Данілюк Барыс, Азіраючыся расой выетымі вачыма

Азіраючыся расой выетымі вачыма

Успаміны

Данілюк Барыс

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012

Выдавец: Лімарыус

Выдавецкая сэрыя: Беларуская мэмуарная бібліятэка

Памеры: 524 с., 17 см

ISBN: 978-985-6968-20-7

Катэгорыя: Гісторыя; Мэмуары

Copyright © 2012 by Данілюк Б.

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2726]

Пабачыў свет новы том Беларускай мемуарнай бібліятэкі, які склалі ўспаміны вядомага дзеяча беларускай эміграцыі ў ЗША Барыса Данілюка (1923—2011). “Азіраючыся расой выетымі вачыма” аўтар пісаў у апошнія гады жыцця, адначасова складаючы “Здымкавы летапіс жыцця і дзейнасці беларускае эміграцыі ў ЗША і іншых заходніх краінах”. І першы, і другі творы, на жаль, засталіся няскончыныя. Найбольш падрабязны аповед ва ўспамінах датычыць даваеннага і ваеннага жыцця Барыса Данілюка на роднай Слонімшчыне. Са старонак мемуараў паўстае рэальная, негераізаваная постаць бацькі аўтара — айца Хведара Данілюка (1887—1960), падаюцца побытавыя падрабязнасці жыцця сям’і праваслаўнага святара ў міжваеннай Заходняй Беларусі з перыядычнымі пераездамі з аднаго месца на другое, неабходнасцю наноў адбудоўваць гаспадарку, залежнасцю ад дабрабыту вернікаў і настрою царкоўных уладаў. Барыс Данілюк паслядоўна распавядае пра сваё школьнае навучанне, асаблівасці дачыненняў паміж вучнямі, характарызуе настаўнікаў, згадвае пра сваё выключэнне з гімназіі ў Слоніме. Яскрава адлюстроўваюцца на старонках успамінаў нюансы беларуска-польскіх дачыненняў. Падрабязна прадстаўленыя ў мемуарах і падзеі прыходу ў Заходнюю Беларусь савецкай ўлады, тыя складанасці, якія яна прынесла сям’і святара, адчуванне безвыходнасці. Надзвычай рэалістычна падаюцца і падзеі нямецкай акупацыі. Малады хлопец – супрацоўнік беларускай адміністрацыі на Слонімшчыне – Барыс Данілюк прызнаецца ў тых надзеях на беларусізацыю грамадскага жыцця, якія ён меў і якія былі далёка не ў п

Выдаўцы і выдавецтвы: Лімарыус

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)