Сіўко Франц

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Франц Сіўко.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Сіўчыкаў Уладзімір

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1958 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Сіўчыкаў. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Літаратурны каляндар, 2009

Літаратурны каляндар

Класікі беларускай літаратуры

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008

Рэдактар: Герасімовіч І., Гурыновіч В., Паўлавіцкі С. - уклад. і рэд.

Выдавец: Інстытут нямецкіх даследванняў

Катэгорыя: Культура; Мастацкая літаратура; Літаратуразнаўства

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3755]

Шаноўныя прыхільнікі прыгожага пісьменства, нечаканым падарункам альбо праз доўгія пераборы да Вас у рукі трапіў наш каляндар. Нарадзіўся гэты першы дзвюхмоўны літаратурны каляндар на падставе праекту "Літаратурная кавярня" Інстытута нямецкіх даследаванняў у Мінску. Праект мае на мэце ўзаемную прэзентацыю літаратурных ландшафтаў, беларуска-моўнага і нямецкамоўнага, сучаснага і гістарычнага. Ужо на працягу амаль двух гадоў Кавярня рэгулярна запрашае ў прастору, дзе сустракаюцца людзі і мовы. Як бы нам ні хацелася сцвердзіць роўнасць і раўназначнасць абедзьвюх літаратур у свядомасці і чытачоў, і аўтараў, нешта ўсё ж замінае. А менавіта: узровень вядомасці, цалкам незбалансаваны, у першую чаргу, у дачыненні да гісторыі літаратуры: ледзь не кожны беларус назаве хоць аднаго класіка нямецкай літаратуры, а калі запытацца ў немцаў пра класікаў беларускіх... (Уступ, Ірына Герасімовіч, фрагмент)

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)