Miejsce wydania: Нью Ёрк
Data wydania: 2010
Redaktor: Клакоцкі Марат
Wydawca: рэдакцыя газэты “Беларус”.
Kategoria: Kultura; Literatura piękna
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Пішучы прадмову да першага выпуску “Беларуса”, літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа (2007 г.), я зазначыў, што гэтая новая публікацыя мае каля дзясятка папярэднікаў – альманахаў, якія выходзілі па-за Беларусьсю, пачынаючы ад пачатку ХХ стагодзьдзя. У прадмове да другога выпуску альманаха “Беларус” (2008 г.) сп. Лявон Юрэвіч, маючы добрае дасьведчаньне з эмігранцкай пэрыёдыкай у кнігазборах Нью-Ёрскае публічнае бібліятэкі, налічыў чараду беларускіх пэрыядычных эміграцыйных выданьняў, якія спыніліся пасьля першага выпуску, і таму, зусім слушна, аўтар прадмовы прывітаў выхад другога выпуску альманаха “Беларус”.
Katalog: Kamunikat.org
Spis treści
АРЦЁМАЎ Аляксей, Вершы
БАРАВЫ Лявон, Вершы
БАРШЧЭЎСКІ Аляксандар, Вершы.
ВАРАБЕЙ Ірына, Трэці шлях. Пераклады
ВОРАНАЎ Віталь, Апавяданьні
ДАВЫДЗЕНКА Зьміцер, Верш
ДАНІЛЮК Барыс, Антолька. Наш праклён
ЗАЙКА Віталь, Сан_Даманг
ЗАПРУДНІК Янка, Маніфэст Тутэйшага, або Кантынэнт душы
КАВАЛЁВА Віялета, Апалёгія капіталізму, або Прадмова да ненапісанае кнігі
КАВАЛЕЎСКІ Віктар, NE2_66.1. Пупавіна
ЛАПАТКА Якуб, Пра “Калевалу”. Руна Трыццаць Трэцяя. Руна Трыццаць Сёмая. Руна Сорак Сёмая. Руна Сорак Восьмая
ЛІЯКУМОВІЧ Цімох, Маркотна мне безь Беларусі
МАЎЧУН Анатоль, Падарожжа ў Беласток...
МІНКІН Алег, У татарскім палоне. Лета ў Грыбоніі
МУРЗЁНАК Пётр С., Кастусёвы прыгоды
ПРЫСМЫЦКАЯ Вольга, 2084
РЫЖЫ Эмігідыюш, Тры суботы
СНАРСКАЯ Іна, Вершы
СОКАЛАЎ-ВОЮШ Сяржук, Паведамленьні з Інтэрнэту
ТАРАНОВІЧ Аляксандар, Плывец
ШАТЫЛОВІЧ Дзьмітры, Вершы
ШЧУР Макс, Экспэдыцыя ў Шынан. Вершы
ЯКІМОВІЧ Валянціна, Веснавая вандроўка
Год хоць і трынаццаты, але нумар сёмы, а значыць, шчасьлівы. Шчасьлівы ён не таму, што сёмы, а таму што перайшоў ужо тую мяжу, якую большасьць беларускіх праектаў не пераадольвае. Прычынаў такога стану рэчаў шмат, і яны наўпрост зьвязаныя з агульным станам беларускіх суполак у сьвеце. Якраз у час, калі да выданьня рыхтаваўся сёмы нумар альманаху, мне пашанцавала быць на Шостым Зьезьдзе Беларусаў Сьвету ў Менску. Таму, але ў першую чаргу... Więcej »
Шаноўныя сябры! Дзякуючы Вашай зацікаўленасьці і ахвярнасьці сталася магчымым гэтае выданьне. Усім Вам асобнік альманаху будзе дасланы ў першую чаргу адразу ж пасьля выхаду з друку. Далейшы выхад літаратурнага альманаху ў сьвет будзе абумоўленамі двума чыньнікамі: прысутнасьцю ў замежжы беларускіх літаратараў, што хацелі б надрукаваць свае творы ў гэтым выданьні, а таксама зацікаўленасьцю і падтрымкаю чытачоў. Мяркуючы па той зацікаўлен... Więcej »
З выхадам у сьвет гэтага нумару альманаху пачынаецца падрыхтоўка да друку наступнага, выхад якога заплянаваны на лета 2010 году. Апошні тэрмін дасылкі твораў для друку ў ім – 1 чэрвеня 2010 году. Дасылаць матэрыялы найлепш, скарыстаўшы электронную пошту на адрас: hazetabielarus@att.net . Калі нехта з аўтараў ня мае доступу да Інтэрнэту, то свае творы, запісаўшы на электронныя носьбіты інфармацыі (CD, DVD), можна даслаць поштай Więcej »
“Абежнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня”, грамадзка палітычны незалежны часапіс сатыры й гумару “Асьцюк”, часапіс Беларускага Жаночага Аб’еднаньня ў Францыі “Беларуска”, “Бюлетэнь Крывіцкага Навуковага Таварыства Пранціша Скарыны”, часапіс беларускай моладзі “Вясна”, ворган беспартыйнага задзіно чаньня для супраціву з гумарам сярод братоў у нядолі “Камар на Чужыне”, гумарыстычна сатырычны месячнік “Крапіва”, часапісь нацыянальна ... Więcej »
Альманах “Беларус” быў задуманы для таго, каб даць магчымасьць беларускім творцам, і ўжо вядомым, і, што вельмі важна, толькі пачынаючым, якія жывуць у замежжы і ня маюць магчымасьці друкавацца на Бацькаўшчыне, пазнаёміць чытачоў са сваімі літаратурнымі спробамі. Спадзяюся, што гэтае прызначэньне альманах выканае і адкрые дарогу ў вялікую літаратуру не аднаму таленту. Альманах друкуецца клясычным правапісам, таму ўсе тэксты будуць адапт... Więcej »