакавiка

часапіс Беларускіх студэнтаў

2/1938

Надыходзяць новыя дні нашага бытаваньня. Сяньня — нясе глыбокія перамены ў ва ўсіх народаў, Кожны народ нездаволены на’т дзяржаўным жыцьцём. Кожны народ што раз болей магутнее нацыянальна, консалідуе свае сілы і штораз крапчэй займае свае пазыцыі. Апошнія міжнародныя падзеі вымоўна даказалі, што не дзяржава ёсьць выканчэньнем сіл і вартасьцяў народу, але яго этнічная, народная непераможная стойкасьць. Вучыць нас і гісторыя ўсіх народаў,... Болей »


25 сакавiка, 1/1938

25 сакавiка

časapis Biełaruskich studentaŭ

1/1938

Śvitaje novaja para ŭ pachodzie čałaviečaha ducha — idzie radykalnaja pieraacenka ŭsich vartašciaŭ čałaviečaha budaŭnictva — nabližajecca peryjad novaha hramadzkaha ładu. Biełaruś taksama staić na parozie svajho nacyjanalnaha i hramadzkaha bytu. Idzie novaja epocha — Ruch Maładych Adradžencaŭ jość jaho dušoj, śviedamaja vola cełaha Narodu budzie jaje tvarcom i źmiestam, Ideały 25 Sakavika — najvyšejšaj jaje kryteryjaj. Da hetaje novaje ... Болей »


25 сакавiка, 1/1937

25 сакавiка

časapis Biełaruskich studentaŭ

1/1937

25 Sakavika sioleta minaje 19 hadoŭ, kali Rada Biełaruskaj Narodnaj Respubliki ŭ Miensku abvieściła niezaležnaść Biełarusi. Heta vydatniaje zdareńnie ŭ žyćci biełaruska ha Narodu našaje hramadzianstwa štohod abchodzić jak svajo najvialikšaje narodnaje świata. Hramata 25 sakavika śviedčyć, što biełaruski Narod vykazaŭ svaju poŭnuju nacyjanalnuju śviedamaść, svaju volu być haspadarom, ułasnaj ziamli, ułasnaha žyćcia j jak hetaki choča być... Болей »


25 сакавiка, 1/1936

25 сакавiка

časapis Biełaruskich studentaŭ

1/1936

Razpačynajučy novy školny hod, biełaruskaje studenctva rašyła adnačasna pačać aktyŭnuju pracu na nivie svaje Baćkaŭščyny. Z pohladam u śviatyja ideały niadalokaje minuŭščyny 25 sakavika, choča vierna słužyč svajmu Narodu. 25 sakavik, jak synteza ŭsich natuhaŭ Narodu, astaŭsia puciavodnaj zorkaj najlepšych senoŭ Ajčyny. Abnimajučy vialikuju spadčynu starejšaha hramadzianstva, jakoje nia ščadziła achviar dla spravy adradžeńnia, biełaruska... Болей »